Лучшая рецензия
Смотреть 1
Твор сучаснага нямецкага пісьменніка Грэгара Зандэра на беларускую пераклаў Альгерд Бахарэвіч. Беларус і немец пазнаёміліся ў Мінску тры гады таму, дзе Зандэр выступаў. З таго знаёмства да беларускага чытача прыйшла вось такая кніга. «Што было б» — гісторыя ўрача-кардыёлага Астрыд. Кніга пабудаваная вакол яе адносін з іншымі персанажамі. Аўтар скача ў часе і перамяшчае нас ад 17-гадовай Астрыд, якая нарадзілася і вырасла ў ГДР, да 44-гадовай жанчыны, якая знаходзіцца ў Будапешце, дзе сутыкаецца з прывідамі сваёй маладосці. Тады яна была закахана ў 19-гадовага музыку Юліюса, які пазней збег на Захад, але застаўся часткай яе жыцця. Іх адносіны цягнуліся нядоўга, але праз чвэрць стагоддзя ў іншай краіне яна выпадкова сустракаецца з ім і зноў перажывае знаёмыя эмоцыі. Кніга можа стаць…