Паэты планеты

30 книг

  • Выбраныя творы Шарль Бадлер
    ISBN: 978-985-7164-17-2
    Год издания: 2016
    Издательство: Выдавец Зміцер Колас
    Язык: Белорусский

    Пачынальнік французскай паэзіі сімвалізму, бацька т. зв. "выклятых паэтаў" Шарль Бадлер (1821-1867) быў цэнтральнаю постаццю літаратурнага дэкадансу. яго кніга лірыкі "Кветкі Зла", упершыню выдадзеная ў 1857г., па сённяшні дзень сведчыць пра неверагодныя магчымасці паэтычнага слова. Пераствораныя па-беларуску сучасным паэтам Андрэем Хадановічам, вершы Бадлера дазваляюць прачытаць іх шмат у чым па-новаму.

  • Выбраныя вершы Генрых Гайнэ
    ISBN: 978-985-7164-23-3
    Год издания: 2016
    Издательство: Зміцер Колас
    Язык: Белорусский

    Генрых Гайнэ (1797 - 1856) - нямецкі паэт, публіцыст і крытык. Лічыцца апошнім паэтам рамантычнай эпохі і адначасова яе вяршыняй. Зрабіў размоўную мову мовай паэзіі.

  • Выбраная паэзія Гіём Апалінэр
    ISBN: 978-985-7164-30-1
    Год издания: 2016
    Издательство: Зміцер Колас
    Язык: Белорусский

    Гіём Апалінэр (1880 - 1918) - французскі паэт з беларуска-польскімі каранямі, адна з найбольш уплывовых постацяў еўрапейскага літаратурнага авангарду ў пачатку ХХ стагоддзя.

  • Выбранае Джон Кітс
    ISBN: 978-985-7164-33-2
    Год издания: 2017
    Издательство: Зміцер Колас
    Язык: Белорусский

    Джон Кітс (1795 - 1821) - адна з найбуйнейшых постацяў англійскіх рамантыкаў.

  • Выбраная паэзія Фрыдрых Гёльдэрлін
    ISBN: 978-985-7164-27-1
    Год издания: 2016
    Издательство: Зміцер Колас
    Язык: Белорусский

    Фрыдрых Гёльдэрлін (1770 - 1843) - нямецкі паэт, не зразуметы і належным чынам не ацэнены сучаснікамі, быў асобай унікальнага светаадчування. Яго творчасць моцна паўплывала на паэзію ХХ стагоддзя.

  • Выбраныя вершы Гай Валерый Катул
    ISBN: 978-985-7164-41-7
    Год издания: 2017
    Издательство: Зміцер Колас
    Язык: Белорусский
  • Выбраныя вершы Катры Вала
    ISBN: 978-985-7164-48-6
    Год издания: 2017
    Издательство: Зміцер Колас
    Язык: Белорусский

    Катры Вала (сапр. Карын Аліса Хейкель) (1901-1944) — адна з самых вядомых паэтак у гісторыі фінскай літаратуры. Аўтарка некалькіх зборнікаў вершаў, якія сталі знакавымі для нацыянальнай літаратуры.

  • Выбранае Канстандзінас Кавафіс
    ISBN: 978-985-7164-43-1
    Год издания: 2017
    Издательство: Зміцер Колас
    Язык: Белорусский

    Канстандзінас Кавафіс (1863–1933) – сёння агульна- прызнаны як найбуйнейшы сярод паэтаў, якія пісалі на навагрэцкай мове. Тым не менш, пры жыцці ён быў амаль не вядомы і большую частку свайго паэтычнага даробку стварыў, ужо дасягнуўшы саракагадовага ўзросту.

  • Выбраная лірыка Хуан Рамон Хіменэс
    ISBN: 978-985-7164-62-2
    Год издания: 2017
    Издательство: Зміцер Колас
    Язык: Белорусский
    Хуан Рамон Хіменэс (1891–1958) – іспанскі паэт, лаўрэат літаратурнай Нобелеўскай прэміі 1956 года, майстар кароткага верша, узорам якому служылі ў тым ліку японскія танка. Захапленне жывапісам і еўрапейскай класічнай музыкай выхавала ў паэце абсалютны зрок ва ўспрыманні шматколернасці жыцця і абсалютны слых у адчуванні яго поліфанічнасці.
  • Выбраныя вершы Аляксандр Чакс
    ISBN: 978-985-7164-58-5
    Год издания: 2017
    Издательство: Зміцер Колас
    Язык: Белорусский
    Аляксандр Чакс – латышскі паэт і празаік. Друкаваўся з 1925 г. Прызнаны урбаніст, пясняр прадмесцяў, дзе жыў звычайны працоўны люд; майстар вольнага верша. Найбольш плённы перыяд яго творчасці – 30-я гады XX стагоддзя, эпоха першай латвійскай незалежнасці. Вершы і паэмы Чакса публікуюцца ў перакладзе выбітнага беларускага творцы Васіля Сёмухі.
  • Выбраныя вершы Баляслаў Лесьмян
    ISBN: 978-985-7164-63-9
    Год издания: 2017
    Издательство: Зміцер Колас
    Язык: Белорусский

    Баляслаў Лесьмян (1877 - 1937) - польскі паэт, празаік, літаратурны крытык, яркі прадстаўнік паэзіі міжваеннага дваццацігоддзя, адзін з самых арыгінальных паэтаў ХХ ст. Стварыў новы тып балады і безліч спецыфічных неалагізмаў, названых "лесьмянізмамі".

  • Выбраная лірыка Эмілі Дыкінсан
    ISBN: 978-985-7164-70-7
    Год издания: 2017
    Издательство: Зміцер Колас
    Язык: Белорусский

    Эмілі Дыкінсан (1830–1886) – паўночнаамерыкан­ская паэтка, у творчасці якой плён яе ўласных назіранняў за побытавымі рэаліямі штодзённага жыцця робіцца аб’ектам метафізічнага пошуку і рэфлексіі.

  • Выбраная лірыка Геарг Тракль
    ISBN: 978-985-7164-61-5
    Год издания: 2018
    Издательство: Зміцер Колас
    Язык: Белорусский

    Геарг Тракль (1887–1914) – адзін з самых яркіх паэтаў, прадстаўнікоў аўстрыйскага экспрэсіянізму, як называюць неспакойнае, экстатычнае, творчае дзесяцігоддзе ў літаратуры паміж 1910 і 1920 гадамі з яго эксперыментамі і парываннямі, гукавай і колернай гарманічнасцю, меланхалічнасцю.

  • Вершы Сяргій Жадан
    ISBN: 978-985-7164-87-5
    Год издания: 2018
    Издательство: Зміцер Колас
    Язык: Белорусский

    Сяргій Жадан (нар. 1974) – украінскі паэт, празаік, перакладчык, калумніст, рок-музыкант, грамадскі дзеяч. Адзін з найбольш знакамітых літаратараў сучаснай Украіны.

  • Выбраныя вершы Марк Валерый Марцыял
    ISBN: 978-985-23-0025-4
    Год издания: 2018
    Издательство: Зміцер Колас
    Язык: Белорусский

    Марк Валерый Марцыял (каля 40 — паміж 102 і 104) — адзін з найбольш значных паэтаў срэбнага веку старажытнарымскай літаратуры, незраўнаны майстар эпіграмы і, магчыма, найлягчэйшы для сучаснага чытача антычны класік.

  • Паэзія Уладзімір Маякоўскі
    ISBN: 978-985-23-0055-1
    Год издания: 2019
    Издательство: Зміцер Колас
    Язык: Белорусский

    Уладзімір Маякоўскі (1893—1930) — выдатны рускі паэт і драматург, а таксама кінасцэнарыст, актор і мастак. Адзін з заснавальнікаў і лідараў рускага футурызму. Вынаходнік новай паэтычнай мовы, непераўзыдзены майстар наватвораў і нечаканых рыфмаў. Як мала хто, спалучаў у творчасці рэзкую правакацыйнасць і шчырую спавядальнасць. Папярэднік паэтычнага слэму, батлу і рэкламнага капірайтынгу. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.

  • Выбраная лірыка Гунар Экелёф
    ISBN: 978-985-23-0068-1
    Год издания: 2019
    Издательство: Зміцер Колас
    Язык: Белорусский

    Гунар Экелёф (1907–1968) – шведскі паэт, адзін з самых яскравых прадстаўнікоў скандынаўскага літаратурнага мадэрнізму ХХ стагоддзя. У яго лірыцы рэчаіснасць мяжуе з мроямі, боскае – з сатанінскім, пры гэтым пачуццёвасць паэтычных радкоў адцяняецца выразнай рацыяналістычнасцю.

  • Выбраныя вершы Дзмітро Паўлычка
    ISBN: 978-985-23-0086-5
    Год издания: 2019
    Издательство: Зміцер Колас
    Язык: Белорусский
    Дзмітро Паўлычка (нар. 1929) – украінскі паэт, грамадскі і дзяржаўны дзеяч, адзін з заснавальнікаў Народнага Руху Украіны, першы кіраўнік Таварыства ўкраінскай мовы, лаўрэат Шаўчэнкаўскай і шматлікіх міжнародных прэмій, Герой Украіны. Перакладчык беларускай паэзіі (твораў Я. Купалы, М. Багдановіча, Р. Барадуліна ды інш). Палова перакладаў, што ўвайшлі ў «Выбраныя вершы», друкуецца ўпершыню.
  • Выбранае Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі
    ISBN: 978-985-23-0085-8
    Год издания: 2019
    Издательство: Зміцер Колас
    Язык: Белорусский

    Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі (1905–1953) – адзін з самых значных польскіх лірыкаў ХХ ст. Драматург, празаік і перакладчык, але найперш вершатворца. Эксперыментатар і правакатар-абсурдыст, тонкі гумарыст і востры сатырык, май­стра іранічнай фантасмагорыі, стваральнік лірычных мініяцюр і вялікіх паэм. Рафінаваны эрудыт – і «народны» паэт, вядомы кожнаму польскаму чытачу. У розныя гады быў авангардыстам, сюррэалістам і сацыяльна заангажаваным аўтарам, але заўжды заставаўся бліскучым паэтам.

  • Выбранае Фернанду Песоа
    ISBN: 978-985-23-0084-1
    Год издания: 2019
    Издательство: Зміцер Колас
    Язык: Белорусский

    Фернанду Песоа (1888–1935), які таксама меў сваіх паэтычных двайнікоў з імёнамі Албэрту Каэйру, Рыкарду Рэйш, Алвару ды Кампуш, быў пачынальнікам партугальскага паэтычнага авангарду, пры гэтым пісаў таксама і на англійскай мове. У яго лірыцы ўвасоблены вельмі асабісты паэтычны погляд на чалавечую асобу ў перыяд вялікіх турбулентнасцяў і катастроф.

    Развернуть
  • Умбэрта Саба. Выбраныя вершы Умберто Саба
    ISBN: 978-985-23-0020-9
    Год издания: 2018
    Издательство: Зміцер Колас
    Язык: Белорусский

    Умбэрта Саба (1883–1957) – італьянскі паэт, які ўмеў знайсці ў будзённай празаічнасці звычайнага гарадскога жыцця крыніцу лірычнага натхнення і першасную моц, якая адкрываецца толькі ў сапраўдным творчым пошуку.

  • Выбраныя вершы Стывен Крэйн
    ISBN: 978-985-23-0099-5
    Год издания: 2020
    Издательство: Зміцер Колас
    Язык: Белорусский

    Стывен Крэйн (1871–1900) – амерыканскі пісьменнік, найперш вядомы сваёй рэалістычнай прозай. Аднак яго алегарычная інтэлектуальная паэзія была і зместам, і формай абсалютна неардынарнаю з’явай амерыканскай літаратуры канца ХІХ ст. Антываенны пафас і роздумы над чалавечай прыродай, пытаннямі веры і быцця робяць яе актуальнай і цяпер.

  • Выбраныя вершы Кшыштаф Каміль Бачыньскі
    ISBN: 978-985-23-0148-0
    Год издания: 2021
    Издательство: Зміцер Колас
    Язык: Белорусский

    Кшыштаф Каміль Бачыньскі (1921–1944) – самы значны польскі паэт з «пакалення калумбаў», што сталеў у часы Другой сусветнай вайны і загінуў на чацвёрты дзень Варшаўскага паўстання. Шукаў новыя паэтычныя формы для апісання досведу жыцця пад акупацыяй, і яго апакаліптычныя вершы адлюстроўваюць лёс асобы, якой давялося сутыкнуцца з вялікай гісторыяй.

  • Выбраная лiрыка Герыт Ахтэрберг
    ISBN: 978-985-23-0166-4
    Год издания: 2022
    Издательство: Зміцер Колас
    Язык: Белорусский

    Герыт Ахтэрберг (1905-1962) - нідэрландскі паэт, апошні з агульнапрызнаных класікаў галандскага мадэрнізму, лаўрэат прэстыжных літаратурных прэмій. Найбольш цікавым сучаснаму чытачу можа падацца яго экспрэсіяністычны перыяд творчасці, на які вялікі ўплыў мелі яго псіхічная хвароба і здзейсненае ім забойства адной з каханых жанчын. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.

  • Выбраная лірыка Нэлі Закс
    ISBN: 978-985-23-0177-0
    Год издания: 2022
    Издательство: Зміцер Колас
    Язык: Белорусский

    Нэлі Закс (сапр. Леані Закс; 1891-1970) - габрэйская нямецка-шведская пісьменніца і паэтка. У 1966 годзе Нобелеўскі камітэт узнагародзіў яе - разам са Шмуэлем Ёсэфам Агнонам - Нобелеўскай прэміяй па літаратуры «за выдатныя лірычныя і драматычныя творы, якія трактуюць лёс Ізраіля з вострай сілай».

Оцените страницу

Ваша оценка