Похожие книги
Вы можете посоветовать похожие книги по сюжету, жанру, стилю или настроению. Предложенные вами книги другие пользователи увидят здесь, в блоке «Похожие книги».
Кніга «Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча» прысвечана 210-годдзю беларускага класіка і змяшчае новыя і малавядомыя факты з яго біяграфіі, а таксама звесткі пра яго родных і блізкіх ды іх час. Але гэта і кніга пра Беларусь — пра нашу гісторыю, напісаная беларусам для беларусаў.
Кніга ўводзіць у навуковы зварот дзясяткі новых фактаў і дакументаў з жыцця «самага вывучанага беларускага кпасіка», шмат з іх (з архіваў Беларусі, Польшчы, Літвы і Расіі) апублікаваныя ў «Таямніцах...» упершыню. Аўтар руйнуе многія міфы, створаныя яшчэ пад уплывам савецкай ідэалогіі. Аспрэчвае ці ўда- кладняе звесткі, якія ўжо трапілі ў энцыклапедыі і падручнікі. Значна пашырае геаг- рафію, звязаную з сям’ёй Марцінкевічаў: Вільня, Глуск, Слуцк, Слонім... Чытач «Таямніц...» атрымае адказы на пытанні, якія стагоддзе не мелі адказаў. Ці быў Марцінкевіч «Дуніным»? Ці былі яго продкі датчанамі? Ці можна верыць ягонаму і ўвогуле любому дваранскаму радаводу? Як, калі і за што ён трапляў у Мінскі ту- рэмны замак? Ці падрабляў Дунін-Марцінкевіч каралеўскія граматы? Ці выкрадаў ён сваю няпоўнагадовую нявесту? Кім прыходзіліся Марцінкевічы мітрапаліту ўсіх рымска-каталіцкіх цэркваў у Расіі С. Богушу-Сестранцэвічу? Ці быў Вінцэнт з дзя- цінства сіратой? Ці былі Марцінкевічы беднымі? Дзе, калі памерлі і пахаваны яго маці і самая вядомая дачка Каміла? Ці магчымы адкрыцці ў біяграфіях такіх зорак беларускага нацыянальнага Алімпа, як В. Дунін-Марцінкевіч, А. Міцкевіч, Т. Рэйтан, Т. Касцюшка і інш. ІІІто такое цяжар канчатковай вывучанасці?.. Адказы на гэтыя пытанні, а таксама новыя факты і дакументы ствараюць зусім новы, значна больш сучасны, цікавы і аб’ектыўны вобраз В. Дуніна-Марцінкевіча.
Кніга разлічаная на прафесійных гісторыкаў, літаратуразнаўцаў, выкладчы- каў беларускай літаратуры і гісторыі, а таксама на шырокае кола чытачоў.
Получить эту книгу или продать свою
ПерейтиISBN: 978-609-95926-2
Год издания: 2018
Вы можете посоветовать похожие книги по сюжету, жанру, стилю или настроению. Предложенные вами книги другие пользователи увидят здесь, в блоке «Похожие книги».