Лучшие книги Вацлава Устиновича Ластовского
- 4 произведения
- 9 изданий на 2 языках
По популярности
-
Лабірынты Вацлаў Ластоўскі
Язык: Белорусский Фантастыка і філасофія на тэму гісторыі Беларусі. Здольнасць вызначыць не толькі геаграфічныя, але і гістарычныя каардынаты Бацькаўшчыны, разабрацца ў яе складаных, часам трагічных пуцявінах-лабірынтах Ластоўскі-празаік бліскуча прадэманстраваў у аповесці «Лабірынты». Гэта самая яркая мастацкая рэч у літаратурнай спадчыне В. Ластоўскага.
-
Лабiрынты. Выбраныя творы Вацлаў Ластоўскі
ISBN: 978-985-15-2281-7 Год издания: 2015 Издательство: Попурри Язык: Белорусский Выдатны беларускі пісьменнік, крытык, публіцыст, вучоны Вацлаў Ластоўскі (1883 - 1938) пакінуў не толькі творы для дарослых, але і для дзяцей. Яны, як зрэшты і ўся спадчына В. Ластоўскага, да апошняга часу былі мала вядомы беларускаму чытачу. Захавана аўтарская арфаграфія твораў. Для шырокага кола чытачоў.
-
Кароткая гісторыя Беларусі Вацлаў Ластоўскі
ISBN: 5-7855-0646-7 Год издания: 1993 Издательство: Універсітэцкае Язык: Белорусский Перавыданне кнігі Вацлава Ластоўскага «Кароткая гісторыя Беларусі» — унікальная знаходка як для вучоных-даследчыкаў, так і для ўсіх тых, каго і сёння хвалюе гісторыя роднага краю, яго мінулае і будучае. Работа была выдадзена ў 1910 г. у Вільні, друкавалася ў газеце «Наша ніва».
-
Што трэба ведаць кажнаму беларусу Вацлаў Ластоўскі
Год издания: 1991 Издательство: Т-ва бел. мовы імя Фр. Скарыны Язык: Белорусский -
Выбраныя творы (сборник) Вацлаў Ластоўскі
ISBN: 985-6318-13-0 Год издания: 1997 Издательство: Беларускі кнігазбор Язык: Белорусский У магутнай кагорце беларускіх адраджэнцаў постаць Вацлава Ластоўскага (1883—1938) адна з самых незвычайных. Прем’ер-міністр БНР, даследчык гісторыі і культуры Беларусі, дасведчаны вучоны, аўтар "Падручнага расійска-крыўскага (беларускага) слоўніка", "Гісторыі беларускай (крыўскай) кнігі", В. Ластоўскі быў выдатным публіцыстам, самабытным празаікам, арыгінальным паэтам і перакладчыкам. Заўчасна пайшоў з жыцця, стаўшы ахвярай бальшавіцкага тэрору. Аднатомнік упершыню знаёміць чытача з лепшай часцінай багатай на плён літаратурнай спадчыны В. Ластоўскага. Гэта — трэці па ліку том "Беларускага кнігазбору". Да яго выйшлі аднатомнікі Яна Чачота…
-
Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі Вацлаў Ластоўскі
ISBN: 978-982-02-1383-9 Год издания: 2012 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Факсімільнае выданне. Вацлаў Ластоўскі – адзін з найярчэйшых прадстаўнікоў таго пакалення, якому давялося дабівацца права Беларусі заняць «свой пачэсны пасад між народамі». Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі, створаная Вацлавам Ластоўскім, дасюль застаецца надзвычай запатрабаванай і ніколькі не страціла сваёй актуальнасці і каштоўнасці як навуковае і прэзентанцыйнае выданне, якое больш 85 гадоў чакала свайго перавыдання.
-
Бяздоннае багацце Вацлаў Ластоўскі
ISBN: 985-05-0345-9 Год издания: 2001 Издательство: Юнацтва Язык: Белорусский Прыказкі, прымаўкі, трапныя выказванні, замовы, легенды, казкі і паданні – скарбніца народнай літаратуры, народнай культуры у літаратурнай апрацоўцы Вацлава Ластоўскага. Правільней было б сказаць, што гэтая кніга – аўтарскія апавяданні, казкі і легенды, асновай якім паслужыў народны фальклор для дзяцей і моладзі (дарэчы, інакш і быць не можа). Дагэтуль мы былі знаёмыя з Вацлавам Ластоўскім выключна як з “сур’ёзным” даследчыкам, пісьменнікам, даследчыкам, навукоўцам. Тым часам у яго спадчыне захаваўся цэлы шэраг твораў для дзяцей і моладзі, але, не проста забаўляльных тэкстаў, а тэкстаў для чытання, для вучобы, для пазнання культуры, мовы,…
-
Дрэва вечнасці (сборник) Шота Руставели, Элиза Ожешко, Владимир Короткевич, Михаил Коцюбинский, Вацлав Ластовский, Людмила Рублевская, Сергей Ковалёв, Борис Микулич, Александр Навроцкий
ISBN: 985-02-0781-7 Год издания: 2005 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.
-
Творы (сборник) Власт (Вацлаў Ластоўскі)
Год издания: 1956 Издательство: Мюнхэн: Бацькаўшчына Язык: Белорусский Выпускаючы асобнай кніжкай творы Вацлава Ластоўскага (літаратурны псэўдонім Власт), Выдавецтва «Бацькаўшчыны» мела на мэце хоць з грубшага пазнаёміць беларускае грамадзтва на эміграцыі з гэтым арыгінальным, высока ўталентаваным і пры гэтым мала ведамым беларускім пісьменьнікам. Ластоўскі пачаў пісаць і друкаваць у «Нашай Ніве» свае першыя мастацкія апавяданьні каля 1910 году, а ўжо ў 1913 годзе Максім Багдановіч у сваім аглядзе сучаснай яму беларускай літаратуры «За тры гады (1911—1913)» даў такую ацэну пісьменьніку: «Власт надрукаваў усяго 3—4 рэчы, але кажную можна ўзяць за прыклад, як трэба пісаць». Галоўнай прычынай малой знаёмасьці, а навет забытасьці літаратурнай спадчыны Ластоўскага трэба ўважаць тое, што пісьменьнік, друкуючы свае творы ў розных беларускіх пэрыёдыках, не дачакаўся выданьня аніводнага асобнага іх зборніка. А тымчасам ягоная ўдзельная вага ў гісторыі беларускае літаратуры не малая. (Ад выдавецтва, фрагмэнт)