
Автор
Нил Гилевич
Ніл Сымонавіч Гілевіч
4.2
4.2
117оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
5 | 50 | |
4 | 49 | |
3 | 16 | |
2 | 2 | |
1 | 0 | |
без оценки |
22 |
117оценок
Последние издания книг Нила Семёновича Гилевича
- 15 произведений
- 54 издания на 3 языках
-
Ніл Гілевіч Мая муза — беларусачка
ISBN: 978-985-02-1931-2 Год издания: 2019 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Аннотация
У кнігу народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча (1931-2016) увайшлі лепшыя вершы, якія былі напісаны ім у XX стагоддзі. Многія яго творы даўно сталі класікай беларускай літаратуры -
Нил Гилевич, Алесь Разанаў, Рыгор Бородулин, Николай Метлицкий, Наум Гальперович, Віктар Шніп, Алесь Пісьмянкоў, Евгения Янищиц, Генадзь Пашкоў Мастацкае слова ў паэзіі
ISBN: 978-985-11-0981-0 Год издания: 2017 Издательство: Беларуская Энцыклапедыя ім. П. Броўкі Язык: Белорусский Аннотация
У кнігу ўвайшлі вершы сучасных беларускіх паэтаў, творчасць якіх імкнецца паспець за імклівым часам з яго смуткам і радасцю, гневам і суровасцю, трывогай і верай… Знаемства з творамі зборніка дапаможа адзінаццацікласнікам адчуць дыханне часу, яго рытм, мэтанакіраванасць у будучае…
У зборнік увайшлі вершы Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна, Яўгеніі Янішчыц, Алеся Разанава, Алеся Пісьмянкова, Міколы Мятліцкага, Віктара Шніпа, Генадзя Пашкова, Навума Гальпяровіча. -
Нiл Гiлевiч Родныя дзецi. Сказ пра Лысу...
ISBN: 978-985-15-3072-0 Год издания: 2016 Издательство: Попурри Язык: Белорусский Аннотация
Цікавым і годным працягам традыцый колісь ананімных паэм ХІХ стагоддзя “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе” стаў у беларускай лiтаратуры бурлескна-сатырычны “Сказ пра Лысую гару”.
Тры дзесяцігоддзі твор распаўсюджваўся падпольна, а потым друкаваўся шматтысячнымі тыражамі пад псеўданімам Францішак Вядзьмак-Лысагорскі. У 2003 годзе ў аўтарстве фенаменальна папулярнай і камерцыйна паспяховай паэмы прызнаўся народны паэт Беларусі, трыбун і публіцыст, песеннік і фалькларыст, грамадскі дзеяч і вучоны Ніл Гілевіч. Яго пяру належыць і першы беларускамоўны раман у вершах “Родныя дзеці”.
Асноўная сюжэтная лінія твора знітаваная з лёсам музыкі і кампазітара Сцяпана Вячоркі, які праз шмат гадоў сустракае ў роднай вёсцы свае былое каханне — Альжбету Кудзёлку, а таксама яе дачку Мар’яну. -
Ніл Гілевіч У віры быцця
ISBN: 978-985-7119-37-0 Год издания: 2015 Издательство: Кнігазбор Язык: Белорусский Аннотация
У новую кнігу эсэістыкі Народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча ўвайшлі запісы розных гадоў, кожны з якіх прасякнуты бязмежным болем за лёс роднай мовы, культуры, літаратуры і разам з тым надзеяй, што праз усе выпрабаванні ды нягоды мы дойдзем... дойдзем мы да той Беларусі, дзеля якой столькі выдатных сыноў і дачок ахвяравалі сабой.
У кнізе змешчаныя ўспаміны пра значныя падзеі грамадскага і культурнага жыцця, адлюстраваныя рэфлексіі пісьменніка, яго бачанне мінулага, цяперашняга і будучыні роднай краіны. Паэт чуйна рэагуе на сацыяльныя працэсы, якія адбываюцца ў Беларусі і за яе межамі, дае ім ацэнку, прагназуе развіццё нашай нацыянальнай свядомасці. -
Ніл Гілевіч Сказ пра Лысую гару
ISBN: 978-985-6777-30-4 Год издания: 2011 Издательство: Конфидо Язык: Белорусский -
Ніл Гілевіч Родныя дзеці
ISBN: 978 985-02-1233-7 Год издания: 2010 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Аннотация
У кнігу народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча ўвайшоў раман у вершах “Родныя дзеці” — адзін з самых папулярных паэтычных твораў, сацыяльна маштабны, па-філасофску заглыблены, лірычна-пяшчотны. -
Ніл Гілевіч І чую я голас...
ISBN: 978-985-6825-23-4 Год издания: 2009 Издательство: Про Христо Язык: Белорусский Аннотация
У зборнік народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча «І чую я голас...» увайшлі вершы, паяднаныя адной, глыбока ўнутранай, магістральнай тэмай, адным вельмі характэрным, можна сказаць вызначальным для ягонага светаўспрымання, настроем. Усе гэтыя вершы друкаваліся ў часопісах і газетах, змяшчаліся ў чарговых кнігах паэзіі, у тамах «Выбранага» і Збору твораў. -
Ніл Гілевіч Замова ад страху
ISBN: 978-985-6887-55-3 Год издания: 2009 Издательство: Медысонт Язык: Белорусский Аннотация
Новую кнігу народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча “Замова ад страху” складаюць лірычныя і ліра-эпічныя творы рознага кшталту і розных, не толькі самых апошніх, гадоў. Усе яны друкаваліся, па меры напісання, у часопісах і газетах, але ў ранейшыя зборнікі аўтара не ўваходзілі. -
Ніл Гілевіч Выбраныя творы
ISBN: 978-985-6930-36-5 Год издания: 2009 Издательство: Беларускі кнігазбор Язык: Белорусский Аннотация
Кнігу выбраных твораў народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча (нар. 1931) склалі найбольш значныя творы розных жанраў – вершы, паэмы, раман у вершах "Родныя дзеці", празаічная аповесць "Перажыўшы вайну", эсэ пра славутых дзеячаў літаратуры, публіцыстыка. -
Ніл Гілевіч У ноч на Пакровы
ISBN: 978-985-6852-41-4 Год издания: 2008 Издательство: Кнігазбор Язык: Белорусский Аннотация
Новая кніга паэзіі Ніла Гілевіча «У ноч на Пакровы » — працяг той неспакойнай размовы, якую паэт вядзе з чытачамі не адзін дзесятак гадоў. Галоўны балючы нерв размовы — па ранейшаму лёс Беларусі, беларускай мовы і культуры.