
Рецензии на книги — Алесь Бычкоўскі
По популярности
25 мая 2018 г. 09:32
382
4
Не бліскуча, але цалкам чытэльна! Я, калі шчыра, баялася горшага.
Падарожжа ў часе ў Вялікую Айчынную магло б падацца не дужа арыгінальным пасля нядаўніх фільмаў (калі сучасныя салдаты апынаюцца ў варунках той рэальнай вайны), але мне спадабалася зграбнае тлумачэнне самой прычыны падарожжа і развіццё сюжэту.
Нарэшце касмічная фантастыка ад беларусаў, з перастрэлкамі, імплантамі, гіперрухавікамі і падобнымі няшнымі брындзюлькамі. Не магу сказаць, што атрымалася супер, але інтрыга закручаная так, што я заблыталася ў імёнах і падзеях :) Мая выснова: прынамсі аўтар здольны на прыгодніцкую інтрыгу.
Пару апавяданняў блізуфантастычных, троху містычных: перасяленне душы ў сабаку; галаваломны збег абставінаў. Некаторыя моманты даволі кранальныя і прачулыя. Калі ў фантастычным апавяданні (якое трэба…
21 марта 2012 г. 17:44
116
4
Алесь Бычкоўскі. "Анамалія".
Фантастыка. "Галіяфы", 2012.
Фантастычны тэкст нараджаецца пры перасячэнні трох немагчымых: немагчымае месца, немагчымы час і немагчымая рэч у падкрэслена рэалістычным асяродку. Такім чынам, у кнізе Алеся Бычкоўскага нараджэнне немажлівага робіцца ўрэчаісненым: аўтар умее ўбачыць цуд у звыклым і будзённае ў неверагодным. Часам, праўда, здаецца, што з'яўленне серыі "Калекцыя беларускай фантастыкі" ў беларускай прасторы — падзея сама па сабе фантастычная, хоць усе творы з кнігі "Анамалія" друкаваліся ў часопісе "Маладосць".
Банальныя сумесныя вучэнні войскаў (аповесць "Анамалія" пачынаецца з яскравага эпізода армейскай руціны) прыводзяць у іншы час, і пакуль чытачы будуць суправаджаць героя ў яго выпадковым падарожжы, літаратуразнаўцы з задавальненнем зафіксуюць…
30 мая 2019 г. 17:48
201
4
Калі пачынаеш задумвацца, якіх твораў не хапае ў сучаснай беларускай літаратуры, то адразу ў галаву прыходзяць дэтэктывы, трылеры, а таксама фантастыка/фэнтэзі. Усё гэта я вельмі люблю ў сусветнай літаратуры і хачу чытаць ад беларускіх аўтараў. Алесь Бычкоўскі працуе якраз у апошнім жанры — стварае фантастычныя творы. Гэта не эпічная і маштабная фантастыка, кшталту якіх-небудзь Артура Кларка, Філіпа К. Дзіка, ці Герберта Уэлса, на творчасці якіх я расла. Гэта даволі лакальная беларуская фантастыка з мясцовым каларытам. Назву кнізе дало апавяданне “Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры”, у якім герой вынаходзіць чароўны капялюш, здольны візуалізаваць жаданні, мары і фантазіі. З дапамогай гэтага капелюша адкрываюць так званы “Парк” — забаўляльную прастору, дзе ажываюць персанажы…
30 июля 2019 г. 20:07
29
4 кніга добрая
.першы твор, "Анамалія", сярэдненькі. а вось іншыя вельмі файныя. асабліва "Скарпіёны Даура". мне вельмі спадабаўся гэты твор.