11 августа 2022 г. 08:52

635

4.5 Мова 404 Not found

Кніга, якую трэба прачытаць кожнаму беларусу, каб потым не было "а кто тебе запрещает говорить на белорусском?". Сама дзяржава робіць усе умовы, каб мову забылі. Справа не толькі прадаўцах, якія кажуць, што не ведаюць мовы (яна ва ўсіх школах вывучаецца, камон!), але ўсё заканадаўства, справаводства на расейскай мове. І калі спрабуеш выкарыстоўваць беларускую атрымліваюцца такія выпадкі, як у герояў кнігі. Выпадкі, калі іх не толькі не разумелі і адмаўлялі ў паслугах, а арыштоўвалі і катавалі за тое, што яны беларускамоўныя. Але ж цудоўна, што ёсць такія людзі, якія змагаюцца за сваё права выкарыстоўваць мову і разумеюць яе значэнне для станаўлення нацыі. І такіх людзей ў свеце апошніх падзей усё больш. А расказы людзей з кнігі дапамагаюць не забываць, у якім стане ўсё знаходзіцца зараз і што нам трэба пераадолець каб вярнуць нашу мову.
Як казаў Багушевіч "Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш сваю мову, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займае, пасля і зусім замерлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не умёрлі!"

Комментарии

Комментариев пока нет — ваш может стать первым

Поделитесь мнением с другими читателями!