Лучшие книги Сяргея Кавалёва
- 20 произведений
- 13 изданий на 2 языках
По популярности
-
Стомлены д’ябал. П'есы (сборник) Сяргей Кавалёў
ISBN: 985-6701-43-0 Год издания: 2004 Издательство: Логвінаў Язык: Белорусский Выкарыстоўваючы сюжэты, матывы, вобразы беларускай літаратуры, Сяргей Кавалёў стварае свой непаўторны драматуріічны свет, выпрабоўвае старадаўнія рамантычныя гісторыі сумнай іроніяй нашых дзён.
-
Пачвара ў рэліктавым лесе. Літаратура. Тэатр. Крытыка Сяргей Кавалёў
ISBN: 978-985-7021-06-2 Год издания: 2013 Издательство: Галіяфы Язык: Белорусский Сяргей Кавалёў (нар. у 1963 г.) — вядомы даследчык даўняй беларускай літаратуры і драматург. Пачынаў свой творчы шлях як крытык, выдаў зборнікі артыкулаў „Як пакахаць ружу?“ (1989) і „Партрэт шкла“(1991).
„Пачвара ў рэліктавым лесе" — чарговая кніга Кавалёва-крытыка пра сучасную літаратуру. У зборнік увайшлі новыя тэксты, выбраныя часопісныя публікацыі мінулых гадоў, а таксама артыкулы пра тэатр. -
Чатыры гісторыі Саламеі (сборник) Сяргей Кавалёў
ISBN: 978-985-02-1455-3 Год издания: 2013 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский У зборнік увайшлі найбольш вядомыя п’есы Сяргея Кавалёва, якія ставіліся ў розных тэатрах Беларусі і за мяжой. Драматург выкарыстоўвае ў сваіх тэкстах даўнейшыя міфы і сюжэты, прапануе новыя мастацкія інтэрпрэтацыі класічных твораў беларускай літаратуры. П’есы прызначаюцца як для самастойнага чытання, так і для школьнага тэатра. -
Гісторыя беларускай літаратуры: другая палова XVI ст. Сергей Ковалёв
Год издания: 2005 Издательство: БДУ Язык: Белорусский Курс лекцый прысвечаны гісторыі беларускай літаратуры другой паловы XVI ст. – цікаваму і спецыфічнаму перыяду ў развіцці айчыннага пісьменства, недастаткова асветленаму ва універсітэцкіх падручніках. Асновай для напісання вучэбнага дапаможніка паслужылі аўтару найперш асабістыя даследаванні шматмоўнай літаратуры Беларусі позняга Рэнесансу, а таксама найноўшыя публікацыі беларускіх і польскіх медыявістаў.
-
Шлях да Бэтлеему Сяргей Кавалёў
ISBN: 978-985-02-1111-8 Год издания: 2009 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский У кнігу ўвайшлі п’есы-казкі вядомага беларускага драматурга Сяргея Кавалёва, напісаныя ў розныя гады. Гэта творы вельмі разнастайныя паводле жанру (міфалагічныя, чарадзейныя, авантурныя, філасофскія), прызначаныя як для самастойнага чытання, так і для школьнага тэатра. -
Сёстры Псіхеі (сборник) Кавалёў Сяргей
ISBN: 978-985-6991-13-7 Год издания: 2011 Издательство: І.П.Логвінаў Язык: Белорусский У зборнік ўвайшлі новыя п’есы Сяргея Кавалёва, які застаўся верны свайму герменеўтычнаму метаду выкарыстання міфаў, легендаў, літаратурных сюжэтаў. Але гэтым разам да беларускіх матываў далучаюцца алюзіі і цытаты з сусветнай літаратуры, а міф робіцца своеасаблівым павелічальным шклом, праз якое драматург глядзіць на сучаснасць. -
Навука кахання (сборник) Кавалёў Сяргей
ISBN: 985-6701-46-5 Год издания: 2005 Издательство: І. П. Логвінаў Язык: Белорусский Сяргей Кавалёў — драматург, літаратуразнаўца. Нарадзіўся ў 1963 годзе ў Магілёве. Жыве ў Менску. У 1980-я гг. актыўна займаўся літаратурнай крытыкай (кнігі "Як пакахаць ружу?", 1989; "Партрэт шкла", 1991), на пачатку 1990-х звярнуўся да драматургіі ("Стомлены д'ябал", "Трышчан ды Іжота", "Чатыры гісторыі Саламеі", "Тарас на Парнасе" і інш.). П'есы ставіліся ў Беларусі, Расеі, Польшчы. -
Дрэва вечнасці (сборник) Шота Руставели, Элиза Ожешко, Владимир Короткевич, Михаил Коцюбинский, Вацлав Ластовский, Людмила Рублевская, Сергей Ковалёв, Борис Микулич, Александр Навроцкий
ISBN: 985-02-0781-7 Год издания: 2005 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.
-
Звар'яцелы Альберт Сяргей Кавалёў
Язык: Белорусский П'еса-містыфікацыя ў 2-х дзеях паводле твораў Яна Баршчэўскага. -
Напісанае застаецца. Сучасная беларуская драматургія (сборник) Сергей Ковалёв, Иван Чигринов, Алесь Петрашкевіч
ISBN: 978-985-02-1250-4 Год издания: 2011 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский У зборнік увайшлі сучасныя драматычныя творы на гістарычную тэму, рэкамендаваныя для вывучэння ў школе. -
Літаратура Вялікага Княства Літоўскага XVI — пачатку XVII ст. : Феномен культурнага памежжа Сергей Ковалёв
ISBN: 978-985-6976-72-1 Год издания: 2011 Издательство: Кнігазбор Язык: Белорусский У новай манаграфіі вядомага беларускага даследчыка разглядаюцца такія жанры шматмоўнага пісьменства Вялікага Княства Літоўскага XVI — пачатку XVII ст., як эпіграматычная і эпічная паэзія, эпісталаграфія, рыцарскі раман, мемуары, школьная драма. У «Дадатку» змешчана некалькі інтэрв’ю, рэцэнзій, артыкулаў, якія дапаўняюць асноўную тэму кнігі.
-
Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу Сергей Ковалёв
ISBN: 978-985-6976-10-3 Год издания: 2010 Издательство: Кнігазбор Язык: Белорусский Манаграфія з’яўляецца панарамным даследаваннем шматмоўнай паэзіі Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу. На аснове сваіх ранейшых публікацый і новых распрацовак аўтар падрабязна ўзнаўляе гісторыю развіцця паэтычнага жанру ў Літве і Беларусі ад пачатку XVI да пачатку XVII ст. Кніга будзе карысная філолагам, гісторыкам і ўсім, хто цікавіцца культурай Вялікага Княства Літоўскага.
-
Літаратура Беларусі позняга Рэнесансу : жанры, творы, асобы Сергей Ковалёв
Год издания: 2005 Издательство: ВТАА "Права і эканоміка" Язык: Белорусский -
Мэва Сяргей Кавалёў
ISBN: 5-7880-0057-2 Год издания: 1988 Издательство: Юнацтва Язык: Белорусский У казках, якія склалі першую кнігу прозы маладога аўтара, — незвычайны, казачны свет. Ix герояў аб'ядноўвае неадольнае імкненне да прыгажосці i гармоніі. -
Трышчан ды Іжота Сяргей Кавалёў
Язык: Белорусский П’еса ў 2-х дзеях паводле матываў старабеларускага рыцарскага рамана "Трышчан".