
Автор
Последние издания книг Нила Семёновича Гилевича
- 15 произведений
- 54 издания на 3 языках
-
Мая муза — беларусачка Ніл Гілевіч
ISBN: 978-985-02-1931-2 Год издания: 2019 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский У кнігу народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча (1931-2016) увайшлі лепшыя вершы, якія былі напісаны ім у XX стагоддзі. Многія яго творы даўно сталі класікай беларускай літаратуры -
Мастацкае слова ў паэзіі Нил Гилевич, Алесь Разанаў, Рыгор Бородулин, Николай Метлицкий, Наум Гальперович, Віктар Шніп, Алесь Пісьмянкоў, Евгения Янищиц, Генадзь Пашкоў
ISBN: 978-985-11-0981-0 Год издания: 2017 Издательство: Беларуская Энцыклапедыя ім. П. Броўкі Язык: Белорусский У кнігу ўвайшлі вершы сучасных беларускіх паэтаў, творчасць якіх імкнецца паспець за імклівым часам з яго смуткам і радасцю, гневам і суровасцю, трывогай і верай… Знаемства з творамі зборніка дапаможа адзінаццацікласнікам адчуць дыханне часу, яго рытм, мэтанакіраванасць у будучае…
У зборнік увайшлі вершы Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна, Яўгеніі Янішчыц, Алеся Разанава, Алеся Пісьмянкова, Міколы Мятліцкага, Віктара Шніпа, Генадзя Пашкова, Навума Гальпяровіча. -
Родныя дзецi. Сказ пра Лысую гару Нiл Гiлевiч
ISBN: 978-985-15-3072-0 Год издания: 2016 Издательство: Попурри Язык: Белорусский Цікавым і годным працягам традыцый колісь ананімных паэм ХІХ стагоддзя “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе” стаў у беларускай лiтаратуры бурлескна-сатырычны “Сказ пра Лысую гару”.
Тры дзесяцігоддзі твор распаўсюджваўся падпольна, а потым друкаваўся шматтысячнымі тыражамі пад псеўданімам Францішак Вядзьмак-Лысагорскі. У 2003 годзе ў аўтарстве фенаменальна папулярнай і камерцыйна паспяховай паэмы прызнаўся народны паэт Беларусі, трыбун і публіцыст, песеннік і фалькларыст, грамадскі дзеяч і вучоны Ніл Гілевіч. Яго пяру належыць і першы беларускамоўны раман у вершах “Родныя дзеці”.
Асноўная сюжэтная лінія твора знітаваная з лёсам музыкі і кампазітара Сцяпана Вячоркі, які праз шмат гадоў сустракае ў роднай вёсцы свае былое каханне — Альжбету Кудзёлку, а таксама яе дачку Мар’яну. -
У віры быцця Ніл Гілевіч
ISBN: 978-985-7119-37-0 Год издания: 2015 Издательство: Кнігазбор Язык: Белорусский У новую кнігу эсэістыкі Народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча ўвайшлі запісы розных гадоў, кожны з якіх прасякнуты бязмежным болем за лёс роднай мовы, культуры, літаратуры і разам з тым надзеяй, што праз усе выпрабаванні ды нягоды мы дойдзем... дойдзем мы да той Беларусі, дзеля якой столькі выдатных сыноў і дачок ахвяравалі сабой.
У кнізе змешчаныя ўспаміны пра значныя падзеі грамадскага і культурнага жыцця, адлюстраваныя рэфлексіі пісьменніка, яго бачанне мінулага, цяперашняга і будучыні роднай краіны. Паэт чуйна рэагуе на сацыяльныя працэсы, якія адбываюцца ў Беларусі і за яе межамі, дае ім ацэнку, прагназуе развіццё нашай нацыянальнай свядомасці. -
Сказ пра Лысую гару Ніл Гілевіч
ISBN: 978-985-6777-30-4 Год издания: 2011 Издательство: Конфидо Язык: Белорусский -
Родныя дзеці Ніл Гілевіч
ISBN: 978 985-02-1233-7 Год издания: 2010 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский У кнігу народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча ўвайшоў раман у вершах “Родныя дзеці” — адзін з самых папулярных паэтычных твораў, сацыяльна маштабны, па-філасофску заглыблены, лірычна-пяшчотны.
-
І чую я голас... Ніл Гілевіч
ISBN: 978-985-6825-23-4 Год издания: 2009 Издательство: Про Христо Язык: Белорусский У зборнік народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча «І чую я голас...» увайшлі вершы, паяднаныя адной, глыбока ўнутранай, магістральнай тэмай, адным вельмі характэрным, можна сказаць вызначальным для ягонага светаўспрымання, настроем. Усе гэтыя вершы друкаваліся ў часопісах і газетах, змяшчаліся ў чарговых кнігах паэзіі, у тамах «Выбранага» і Збору твораў. -
Замова ад страху Ніл Гілевіч
ISBN: 978-985-6887-55-3 Год издания: 2009 Издательство: Медысонт Язык: Белорусский Новую кнігу народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча “Замова ад страху” складаюць лірычныя і ліра-эпічныя творы рознага кшталту і розных, не толькі самых апошніх, гадоў. Усе яны друкаваліся, па меры напісання, у часопісах і газетах, але ў ранейшыя зборнікі аўтара не ўваходзілі.
-
Выбраныя творы Ніл Гілевіч
ISBN: 978-985-6930-36-5 Год издания: 2009 Издательство: Беларускі кнігазбор Язык: Белорусский Кнігу выбраных твораў народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча (нар. 1931) склалі найбольш значныя творы розных жанраў – вершы, паэмы, раман у вершах "Родныя дзеці", празаічная аповесць "Перажыўшы вайну", эсэ пра славутых дзеячаў літаратуры, публіцыстыка. -
У ноч на Пакровы Ніл Гілевіч
ISBN: 978-985-6852-41-4 Год издания: 2008 Издательство: Кнігазбор Язык: Белорусский Новая кніга паэзіі Ніла Гілевіча «У ноч на Пакровы » — працяг той неспакойнай размовы, якую паэт вядзе з чытачамі не адзін дзесятак гадоў. Галоўны балючы нерв размовы — па ранейшаму лёс Беларусі, беларускай мовы і культуры. -
Толькі мы самі Ніл Гілевіч
ISBN: 651-6841-68-1 Год издания: 2006 Язык: Белорусский У кнігу народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча «Толькі мы самі» ўвайшлі публіцыстычныя артыкулы, прамовы, інтэрв'ю, нататкі апошняга дзесяцігоддзя (1995-2005). Разлічана кніга на самае шырокае кола чытачоў. -
Сказ пра залатое пёрка Ніл Гілевіч
Год издания: 2005 Издательство: Маладэчна Язык: Белорусский Новую кнігу паэзіі Ніла Гілевіча "Сказ пра залатое пёрка" складае грамадзянская лірыка чатырох апошніх гадоў (2001 -2004). Усе вершы ў ёй - пра тое галоўнае, што было і ёсць найпершым клопатам і найвялікшым болем паэта: лёс Бацькаўшчыны і роднае слова. -
На флейце самоты Ніл Гілевіч
ISBN: 985-6628-56-3 Год издания: 2004 Издательство: Pro Christo Язык: Белорусский «На флейце самоты» - кніга пяцірадковых лірычных мініяцюр, напісаных у жанры класічнага японскага верша «танка». Складаецца кніга з двух сшыткаў. У першым — «А святло ўсё ідзе» - лірычныя роздумы пра Бацькаўшчыну і яе лёс, пра часовае і вечнае, пра выпрабаванні для душы і сэрца на жыццёвай дарозе чалавека. Другі сшытак прысвечаны памяці той, якой не стала. У ім - несціханы боль і непазбыўны смутак. I невымернае пачуццё ўдзячнасці ёй і лёсу, які звёў дзве светламройныя пуцявіны ў адну. -
…І плямы на табе няма Ніл Гілевіч
ISBN: 985-458-082-2 Год издания: 2003 Издательство: Тэхналогія Язык: Белорусский Вершы пра каханне ад класіка беларускай літаратуры Ніла Гілевіча, напісаныя з 1953 да 2003 года. Наклад выдання ўсяго 300 паасобнікаў. -
Сказ пра Лысую гару Ніл Гілевіч
ISBN: 985-6425-26-3 Год издания: 2003 Издательство: БелФранс Язык: Белорусский Паэма народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча "Сказ пра Лысую гару" больш за 30 гадоў існавала як твор Францішка Ведзьмака-Лысагорскага. Дзякуючы яркім сатырычным і гратэскавым фарбам яна набыла ў Беларусі незвычайную папулярнасць, стала, бадай, першым паэтычным бэстсэлерам. Цяпер паэма ўпершыню выходзіць у свет пад сапраўдным імем аўтара. -
Паланэз Агінскага Ніл Гілевіч
Год издания: 2002 Издательство: Маладэчна Язык: Белорусский Усе вершы і паэмы, якія склалі гэты не зусім звычайны зборнік, публікаваліся, адразу ж па напісанні, на старонках беларускіх перыядычных выданняў. Пра што яны? Пра тое, што іх аўтару, народнаму паэту Беларусі, наймацней балела і баліць, што было і есць адзнакай яго грамадзянскай пазіцыі і асновай яго творчага крэда. -
Родныя дзеці. Паэмы (сборник) Ніл Гілевіч
ISBN: 985-6605-07-5 Год издания: 2001 Издательство: Кніга Язык: Белорусский У кнігу серыі «Народная бібліятэка» увайшлі буйнажанравыя творы народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча, у якіх яго шматгранны талент паўстае перш за ўсё ў эпічнай іпастасі. -
Любоў прасветлая Ніл Гілевіч
ISBN: 5-343-01709-6 Год издания: 1996 Издательство: Навука і тэхніка Язык: Белорусский Кніга народнага паэта Беларусі, заслужанага дзеяча навукі, прафесара Н. С. Гілевіча пісалася амаль паўстагоддзя. Яна не толькі ярка выяўляе яго сыноўнюю любоў да роднай мовы, яго грамадзянскую заклапочанасць яе лёсам. У кнізе — назіранні, думкі і высновы аўтара па такіх праблемах, як мова і дзяржава, мова і гістарычны лёс народа, мова і асоба чалавека, мова і нацыянальная культура, мова і школа, мова гутарковая і літаратурная, мова як рабочы інструмент пісьменніка і інш. Разлічана на шырокае кола чытачоў. -
Родныя дзеці Ніл Гілевіч
ISBN: 985-02-0080-4 Год издания: 1995 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Раман у вершах “Родныя дзеці” народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча – адзін з самых папулярных паэтычных твораў апошняга часу. Займальны, вострасюжэтны і адначасова сацыяльна маштабны і па-філасофску заглыблены, ён карыстаецца попытам у шырокага чытача.