Лучшая рецензия
Смотреть 2Асаблівы хлопчык, музыка-самародак Сымон шукае сваё месца ў жыцці. З бацькоўскай хаты яго выгналі — за нядбайнасць, безгаспадарчасць, а найперш за тое, што не падобны да іншых. І вось ён вандруе па свеце са старым жабраком. Грае для наведвальнікаў карчмара Шлемы. Забаўляе гасцей яснавяльможнага князя... Толькі шчасця, спакою, задавальнення і жадання спыніцца менавіта на такім ладзе жыцця Сымон ніяк знайсці не можа. Адзіная яго радасць — каханне да Ганны. А лёс сапраўднага музыкі, як потым зразумее Сымон, — гэта вечная вандроўка.