Больше рецензий

xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

29 августа 2017 г. 14:00

489

5

Ад Максіма Танка ў школе засталося не лепшае ўражанне, і толькі ва ўніверсітэце я пачала разумець, што гэта талент сусветнага ўзроўню. На экзамене па гісторыі беларускай літаратуры выцягнула білет па яго творчасці і натхнёна расказвала выкладчыку пра яго верлібры і іншыя вершы.

У гэты зборнік паэт Андрэй Хадановіч уключыў сто вершаў, якія вы не сустрэнеце ў школьнай праграме. Тут той Танк, якому не вучаць у школе, не вучаць нават ва ўніверсітэце. Ніякай партыі, ніякага камунізму. Інтэлектуальная, філасофская лірыка, яркая з'ява еўрапейскай паэзіі. Вельмі падабаецца назва кнігі: "Абвяржэнне" — немагчыма перакрэсліць многае напісанае, яно было, ужо стала здабыткам літаратуры, але магчыма перакрыць яго больш вартым, абвергнуць.

У Гамера ён вучыўся быць сляпым,
У Байрана — кульгаць,
У Поля Фора — донжуаніць,
У Хемінгуэя — піць віскі...
І дзівіцца: чаму яго
Не лічаць класікам.

картинка xbohx