Автор
Лариса Гениюш

Ларыса Антонаўна Генiюш

  • 19 книг
  • 3 подписчика
  • 50 читателей
4.7
51оценка
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.7
51оценка
5 41
4 8
3 1
2 1
1 0
без
оценки
5

Лариса Гениюш — книжные серии

  • Споведзь Ларыса Геніюш
    ISBN: 978-985-15-2815-4
    Год издания: 2016
    Издательство: Попурри
    Язык: Белорусский

    Успаміны выдатнай паэткі Ларысы Геніюш займаюць у беларускай лiтаратуры выключнае месца. У іх - споведзь душы перад Богам, сучаснікамі і нашчадкамі, слова пра час і пра сябе, пра блізкіх людзей, сяброў і ворагаў. У іх - самаадданае служэнне Беларусі паэтычным словам, дзеяннем, непахіснасцю грамадзянскай пазіцыі і блуканнi па ўсіх пакутах сталінскай iмперы i- праз засценкі, этапы, перасылкі, лагеры смерці на далёкай Поўначы. Перад чытачом праходзiць безлiч абліччаў: бацькоў і мужа, сялянак з Панямоння, пачынальнікаў беларускага Адраджэння ў пражскай эміграцыі, людзей розных сацыяльных пластоў і нацыянальнасцей, патрыётаў і здраднікаў,…

    Развернуть
  • Споведзь Ларыса Геніюш
    ISBN: 978-985-15-2815-4
    Год издания: 2015
    Издательство: Попурри
    Язык: Белорусский
    Успаміны выдатнай паэткі Ларысы Геніюш займаюць у беларускай лiтаратуры выключнае месца. У іх - споведзь душы перад Богам, сучаснікамі і нашчадкамі, слова пра час і пра сябе, пра блізкіх людзей, сяброў і ворагаў. У іх - самаадданае служэнне Беларусі паэтычным словам, дзеяннем, непахіснасцю грамадзянскай пазіцыі і блуканнi па ўсіх пакутах сталінскай iмперы i- праз засценкі, этапы, перасылкі, лагеры смерці на далёкай Поўначы. Перад чытачом праходзiць безлiч абліччаў: бацькоў і мужа, сялянак з Панямоння, пачынальнікаў беларускага Адраджэння ў пражскай эміграцыі, людзей розных сацыяльных пластоў і нацыянальнасцей, патрыётаў і здраднікаў, гестапаўцаў і лагерных надзорак, герояў, што паміралі з несмяротным купалаўскім «Жыве Беларусь!». Суровай меркай цаніла Ларыса Генiюш падзеі і людзей - найперш сваіх суайчыннiкаў. Але на гэта яна мела поўнае права...
  • Гасціна Ларыса Геніюш
    ISBN: 985-02-0278-5
    Год издания: 2000
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    Кнігу слыннай беларускай паэтэсы Ларысы Геніюш (1910 — 1983) склалі вершы, напоўненыя сонечнай празрыстасцю, жыватворнымі, гаючымі сокамі роднай зямлі. У вершах яна заклікае любіць Бацькаўшчыну, свой народ, дадзеную продкамі пявучую беларускую мову.
  • Лісты з Зэльвы Ларыса Геніюш
    ISBN: 978-83-61617-61-7
    Год издания: 2012
    Язык: Белорусский

    Лісты Ларысы Геніюш... У іх знайшлі сваё адлюстраваньне самыя розныя падзеі – паўсядзённыя і эпахальныя. У іх споведзь паэткі, яе боль, яе гнеў, яе перажываньні, яе вялікая любоў да Беларусі. У іх своеасаблівы летапіс грамазска-культурнага жыцьця Гарадзеншчыны другой паловы XX стагодзьдзя, бескампрамісная ацэнка палітычных падзеяў, літаратурных твораў, людзкіх учынкаў. У зборнік увайшлі 420 лістоў, 366 зь якіх публікуюцца ўпершыню. Выданьне багата ілюстраванае ўнікальнымі фотаздымкамі.

  • Выбраныя творы Ларыса Геніюш
    ISBN: 985-6318-84-X
    Год издания: 2000
    Издательство: Беларускі кнігазбор
    Язык: Белорусский
    У зборнік выбраных твораў Ларысы Геніюш, які пабачыў свет у выдавецтве «Беларускі кнігазбор», увайшлі раней публікаваныя вершы, якія з'яўляліся у асобных зборніках паэткі, а таксама новыя творы, якія былі толькі ў рукапісах і ліставаннях. Зборнік умоўна падзелены на тры часткі: вершы, раман «Споведзь» і ліставанні. Усе апублікаваныя творы узбагачаны каментарамі укладальніка зборніка, якім з'яўляецца Міхась Скобла, блізкі сябра і давераная асоба Ларысы Геніюш. Гэта яму свайго часу паэтка пераказала рукапіс «Споведзі», каб запісанае ёю пабачыла свет і дайшло да ведама грамадскасці. Чытаючы ліставанні паэткі, а трэба заўважыць, што адрасатамі яе карэспандэнцыі былі як вядомыя так і малавядомыя асобы, раскрываеш не толькі падзеі, але пачуцці, эмоцыі, складанасці жыццёвага шляху знакамітай дачкі беларускай зямлі. (Н.Г.)
    13 том «Беларускага Кнігазбору».