Отзывы о книге Амплітуда смеласці

  • Аватар пользователя
    Torvald5
    16 ноября 2017

    Са зборніка вершаў “Амплітуда смеласці”, які пабачыў свет у 1983 годзе, Рыгор Барадулін робіць першыя крокі да адкрытых выказванняў пра беларускую незалежнасць і дзяржаўнасць. Назва гэтай кнігі не ў традыцыі паэта, бо звычайна ён называў свае зборнікі прыгожай лірычнай метафарай, напрыклад, “Белая яблыня грому”, “Маўчанне перуна”, “Аратай, які пасвіць аблокі”, “Евангелле ад Мамы”. А тут кніга лірыкі названая як зборнік актуальных сацыяльна-палітычных вершаў. Відавочна была ў гэтым нейкая ідэя, нейкая задача. Набліжалася максімальная велічыня “амплітуды смеласці”. Пройдзе яшчэ некалькі гадоў і пачнецца “перабудова”.

    Магчыма, гэта не самая смелая кніга Барадуліна, якая выйшла за савецкім часам, але ў ёй шмат досыць празрыстых выказванняў, напрыклад, у вершы “Вышэла неба мараю Купалы...”, бо абсалютна зразумела, што Купала марыў пра нацыянальную незалежную Беларусь, а з верша вынікала, што мара Купалы яшчэ не здзейснілася. За такія вершы ў 30-х паэту як мінімум пагражаў бы Гулаг.

    Адметны і чэшскі цыкл вершаў, у якім паэт захапляецца гісторыяй Чэхіі як краіны, якая здабыла незалежнасць і вярнула на пачэснае месца сваю мову.

    Частка вершаў з кнігі напісана пад уплывам расейскіх паэтаў Андрэя Вазнясенскага і Яўгена Яўтушэнкі, якія ў 80-ыя былі вельмі папулярнымі ў Савецкім Саюзе і лічыліся надзвычай прагрэсіўнымі – адмысловымі прарабамі абнаўлення.

    Утрымлівае кніга і славутую гумарыстычную паэму Барадуліна “Смаргонская акадэмія” - пра школу дрэсіроўкі мядзведзяў, якая існавала ў Смаргоні ў 17 стагоддзі. Маўляў, нават мядзведзяў можна ўсяму навучыць, таму пара ўжо беларусам вучыцца жыць па-беларуску.

    А ў самім вершы “Амплітуда смеласці” ёсць такія радкі.

    Хочаш скразнякоў, Святла, Пахвала прыелася, - Вытры ўсю шкалу Датла, Набярыся смеласці.

    І сам паэт у жыцці імкнуўся прытрымлівацца сваёй парады.

    like12 понравилось
    1K

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.

Комментариев пока нет

Комментариев пока нет,
ваш может стать первым