
Автор
Лучшие книги Марыі Мартысевіч
- 1 произведение
- 5 изданий на 2 языках
По популярности
-
Сарматыя Марыя Мартысевіч
ISBN: 9789857165827 Год издания: 2018 Издательство: А. М. Янушкевіч Язык: Белорусский У эпісталярнай паэме Марыі Мартысевіч апісваецца гісторыя кахання, якая мела месца невядома калі і невядома дзе. Але яно і няважна, бо «Сарматыя» — гэта таксама гісторыя пра тое, што звычайна здараецца з людзьмі, якія наважыліся быць не такімі, як усе, у любыя часы і ў любой краіне. Сарматы — напаўміфічныя качэўнікі, апісаныя яшчэ Герадотам. Іх плямёны засялялі Паўночнае Прычарнамор’е ў ІІІ–IV ст. н. э. Праз тузін стагоддзяў ад іх пачала весці свой род шляхта Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, адмяжоўваючыся такім чынам ад сялянскага саслоўя. Аўтарка паэмы спрабуе пачуць водгулле гэтага «старога добрага шляхецкага сарматызму» ў Беларусі ХХІ стагоддзя. -
Як пазбыцца Маматута Марыя Мартысевіч
ISBN: 9789859054143 Год издания: 2020 Издательство: Выдавецтва KOSKA Язык: Белорусский Герой кнігі нібыта гаворыць ад сябе, але вельмі часта прамаўляе маміны думкі, татавы словы. І разам з тым у яго праразаецца свой голас — голас чалавека, які залежны ад бацькоў, але адначасова прагне свабоды і самастойнасці. -
Цмокі лятуць на нераст Марыя Мартысевіч
ISBN: 978-985-6800-81-1 Год издания: 2008 Издательство: Логвінаў Першая кніга творчасьці Марыі Мартысевіч — узважаны намер аўтаркі апавесьці з дапамогай разнастайных літаратурных жанраў пра рэчы, якія яе сапраўды кранаюць. Сюжэтныя вершы і лірычная проза паказваюць чытачу яе саму, яе погляды на жыцьцё, яе сьвет, яе (Беларусь) тэрыторыю, яе (1982 — ХХІ) “эпошку”. -
Амбасада Марыя Мартысевіч
ISBN: 978-985-7007-08-0 Год издания: 2011 Издательство: Кнігазбор Язык: Белорусский У другую кнігу Марыі Мартысевіч увайшлі яе ўласныя вершы і вершы замежных паэтаў, пераствораныя ёй па-беларуску. Кніга таксама змяшчае два адносна вялікія тэксты: другое (папраўленае і дапоўненае) выданне паэмы “Сястра Зоя і Канец Свету” і новую драматычную паэму “Амбасада”. Паводле аўтаркі, рэйтынгавы серыял з такой назвай можна было б зняць у Беларусі. -
Сарматия и другие поэмы Мария Мартысевич
ISBN: 978-5-7584-0590-1 Год издания: 2021 Издательство: Кабинетный ученый Языки: Белорусский, Русский Мария Мартысевич — поэтесса, переводчица, публицистка, организаторка культурных проектов. Родилась в 1982 году в Минске. Пишет на белорусском языке. Авторка книг «Драконы летят на нерест: очерки в стихах и прозе» (2008), «Дипмиссия: стихи свои и чужие» (2011), «Сарматия» (2018), «Как избавиться от Маматута» (2020). Живет в Минске. В этой книге впервые под одной обложкой опубликованы четыре поэмы М. Мартысевич разных лет, хорошо известные читателю белорусской литературы ХХІ века.