З прычыны безграшоўя ён амаль не чытаў газетаў, хіба калі-нікалі выпадкова, але тады кожны раз нерваваўся і расстройваўся, ажно карцела лаяцца. Газеты хлусілі гэтак нахабна, як не хлусілі ніколі раней пры саветах. Апроч таго, у кожным нумары — указы, дакрэты, законы і безьліч паправак да ранейшых законаў і да папярэдніх…