Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

14 мая 2018 г. 22:15

296

5

Хто ведае паэзію Уладзіміра Някляева і хто сачыў за ягонымі выступамі падчас прэзідэнцай выбарчай кампаніі, дык мог заўважыць, што паэт на сустрэчах з выбаршчыкамі практычна пераказваў змест сваіх вершаў, якія пісаў усё жыццё. Метафізічнае перакладалася на мову будзёнага і жыццёвага. Паэт, відавочна інтуітыўна, абсалютна не ўсведамляючы, у такі спосаб давёў праўдзівасць, шчырасць і вечнасць ім напісанага. Бо часам можна пачуць, як паэтаў дакараюць, маўляў, напрыдумляў нечага, навыказваў розных лозунгаў і маральніх клішэ, а сам асабіста і блізка не жыве па сваіх уласных паэтычных запаведзях. Пісаў, што любіць уласную краіну больш за ўсё на свеце, а як прыйшла бяда ў краіну, дык сам «пад лаўку». Пісаў, што чалавек павінен кіравацца шчырасцю, любоўю і праўдай, а сам праўду прыхаваў да лепшых часоў. І хто тады будзе шанаваць і любіць такога паэта?

Уладзімір Някляеў не здрадзіў сваё паэзіі. Ён не адмовіўся ні ад аніводнага радочка сваіх вершаў. Са сваімі вершамі ён пайшоў да людзей.

Кніга «Кон» сталася добрым падарункам тым, хто ведае і доўно любіць паэзію Уладзіміра Някляева, бо ў адной кнізе сабрана ўсё лепшае напісанае паэтам – ад першай кнігі да апошняй на той час, а хто не ведаў гэтых твораў і атрымаў кнігу – то цяпер меў магчымасць пазнаёміцца.

Пры ўсёй экспрэсіўнасці і нават нервовасці паэзіі Някляева, яна, на дзіва, таксама вельмі лірычная. Нездарма многія вершы паэта сталіся песнямі. Варта хаця б згадаць альбом Зміцера Вайцюшкевіча «Танга з ружай», які цалкам стораны на вершы Някляева.

Як напісаў паэт у адным з сваіх вершаў : «ён выбраў шлях – і ўжо не зверне ў бок».

Комментарии

Комментариев пока нет — ваш может стать первым

Поделитесь мнением с другими читателями!