Это новая версия страницы. Часть функций ещё в работе — мы добавляем их постепенно.
К старой версии страницы- Главная
- Рыгор Барадулін
- 📚 Книги
- Амплітуда смеласціАмплітуда смеласці

Ваша оценкаИздательство:
Год издания:
1983
Язык:
Белорусский
І лірыка, і гумар.
222 с.
Возрастные ограничения:
18+
Рейтинг LiveLib
- 50%
- 4100%
- 30%
- 20%
- 10%
Ваша оценкаРецензии
Torvald516 ноября 2017Читать далееСа зборніка вершаў “Амплітуда смеласці”, які пабачыў свет у 1983 годзе, Рыгор Барадулін робіць першыя крокі да адкрытых выказванняў пра беларускую незалежнасць і дзяржаўнасць. Назва гэтай кнігі не ў традыцыі паэта, бо звычайна ён называў свае зборнікі прыгожай лірычнай метафарай, напрыклад, “Белая яблыня грому”, “Маўчанне перуна”, “Аратай, які пасвіць аблокі”, “Евангелле ад Мамы”. А тут кніга лірыкі названая як зборнік актуальных сацыяльна-палітычных вершаў. Відавочна была ў гэтым нейкая ідэя, нейкая задача. Набліжалася максімальная велічыня “амплітуды смеласці”. Пройдзе яшчэ некалькі гадоў і пачнецца “перабудова”.
Магчыма, гэта не самая смелая кніга Барадуліна, якая выйшла за савецкім часам, але ў ёй шмат досыць празрыстых выказванняў, напрыклад, у вершы “Вышэла неба мараю Купалы...”, бо абсалютна зразумела, што Купала марыў пра нацыянальную незалежную Беларусь, а з верша вынікала, што мара Купалы яшчэ не здзейснілася. За такія вершы ў 30-х паэту як мінімум пагражаў бы Гулаг.
Адметны і чэшскі цыкл вершаў, у якім паэт захапляецца гісторыяй Чэхіі як краіны, якая здабыла незалежнасць і вярнула на пачэснае месца сваю мову.
Частка вершаў з кнігі напісана пад уплывам расейскіх паэтаў Андрэя Вазнясенскага і Яўгена Яўтушэнкі, якія ў 80-ыя былі вельмі папулярнымі ў Савецкім Саюзе і лічыліся надзвычай прагрэсіўнымі – адмысловымі прарабамі абнаўлення.
Утрымлівае кніга і славутую гумарыстычную паэму Барадуліна “Смаргонская акадэмія” - пра школу дрэсіроўкі мядзведзяў, якая існавала ў Смаргоні ў 17 стагоддзі. Маўляў, нават мядзведзяў можна ўсяму навучыць, таму пара ўжо беларусам вучыцца жыць па-беларуску.
А ў самім вершы “Амплітуда смеласці” ёсць такія радкі.
Хочаш скразнякоў, Святла, Пахвала прыелася, - Вытры ўсю шкалу Датла, Набярыся смеласці.
І сам паэт у жыцці імкнуўся прытрымлівацца сваёй парады.
12 понравилось
1K
Цитаты
Еще не добавлена ни одна цитата из книги. Ваша может стать первой.
Подборки с этой книгой
Еще нет ни одной подборки с этой книгой. Ваша может стать первой.



















