Автор
Ігар Сідарук

Ігар Хведаравіч Сідарук

  • 6 книг
  • 3 читателя
4.3
5оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.3
5оценок
5 2
4 3
3 0
2 0
1 0
без
оценки
0

Лучшие книги Ігара Сідарука

  • Квадратная варона Ігар Сідарук
    Год издания: 2000
    Издательство: Часопіс Калоссе
    Язык: Белорусский
    Кніга аповедаў Кобрынскага пісьменніка Ігара Сідарука “Квадратная варона” уяўляе сабой зборнік прозы, складзены з твораў, напісаных у розныя часы. Навэлы, апавяданні, фантасмагорыйкі, аповеды-фантомы – вось пералік жанраў, выкарыстаных аўтарам. Чытаючы паасобныя творы зборніка мімаволі дашукваешся сувязі паміж героямі, іх лёсамі, аналогіі ў здарэннях. Кожны твор – самастойная завершаная форма, аднак ва ўсіх прасочваецца супольная рыса – фантасмагарычна-незразумела-незямное прыцягальна-адштурхоўваючае. Нешта такое, што захапляе, уцягвае і адначасова адштурхоўвае, знеахвочвае. Героі асобных твораў трапляюць у вельмі смешныя, складаныя і адначасова прымітыўныя сітуацыі, якія ніколі б не здарыліся, калі б героі мелі іншы характар, іншае выхаванне, іншыя адносіны да жыцця, да свету. Часам складаецца ўражанне, што аўтар пастараўся адкрыць свет дна, дзе людзі, страціўшы гонар і годнасць, пробуюць не жыць, а існаваць, жывучы ў сваёй скарлупе, сваім панцыры. Аднак ў кожным з панцыраў відавочна душа, некалі ранімая, а зараз счарствелая і спрымітызаваная, але тым не менш прысутная.
  • Непазьбежны лістапад Ігар Сідарук
    ISBN: 978-83-62069-29-3
    Год издания: 2019
    Издательство: Выдавецкая ініцыятыва "Полацкае ляда"
    Язык: Белорусский
    Ігар Сідарук - пасьля працяглага перапынку вяртаецца да паэзіі. Ён аўтар зборнікаў вершаў - "Чарнабел" (1991), "Саната Арганата" (1994), "Моўкнасьць" (1997). Новы яго зборнік істотна адрозьніваецца ад ранейшых. Ён прасякнуты лірызмам і кранальнай пачуцьцёвасьцю.
  • Моўкнасьць Ігар Сідарук
    ISBN: 985-6371-08-2
    Год издания: 1997
    Издательство: Выдавецтва С. Лаўрова
    Язык: Белорусский
    Аўтар нарадзіўся ў 1964 годзе ў г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. У 1986 годзе скончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта, працаваў настаўнікам на Салігоршчыне, потым карэспандэнтам у газетах "Кобрынскі веснік", "Брестский курьер". З 1993 г. - загадчык літаратурна-драматургічнай часткі Брэсцкага тэатра лялек. Літаратурную дзейнасць распачаў з сярэдзіны 1980-х гадоў. І. Сідарук - аўтар паэтычных кніжак "Чарнабел" (1991, Кобрын), "Саната Арганата" (1993, Полацк), "Моўкнасць" (1997, Брэст), кнігі прозы "Квадратная варона" (2000, Полацк-Гродна-Кобрын), а таксама выдання для дзяцей "Павучальныя гісторыі дзядзечкі Ігара Сідарука" (1994, Брэст).
  • Чарнабел Ігар Сідарук
    Год издания: 1991

  • Віртуальнае зубраня. П'есы Ігар Сідарук
    ISBN: 985-6138-79-5
    Год издания: 2004
    Издательство: Мн. : БелДІПК
    Язык: Белорусский
  • Саната Арганата Ігар Сідарук
    Год издания: 1994
    Издательство: Полацкае ляда
    Язык: Белорусский
    Самы скандальны паэтычны зборнік беларускай літаратуры першай паловы 90-х. Выйшаў (1994) у легендарнай тэвээлаўскай сэрыі “Паэзія новай генэрацыі”. Вершы аб’яднаны ў два разьдзелы: 1. Танкі бяз хоку 2. Арганаўтыка. У апошні разьдзел акрамя вершаў уключаны чатыры міні-аргазм-паэмы: “Споведзь самагубцы”, “Споведзь зьняверцы”, “Споведзь цнатліўца”, “Споведзь ганарліўца”. Пасьля выхаду “Санаты Арганаты”, пасьля пастаноўскі В. Мазынскім п’есы Сідарука “Галава” і зьяўленьня ў друку першых апавяданьняў тэвээлаўца з Кобрыня беларуская крытыка ў голас загаварыла пра нараджэньне беларускага постмадэрнізму.