Лучшая рецензия
Смотреть 1
Да сённяшняга з творчасцю Івана Чыгрынава пазнаёміцца неяк не давялося, таму было вырашана неўзабаве выправіць сітуацыю. Была здзіўлена, што ў спадчыну, акрамя апавяданняў і п'ес, пісьменнік пакінуў цэлую пенталогію. Ого! З першай кнігі пенталогіі я і пачала. "Плач перапёлкі" - раман, датаваны 1970-м годам. Дзеянне адбываецца ў вёсцы Верамейкі (часам перамяшчаецца ў суседнія вёскі) ў першыя месяцы Вялікай Айчыннай вайны. Захопнік набліжаецца, народ хвалюецца і думае, што рабіць з ураджаем і калгаснай маёмасцю. Да таго ж выйшла дырэктыва Сталіна наконт гэтай самай маёмасці: або схаваць, або знішчыць - абы ворагу нічога не дасталося. Дачытаўшы прыкладна да гэтага моманту, я зразумела, што мала што зразумела, ужо стамілася і хачу здаць кнігу ў бібліятэку. Чаму? 1. Вельмі расцягнуты сюжэт.…