Мы ўспрымаем свет праз набор сімвалаў, і нават нашая сексуальнасць, як той сабака акадэміка Паўлава, безадмоўна рэагуе на пэўныя «званочкі». Сімвалы апелююць да цёмнай сферы інстынктаў, абмінаючы розум і логіку. Мы беспадстаўна надаём той ці іншай асаблівасці чалавечага аблічча нейкія значэнні, а потым скардзімся на…