Арлоў

10 книг

  • усё па-ранейшаму толькі імёны зьмяніліся Уладзімер Арлоў
    ISBN: 978-985-6901-41-9
    Год издания: 2009
    Издательство: Выдавец І. П. Логвінаў
    Язык: Белорусский

    Чытач, напэўна, заўважыць некаторыя вершы, якія не маглі б нарадзіцца на сьвет без маіх “прыгодаў”, якія прывялі мяне на апэрацыйны стол, а потым у аддзяленьне рэанімацыі, у якім, у прыватнасьці, быў напісаны верш “Між берагамі”. Ён гучаў на хвалях “Свабоды”, калі я яшчэ быў у шпіталі… У гэтым вершы — прысьвячэньне Ірыне, доктару, якая, па сутнасьці, уратавала мне жыцьцё” (аўтар пра кнігу на SVABODA.ORG).

  • Імёны Свабоды Уладзімір Арлоў
    ISBN: 978-83-966576-7-1
    Год издания: 2023
    Издательство: Фонд Kamunikat.org
    Язык: Белорусский

    У кнігу вядомага пісьменьніка і дасьледніка нашай даўніны Ўладзіміра Арлова ўвайшлі 410 гістарычных партрэтаў тых, хто з часоў Тадэвуша Рэйтана і Тадэвуша Касьцюшкі змагаліся за свабоду і незалежнасьць беларускай зямлі. Гэта – своеасаблівая аўтарская энцыкляпэдыя любові да радзімы, свабоды і незалежнасьці. У тым ліку дзясяткі аповедаў пра дзеячаў БНР, пачынаючы з тых, хто быў ля яе вытокаў. Гэта браты Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Ластоўскі, Язэп Варонка, Язэп Лёсік, Пётра Крэчэўскі, Васіль Захарка, Мікола Абрамчык ды іншыя.

  • Сланы Ганібала Уладзімер Арлоў
    ISBN: 985-6701-79-1
    Год издания: 2005
    Издательство: І. П. Логвінаў
    Язык: Белорусский

    Кнігу склалі выбраныя эсэ апошніх пятнаццаці гадоў — своеасаблівая хроніка зьменаў, што адбываліся ў нашай краіне й навакольным сьвеце. Вандруючы ў прасторы й часе, аўтар паўсюль — у Лёндане і Лепелі, у Нью-Ёрку і Празе, у полацкіх лябірынтах і на руінах Картагену — нязьменна шукае Беларусь і беларусаў. Эсэ «Незалежнасьць — гэта...», напісанае ў 1990 годзе да чарговых угодкаў БНР, было перакладзенае на дваццаць моваў, сталася амаль легендарным, але, на жаль, дагэтуль ня страціла актуальнасьці.

  • Паром празь Ля-Манш Уладзімір Арлоў
    ISBN: 978-83-966576-0-2
    Год издания: 2022
    Издательство: Фонд Kamunikat.org
    Язык: Белорусский

    Кнігу склалі выбраныя творы зь пяці паэтычных кніг Уладзіміра Арлова. За адну з іх — «Паром празь Ля-Манш», пераствораную па-польску знакамітым перакладчыкам Адамам Паморскім, аўтар быў уганараваны міжнароднай прэміяй «Эўрапейскі паэт свабоды» (Гданьск, 2010).

  • Сны імператара (сборник) Уладзімер Арлоў
    Год издания: 2008
    Издательство: BelTonMedia
    Язык: Белорусский
  • Час чумы (сборник) Уладзімір Арлоў
    ISBN: 985-6701-76-7
    Год издания: 2005
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский

    Гісторыя Беларусі застаецца галоўнай тэмай творчасці Уладзіміра Арлова. У кнігу вядомага пісьменніка ўвайшлі тры гістарычныя аповесці. Назву зборніку дала аповесць «Час чумы», у цэнтры якой выдатны беларускі паэт эпохі Рэнесансу Мікола Гусоўскі. У ахопленым чумою Рыме ён завяршае геніяльную «Песню пра зубра» і ратуе ад смерці сваю каханую Франчэску. «Сны імператара» прысвечаныя падзеям 1812 г. у Беларусі, якія зноў і зноў згадвае ў выгнанні на выспе святой Алены былы ўладар Еўропы Напалеон Банапарт. Аповесць «Дзень, калі ўпала страла» пераносіць чытача ў пачатак XII стагоддзя, калі Полацкае княства вяло зацятае змаганне з крыжакамі.…

    Развернуть
  • Каханак яе вялікасці Уладзімір Арлоў
    ISBN: 978-83-960735-5-6
    Год издания: 2022
    Издательство: Фонд Kamunikat.org
    Язык: Белорусский

    Гістарычную прозу Уладзіміра Арлова параўноўваюць з творамі графікі. Але гэта не замінае таму, каб у ягоных аповесцях і апавяданнях побач з глыбокім веданнем гісторыі прысутнічала вострасюжэтнае дзеянне, сагрэтае цёплым гумарам і неўтаймоўнай эротыкай. Сярод герояў кнігі паўстанцы 1863 года і забойца цара Аляксандра ІІ беларускі шляхціч Ігнат Грынявіцкі, Напалеон Банапарт і гетэра Дамініка.

  • Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (862—1918) Владимир Орлов
    ISBN: 9986-9229-7-X
    Год издания: 2002
    Издательство: Наша Будучыня
    Язык: Белорусский

    Шмат хто кажа, што гісторыя ня можа быць цікавай, але толькі калі яе не распавядаюць выдатны гісторык Генадзь Сагановіч і ня менш выдатны гісторык і пісьменьнік Уладзімер Арлоў. На стронках адмысловага выданьня перад намі пралятае больш чым дзесяцівяковая гісторыя Беларусі ад першай ўзгадкі пра Полацак да абвяшчэньня незалежнасьці БНР. У захапляльнай і даступнай форме аўтары перадалі гісторыі народа і зямлі, якія за сваю гісторыю перажылі ўздымы і падзеньні, войны навалы і перамогі і дасягненні. Гісторыя Беларусі пададзеная паводле беларускаг погляду на яе, Першыя беларускія княствы, Вялікае княства Літоўскае, Беларусь у Рэчы Паспалітай,…

    Развернуть
  • Ордэн Белай Мышы. Зборнік Уладзімір Арлоў
    ISBN: 978-985-562-032-8
    Год издания: 2013
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский

    Зборнік казачна-філасофскіх гісторый. У адной невялікай краіне насельніцтва складалася з аднаго караля, аднаго прэм’ер-міністра, аднаго генерала, аднаго прафесара, аднаго студэнта, аднаго пісьменніка Усіх было па адным, і дзякуючы гэтаму краіна жыла заможна і спакойна. Але аднойчы спакой быў парушаны: каралеўскі ювелір вырабіў адзіны ордэн, а значыць, павінен быў з’явіцца і адзіны яго кавалер. Як падзеі разгортваліся далей, чытач даведаецца з вострасюжэтнага твора, што даў зборніку назву. У кнігу ўвайшлі таксама “Полацкія апавяданні” ды іншыя тэксты на сучасныя і вечныя тэмы.

Оцените страницу

Ваша оценка