
Автор
Алесь Бычкоўскі – лучшие книги
- 9 произведений
- 9 изданий на 2 языках
По популярности
-
Анамалія (сборник) Алесь Бычкоўскі
ISBN: 978-985-6906-59-9 Год издания: 2012 Издательство: Галіяфы Язык: Белорусский Творчасць фантаста Алеся Бычкоўскага ахоплівае невядомыя сегменты Сусвету, дзе адбываюцца неверагодныя прыгоды і адкрыцці і дзе можна па-іншаму ад прывычнага адчуць час і прастору. У кніжцы ёсць караблі-зоркалёты і мужныя космапраходцы, хітрыя кантрабандысты. Два супертворы сучаснай беларускай фантастыкі змешчаныя ў гэтай кнізе: дзве фантастычныя навелы «Ён прыйдзе апоўначы» і «Муары Лідлу». А разам з імі — захапляльныя аповесці і твор па-за жанрам — «Хвалі. Бязмежная плынь» — для тых, хто любіць філасофскія вандроўкі. -
Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры Алесь Бычкоўскі
ISBN: 978-985-7140-94-7 Год издания: 2018 Издательство: Галіяфы Язык: Белорусский Ці чулі вы, што ўсе выдуманыя сусветы існуюць насамрэч? І не толькі існуюць, але і дапамагаюць пісьменнікам, чытачам, а найперш аматарам казак і фэнтэзі.
Ці вядома вам, што побач з намі жывуць паралельныя цывілізацыі разумных жывёл? Журналіст Тамаш Ян гэтаксама не ведаў, пакуль не ўлупіўся галавой у пень і не трапіў у карчму «Халодныя ногі» каля могілак.
Анамальныя з’явы, ваўкалакі, тагасветныя пачвары пад абліччам вабных прыгажунь ды іншае ў новым зборніку беларускага празаіка Алеся Бычкоўскага “Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры”. -
Дзеці Сільмарыліёна Алесь Бычкоўскі
ISBN: 978-985-7209-91-0 Год издания: 2022 Издательство: Галіяфы Язык: Белорусский Трансгалактычны лайнер «Сільмарыліён» вандруе ад планеты да планеты. Гаспадары карабля збіраюць і акумулююць звесткі пра старадаўнія зніклыя народы Сусвету. У пошуку слядоў крэйсера «Гнеў апраметнай» гісторык Тамаш апынаецца ў свеце, дзе жывуць забытыя нашчадкі народа, які насяляе Новы Менск. Пра тое — аднайменная аповесць.
Аматараў жа філасофскіх вандровак зацікавяць «Людзі і вароны». Урач-псіхіятр хоча дапамагчы Данілку, які сябруе з варонай, бо іншых сяброў у яго няма. Птушка запрашае хлопчыка ў падарожжа. Аднак, каб паляцець разам з варонай, трэба падняцца на дах высокага дома…
У кнізе таксама прадстаўлены іншыя разнапланавыя фэнтэзійныя апавяданні. -
Ацалелы або Вясёлыя хаўтуры. Трагікамічны дэтэктыў Алесь Бычкоўскі
ISBN: 978-985-7213-70-2 Год издания: 2022 Издательство: ТДА "Барк" -
У пошуку шчасця Алесь Бычкоўскі
ISBN: 978-985-7065-71-4 Год издания: 2017 Издательство: ТДА "Барк" Правінцыйныя казкі. -
Друкапісы. Вялікая імправізацыя Виктор Жыбуль, Зміцер Вішнёў, Алесь Бычкоўскі, Вальжина Морт, Інэса Кур'ян, Міхась Башура, Ільля Сін, Сяргей Патаранскі, Валентин Татур, Ганна Ціханава
ISBN: 978-985-6906-15-5 Год издания: 2009 Издательство: Галіяфы Язык: Белорусский Выданне прысвечанае ранняму літаратурнаму авангарду Беларусі, што часткова адлюстраванае ў эксперыментальным выдаўніцкім праекце 90-х гадоў ХХ стагоддзя — так зв. «друкапісах», якія фактычна сталіся першай авангардовай перыёдыкай беларускай літаратуры. -
Горад за 101-ым кіламетрам Алесь Бычкоўскі
ISBN: 985-6701-32-5 Год издания: 2004 Издательство: І.П.Логвінаў Язык: Белорусский Гэтая кніга – літаратурная прастора, дзе пануюць ваўкалакі і чарадзеі-вартаўнікі, міліцыянты і п’яныя суседзі. Аўтар-бумбамлітавец здзекуецца з чытача, герояў і самога сябе. Але творы трымаюць своеасаблівы каларыт аповеду, што зрэшты, і прыцягвае... -
Планета ў падарунак. Фантастыка (сборник) Андрей Федоренко, Людмила Рублевская, Анатолий Козлов, Раиса Боровикова, Алесь Бычкоўскі, Геннадий Авласенко, Алёна Беланожка, Сяргей Белаяр, Татьяна Сивец
ISBN: 9789851976832 Год издания: 2024 Издательство: Аверсэв Язык: Белорусский Новая кніга з серыі «Сучасная беларуская літаратура» сабрала творы ў жанры фантастыкі і містыкі. Апавяданні і аповесці, надрукаваныя ў кнізе, апісваюць жыццё на іншых планетах, а таксама зямное, блізкае — тое, што побач, але пры гэтым не меней цікавае і неверагоднае. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
-
Маладосць №8 (2024) (сборник) Алесь Бычкоўскі, Курт Тухольский, Алёна Беланожка, Анатоль Зэкаў, Андрей Сидарейко, Ксения Зарецкая, Матвей Лишин, Філмар Плэйс, Светлана Тарасевич
ISBN: 01312308 Год издания: 2024 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский