
Автор
Виктор Жыбуль
Віктар Вячаслававіч Жыбуль
3.9
3.9
43оценки
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
5 | 11 | |
4 | 22 | |
3 | 9 | |
2 | 1 | |
1 | 0 | |
без оценки |
3 |
43оценки
Лучшие книги Віктара Жыбуля
- 8 изданий на 2 языках
По популярности
-
Віктар Жыбуль Стапеліі
ISBN: 978-985-6906-61-2 Год издания: 2012 Издательство: Галіяфы Язык: Белорусский Аннотация
У параўнанні з іншымі зборнікамі Віктара Жыбуля ("Прыкры крык", "Дыяфрагма") гэтая кніга вылучаецца большай філасафічнасцю і змрачнаватай, хоць месцамі і іранічнай, танальнасцю, са зваротам да вострых праблемаў свету рэальнага і свету ірэальнага. Паэт вымалёўвае своеасаблівую галерэю грабляў, на якія можна наступіць у пошуках адказаў на спрадвечныя пытанні. Напэўна, схільнасць аўтара да парадоксаў паўплывала і на выбар назвы зборніка: стапеліі — паўднёваафрыканскія кветкі, "вельмі эстэтычныя" з выгляду, але са спецыфічным малапрыемным пахам, які нагадвае гнілое мяса. -
Віктар Жыбуль Дзяцел і дупло
ISBN: 978-985-7140-26-8 Год издания: 2016 Издательство: Галіяфы Язык: Белорусский Аннотация
“Дзяцел і дупло” – напэўна, самая вясёлая з выдадзеных на сёння кніг паэта-авангардыста і перформера Віктара Жыбуля. Многія вершы, якія склалі яе, неаднойчы гучалі на паэтычна-музычных вечарынах і слэмах у адметным аўтарскім выкананні і паспелі заваяваць прыхільнасць аўдыторыі. Іронія, гратэск, “чорны” гумар, давядзенне да абсурду, гульня словаў і сэнсаў здольныя не толькі выклікаць усмешку, але нярэдка і прымусіць задумацца над рознымі праявамі нашай зменліва-зманлівай рэчаіснасці.
Выданне аздоблена фотаздымкамі з тэатральна-мастацкіх акцый і перформансаў з удзелам Віктара Жыбуля. -
Виктор Жыбуль, Вера Бурлак Забі ў сабе Сакрата!
ISBN: 978-985-6906-02-5 Год издания: 2008 Издательство: Галіяфы Язык: Белорусский Аннотация
Кніга сямейнай пары ўлапішыстаў Віктара Жыбуля і Веры Бурлак – для тых, хто хоча знітаваць сваё жыццё з паэзіяй. Вершы з яе можна завучваць на памяць, дэкламаваць пад музыку, выкарыстоўваць у побыце дарэчы і недарэчы, прамаўляць за святочным сталом, мармытаць у душы, шаптаць, каб заснуць, і выгукаць, каб прачнуцца… Урэшце, іх можна проста чытаць, паслядоўна перагортваючы старонкі. -
Віктар Жыбуль Дыяфрагма
Год издания: 2003 Издательство: Логвінаў Язык: Белорусский Аннотация
У чарговую кнігу Віктара Жыбуля ўвайшло ўсё самае сьветлае, узьнёслае й нястрашнае са створанага ім на працягу 1995 – 2002 гадоў. -
Валянцін Акудовіч, Альгерд Бахарэвіч, Ілля Сін, Віктар Жыбуль, Гарачка Ўсевалад, Серж Мінскевіч, Зміцер Вішнёў, Алесь Турович, Юрась Барысевіч Тазік беларускі
ISBN: 985-6416-23-х Год издания: 1998 Издательство: ЗАО "Бервіта" Язык: Белорусский Аннотация
У кніжцы сабраныя творы тэарэтычныя, творы практычныя, творы экстрапаліраваныя адзін з аднаго, хаця напісаныя рознымі аўтарамі. Праўда, творчасць кожнага з аўтарау можа разглядацца як асобная культпадзея. Кавапкі шкельца з калейдаскопа таксама прыгожыя і самадастаткавыя самі па сабе, але ўзоры з іх ствараюць штосьці яшчэ больш захатяльнае. Кніжка разлічана на чытачоў самых розных палоў, узростаў і ўзроўняў пісьменнасці. -
Андрей Хаданович, Виктор Жыбуль, Анна Северинец, Антон Рудак, Язэп Янушкевіч, Васіль Дранько-Майсюк, Ганна Кавалёва, Вольф Рубінчык, Аляксей Стрэльнікаў (Не)растраляныя
ISBN: 978-83-960-735-3-2 Год издания: 2022 Издательство: Фонд Kamunikat.org Аннотация
Гэтая кніга — не пра ахвяр. У ёй расказваюцца гісторыі маладых і амбітных людзей, якія жылі напоўніцу. Кахалі і верылі, расчароўваліся і памыляліся. Яны заспелі гістарычныя змены, сталі сведкамі з’яўлення новай краіны. І менавіта ім выпаў лёс фарміраваць яе культурнае аблічча. Але іх перапынілі на паўслове. Лёс усіх герояў гэтай кнігі абарваўся трагічна, як і жыццё значнай часткі ўсёй беларускай інтэлігенцыі таго часу. -
Валянцін Акудовіч, Юры Станкевіч, Виктор Жыбуль, Васіль Дранько-Майсюк, Нільс Хенрык Сміт, іншыя, Николай Плавинский Тэксты №5. 2014 (Альманах)
Год издания: 2014 Издательство: Галіяфы Язык: Белорусский Аннотация
Большасць тэкстаў, змешчаных у альманаху, прысвечаная выбітнаму беларускаму дзеячу Тадэвушу Рэйтану (1740—1780). Зміцер Юркевіч, Уладзімер Варанец, Алесь Жлутка, Здзіслаў Сіцька, Вольга Гарбачова і многія іншыя даследуюць спадчыну легендарнай асобы Рэйтана. У нумары таксама ёсць проза Юрыя Станкевіча, Мікалая Плавінскага, Георгія Барташа, гутарка з філосафам Валянцінам Акудовічам, бумбамлітаўскія дзённікі Віктара Жыбуля. Напрыканцы альманаху прадстаўлены новы раздзел пад назвай “Не-Тэксты”, дзе прадстаўленыя фотаматэрыялы. -
Виктор Жыбуль, Зміцер Вішнёў, Алесь Бычкоўскі, Вальжина Морт, Інэса Кур'ян, Міхась Башура, Ільля Сін, Сяргей Патаранскі, Валентин Татур, Ганна Ціханава Друкапісы. Вялікая імправіз...
ISBN: 978-985-6906-15-5 Год издания: 2009 Издательство: Галіяфы Язык: Белорусский Аннотация
Выданне прысвечанае ранняму літаратурнаму авангарду Беларусі, што часткова адлюстраванае ў эксперыментальным выдаўніцкім праекце 90-х гадоў ХХ стагоддзя — так зв. «друкапісах», якія фактычна сталіся першай авангардовай перыёдыкай беларускай літаратуры.