Автор
Максим Танк

Максім Танк

  • 69 книг
  • 2 подписчика
  • 48 читателей
4.2
101оценка
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.2
101оценка
5 48
4 36
3 14
2 2
1 1
без
оценки
33

Рецензии на книги — Максим Танк

Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

14 августа 2019 г. 14:10

3K

3

Сёння мы ведаем паэзію Максіма Танка ў яе хрэстаматыйным варыянце. Адабраную для найноўшых выбраных самім аўтарам, укладальнікамі, рэдактарамі. Зусім інакш выглядаюць зборнікі паэта сярэдзіны ХХ стагоддзя. У іх досыць шмат ідэалагічных вершаў - пра партыю, камунізм і савецкую ўладу. Хаця ў тагачасных маладых паэтаў - Уладзіміра Караткевіча, Рыгора Барадуліна, Рыгора Семашкевіча, Анатоля Сербантовіча - такіх вершаў або зусім няма, або яны ў іншай танальнасці, без пафасу і плакатнай рыторыкі.

Вось і ў зборніку Максіма Танка "Мой хлеб надзённы" нямала ідэалагіяных вершаў. Прычым напісаны яны досыць халтурна і прамалінейна.

Красуйся, Савецкая наша Радзіма! Хай славіцца век тваё гордае імя! Хай рэе над намі твой сонечны сцяг!

Але, калі мы прыгадаем біяграфію Максіма Танка, дык пабачым, што гэта…

Развернуть
xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

29 августа 2017 г. 14:00

489

5

Ад Максіма Танка ў школе засталося не лепшае ўражанне, і толькі ва ўніверсітэце я пачала разумець, што гэта талент сусветнага ўзроўню. На экзамене па гісторыі беларускай літаратуры выцягнула білет па яго творчасці і натхнёна расказвала выкладчыку пра яго верлібры і іншыя вершы.

У гэты зборнік паэт Андрэй Хадановіч уключыў сто вершаў, якія вы не сустрэнеце ў школьнай праграме. Тут той Танк, якому не вучаць у школе, не вучаць нават ва ўніверсітэце. Ніякай партыі, ніякага камунізму. Інтэлектуальная, філасофская лірыка, яркая з'ява еўрапейскай паэзіі. Вельмі падабаецца назва кнігі: "Абвяржэнне" — немагчыма перакрэсліць многае напісанае, яно было, ужо стала здабыткам літаратуры, але магчыма перакрыць яго больш вартым, абвергнуць.

У Гамера ён вучыўся быць сляпым, У Байрана — кульгаць, У Поля…

Развернуть
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

27 ноября 2017 г. 22:03

1K

4

Гавораць: як карабель назавеш, так ён і паплыве. Але ў дачыненні да паэтаў, гэта не заўжды спраўджваецца. Зорныя – не робяцца зоркамі, маёвыя – рэдка бываюць песнярамі вясны, а сталёвыя – не заўжды нязломныя. Вось і Максім Танк не стаў паэтам вайны, хоць розных войнаў на ягоны жыццёвы лёс выпала паўнютка з каптуром.

Максім Танк, асабліва ў паслеваенны час, нязменна падкрэсліваў сваю арыентацыю на еўрапейскую паэзію – і сваім філасофскім зместам, і нават паэтычнай формай – верлібрам, якім у сярэдзіне ХХ стагоддзя ўжо пісала амаль уся Еўропа.

Паэтычны зборнік “Errata” асаблівы ў творчасці паэта. Выйшаў ён у 1996 годзе, калі ўжо некалькі гадоў існавала незалежная Рэспубліка Беларусь, а вершы, якія складаюць кнігу, былі напісаныя ў часы станаўлення незалежнай Беларусі – у 1993-94 гадах.…

Развернуть
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

24 августа 2020 г. 23:23

675

4

Назва і вокладка гэтай кнігі ўводзіць у зман. Ствараецца ўражанне, што гэта цалкам патрыятычная кніга змагання. Але, калі з ёй пазнаёмішся, дык пабачыш, што змагання ў зборніку не вельмі шмат, хаця яно сапраўды ёсць. Але перадусім гэта вершы пра родную Мядзельшчыну, пра жыццё беларускага селяніна, пра прыгажосць Нарачы, а таксама пра горад, які стаў жыцёвым універсітэтам паэта – Вільню.

Пры ўсёй ваянічасці псеўданіма, Максім Танк, канешне, - гэта пранікнёны лірык. Ужо ў яго першай кнізе гэтая лірыка праявілася напоўніцу. І з першай кнігі Максім Танк пачаў апяваць галоўны дыямент яго малой радзімы – возера Нарач. Гэта заўважыў і аўтар прадмовы да зборніка Р. Баравы, напісаўшы: “Яна (Нарач. - АА) нібы пакрыўдзілася, што так доўга абміналі яе ў беларускай паэзіі, і пакрыўдзіўшыся пасылае…

Развернуть
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

23 августа 2019 г. 12:00

234

4

Як па мне, назва гэтага зборніка не зусім паэтычная, яна хутчэй падыходзіць для кнігі ўспамінаў.

Але пры ўсім пры гэтым зборнік вершаў "За маім сталом" - адна з самых сталых кніг паэта. Вершы, якія яна аб'яднала, пісаліся прыканцы 70-х, напачатку 80-х. Гэта быў той час, калі загаіліся раны мінулай вайны і калі крыху прызабыўся жорскі час сталінізму, таму можна было пісаць, кіруючыся пераважна сваім эстэтычным густам. І ў гэтай кнізе густ Максіма Танка выдатна адчуваецца. Зборнік аблюстройвае той час, калі паэт яшчэ пісаў рыфмаваныя вершы, але яго ўсё больш завабліваў верлібр. І ўсё больш паэт хінецца да філасофскай лірыкі, калі нейкая з'ява ці падзея падаецца ў вершы ў аўтарскім асэнсаванні, ці з нейкага нечаканага ракурса, які дае прачытанню падзеі адмысловую танкаўскую глыбіню…

Развернуть

19 апреля 2017 г. 19:54

1K

4 КАБ ВЕДАЛІ… ПРА СТАЛІНА

Сёння пра культ асобы і таталітарны рэжым вядома ўсім, нават тым, хто не цікавіцца гісторыяй. Я не прэтэндую на адзіна верную пазіцыю ў дачыненні гістарычных асоб, але хачу распавесці пра свае погляды і кнігу паэзіі Максіма Танка "Каб ведалі”. Адданы камуністычным ідэалам паэт Максім Танк сёння многім не падабаецца, бо “не навучыўся мяняць погляды”, і ў той жа час гэтыя людзі ўхваляюць яго творы даваеннага перыяду, калі ён трапляў у турму і змагаўся з апалячаннем, а таксама верлібры і познія творы. У нас любяць ахвяр і зараз любоў прачнулася да Францішака Аляхновіча, Наталлі Арсенневай, Сяргея Пясецкага і іншых неадназначных асоб, я думаю, у першую чаргу менавіта з-за таго, што на іх адбываліся ганенні ў савецкі час. Будучы рэвалюцыянерам Максім Танк усім падабаўся, стаўшы камуністам –…

Развернуть

27 января 2023 г. 20:30

169

3 Голос белорусского народа?

Главной темой книги является жизнь белорусского народа: трагедия второй мировой войны и аварии на Чернобыльской АЭС, утрата народной самобытности и проблемы урбанизации, природа и тяжёлый труд в сельской местности, путь к социализму, где автор повторяет пропагандистские заголовки СССР и показывает пренебрежительное отношение к другим республикам. Мне сборник не понравился: много пропаганды, белый/свободный стих.

16 марта 2018 г. 18:37

263

4

Максім Танк для мяне хіба адзіны савецкі беларускі пісьменнік, які выклікае павагу. Ці хутчэй так: да якога ў мяне ніколі не ўзнікала прэтэнзій. Пісаў добрыя вершы, з людзьмі быў добры. І яго лісты - пацвярджэнне, што і дома, і на працы, і шмат дзе яшчэ быў аднолькавым. Ён не рабіў з сябе небажыхара, хоць прывілеяў меў шмат. Тут публікуюцца і лісты да жонкі. А па сямейных лістах шмат чаго можна сказаць. І зноў-такі, часта людзі розныя ў сямʼі і на публіцы. Танк не такі.

2 августа 2016 г. 17:50

18K

0 Першы беларускі касмічны турыст

Максім Танк у многіх творах закранаў пытанне касмічнага турызму, хоць першы такі палёт здзейніўся ўжо пасля яго смерці ў 2001 г. Дэнісам Ціта. Так, размовы пра касмічны турызм пачаліся ў 1967 г. Баранам Хілтанам і Крафтам Эрыкам, але нават першыя турысты-касманаўты паляцелі толькі ў 1990-1991 гг. Такім чынам, беларускі паэт папярэднічаў дасягненням навукі ў сферы касманаўтыкі і касмічных турыстычных палётаў. Напісаная ў 1979 г. Максімам Танкам сучасная на той момант казка пра касмічнае падарожжа Мураша Бадзіні атрымалася ў жанры быліны. І сапраўды, галоўны герой мае ўсе ўласцівасці былінных асілкаў, пра якіх вусная народная творчасць склала не мала гісторый. Ёсць у гэтым творы і ўласцівыя былінам гіпербалы, праўда, мураш не разбівае аб сваю галаву шматпудовыя булавы і не вандруе за…

Развернуть

4 апреля 2015 г. 07:04

214

5

Чытаючы дзённікі М.Танка, як быццам слухаеш мудрага настаўніка. Дзённік напісаны без залішняга маралізатарства, празрыстай мовай. З яго старонак я пазнаёміўся з новымі (для сябе) імёнамі з айчыннай і сусветнай літаратуры. Такі своеасаблівы культуралагічны "даведнік" з элементамі крытыкі.

16 марта 2018 г. 18:52

491

4

У кнізе шмат паўсядзённай інфармацыі. Мне гэта цікава. Мінус дзённікаў у тым, што Танк быў асцярожным. Ён не хацеў быць вострым, не хацеў даваць ацэнкі. Таму гэтага там няма.

16 мая 2023 г. 12:09

52

4 Максім Танк і “Абвяржэнне”

Максім Танк — адзін з самых вядомых беларускіх паэтаў. Ягоная біяграфія дае зразумець, які шлях прывёў звычайнага хлапчука з Мядзельшчыны да гэтага звання. Танк жыў падчас падзелу Беларусі на заходнюю і ўсходнюю часткі, і яму даводзілася жыць на абедзьвух. Праблемы памежжа і аб’яднання Беларусі вельмі турбавалі маладога Яўгена Скурко (сапраўднае імя Танка). Ён быў моцным савецкім прапагандыстам у Польшчы, заўсёды быў аматарам беларускай мовы, што была забаронена. Пазней, пасля аб’яднання Беларусі, займаў даволі высокія літаратурныя і палітычныя пасады (галоўны рэдактар “Полымя”, старшыня Саюза пісьменнікаў БССР, старшыня Вярхоўнага Савета БССР). Менавіта з-за пасадаў Танка лічылі дзяржаўным пісьменнікам, літаратурнай вярхушкай. Але сам аўтар цярпець не мог такое стаўленне да сябе, што…

Развернуть