17 мая 2019 г. 16:31

639

4.5 Кніга вельмі цікавая. Ўсім раю з ёй азнаёміцца.

Некалькі дзён таму, даведаўся што ў нас у Маладзечне ёсць "Кніжны клуб".
Для мяне гэтая навіна была куды важней і неверагодней, чым тыя праблемы на нафтапровадзе "Дружба". Першае што мне прыйшло ў гаву як так, у мяне тут пад бокам адбываюцца такія падзеі, а я не то шта не прымаю ў гэтым удзел, але і нічога аб гэтым не ведаю. Супакоіўся крышку апасля таго, як даведаўся што клуб зусім малады.
Становіцца сумна, што ў мяне зусім цяжка з часам і таму я не магў прымаць ва ўсіх гэтых падзеях непасрэдна ўдзел. Тым не менш дзякуй ўсім тым, хто мяне пазнаёміў з ім і даў магчымасць назіраць за ўсім гэтым з экрана тэлефона.
Ну, а зараз аб кніжцы.
Даведаўся што ў бліжэйшы час яны (удзельнікі клуба) ўсе чытаюць аднолькавую кнігу, а менавіта "Молчание" Сюсаку Эндо. Я ўжо доўгі час пытаўся сярод знаёмых каго падбіць на то, каб прачытаць нешта аднолькавае і потым папытацца аб гэтым пагутарыць, а тут мне падвярнулася адразу суполка людзей... неварагодна! Таму я адразу паляцеў па бібліятэках шукаць кнігу. Нажаль, але там дзе яна і была, то хтосці да мяне яе ўжо ўзяў (...прызнавайся, хто з вас ходзіць у бібліятэку імя Пушкіна, што знаходзіцца адразу за ЦУМам?!!).
Таму як часу тут засталося зусім мала, прыйшлося пайсці супраць сваіх жа "правіл" і жаданняў і пачаць чытаць з тэлефона. "Фауст" выбачай, але цябе дачытаць прыйдзецца крышку пазней.
Ну вось, толькі пачаў чытаць "Молчание", як і прачытаў. Кніжка аказалася зусім маленькая. Тэма Рэлігіі і Японіі для мяне аднолькава блізкія і па свойму цікавыя. Да гэтуль, прачытаў шмат мастацкіх кніг ў якіх галоўнай тэмай была то адна, то другая тэма, а тут адбылося так што яны аказаліся разам. Першае што мене прыйшло ў галаву, калі я пачаў чытаць кнігу, так гэта (прывяду цытату з самой кнігі) "...Когда человеку навязывают то, что ему совершенно не нужно, у нас это называется горе-благодеяние. Христианская вера - такой же подарок. У нас есть собственная религия. И мы не нуждаемся в чужеземном учении. Я тоже изучал в семинарии догматы христианской веры. И, по правде сказать, не нашел в них ничего, что могло бы пригодиться японцам...". Па мне Японія і хрысціянства гэта неяк зусім неварагодна. Я зусім дрэнна ведаю гісторыю, таму мне ўсё што была апісана ў кнізе было вельмі цікава. Канешне, я да апошняга суперажываў галоўнаму герою, але тое адбывалася і чым усё закончылася мяне ні капелькі не здзівіла, больш таго, зыходзячы з раней прачытаных кніг (той жа "Сёгун"), мяне не здзівілі тыя метады і дзейнасць саміх японцаў чыноўнікаў, так і саміх беднякоў- хрысціян. Далей можна шмат працягваць гаварыць аб гэтай кнізе, але на гэтым я і закону. Можа аб чымсьці будзе магчымасць "пагутарыць" у рамках клуба (можа будзе які онлайн дыялог...не ведаю). Кніга вельмі цікавая. Ўсім раю з ёй азнаёміцца.

Комментарии

Комментариев пока нет — ваш может стать первым

Поделитесь мнением с другими читателями!