Вручение 18 ноября 2022 г.

Страна: Беларусь Место проведения: город Варшава Дата проведения: 18 ноября 2022 г.

Премия имени Ежи Гедройца

Вольга Гапеева 3.3

Второе место.

Ці звязаная схільнасць да меланхоліі са здольнасцю адчуваць прыгажосць і эмпатыю? Чаму самота — вырак сапраўды “чалавечнага” чалавека? Адсутнасць спачування да жывёл, адмаўленне жанчынам і рабам у правах — як ўсё гэта дзіўным чынам жыве ў адной душы і не знаходзіць месца ў іншай? Персанажы рамана Вольгі Гапеевай шукаюць адказу на пытанні, падарожнічаюць, уступаюць у стасункі, даследуюць паралельныя сусветы людзей, жывёлаў і вулканаў.
Валерий Гапеев 4.6

Третье место.

Як сябраваць, каб было па-сапраўднаму? Як бараніць сябе і сяброў? Як гуляць так, каб было ўсім цікава? Як жыць з гэтымі дарослымі і не крыўдаваць на іх? Як прызнаваць свае памылкі і ці трэба іх прызнаваць? Ці можна плакаць, калі табе надта крыўдна? І як зрабіць так, каб нікому крыўдна не было? Вось такія няпростыя пытанні вырашае галоўная гераіня гэта кнігі — Жэнька, якая абавязкова стане вашай сяброўкай.
Ганна Севярынец 4.8
"Мушу папярэдзіць маіх шаноўных чытачоў. Перад вамі - не ўспаміны, не настаўніцкі дзённік, не блог у "Фэйсбуку", а мастацкі твор з усімі адпаведнымі атрыбутамі, і найперш - мастацкай выдумкай. Героі, сітуацыі, школы і горад у гэтай кнізе альбо прыдуманыя, альбо моцна пераасэнсаваныя мной з гледжанага ў жыцці. Таму прашу мець на ўвазе: амаль усе імёны ў кнізе "Мая школа" несапраўдныя, усе супадзенні - выпадковыя" (Ганна Севярынец).
Алег Грушэцкі 3.8
Янка і Мілана прыязджаюць на лета ў вёску, але выпадкова праз люстэрка ў дзедавай каморы апынаюцца ў іншасвеце... Дзеці рашуча накіроўваюцца ў падарожжа па таямнічым каралеўстве Сварга, дзе жывуць дужыя рыцары, дзівосныя міфічныя істоты, сярод якіх нават Цмок. Паводле старажытнага падання, менавіта ім належыць выратаваць каралеўства ад злога чараўніка Волха і войскаў ваўкалакаў.

Прыгоды і рыцарскія бітвы, пераадоленне страхаў і перашкод сустракаюцца на шляху юных герояў. Але цяжкасці толькі гартуюць!..
Васіль Грынь 4.4
Васіль Грынь родам з Маладзечна, займаецца турыстычнымі паслугамі. Купіў хутар Засцянак Скрыплеў на Валожыншчыне, дзе і займеў цудоўнага суседа, адметнага сваёй дасціпнасцю і непасрэднасцю. Размовы з Браніславычам, замалёўкі з мясцовага жыцця, а яшчэ крыху ўспамінаў з дзяцінства і дарослае іх усведамленне — вось што складае гэтую кнігу. Адметна, што напісана яна каларытнай гаворкай.
Зміцер Дзядзенка 3.7
Да журналіста недзяржаўнай газеты Паўла Кміціча звяртаецца супрацоўнік КДБ: ён прапануе напісаць артыкул пра містычны Ордэн Прамяністых, які існаваў у 1920-я гады. Журналісту даюць эксклюзіўны доступ да дакументаў з архіву КДБ. Ордэн Прамяністых мае сваю рэліквію — таямнічы сшытак Тамаша Зана, заснавальніка таварыстваў філаматаў і філарэтаў. За сшыткам палюе невядомы забойца, які знішчае чальцоў Ордэна Прамяністых... Вывучаючы гісторыю Ордэна, Кміціч сам становіцца ўдзельнікам гульні спецслужбаў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.
Сяргей Календа 4.4
«Дэкалог» – гэта дзесяць гісторый, напісаных паводле дзесяці Запаветаў. Аўтарская інтэрпрэтацыя. Гісторыі для людзей, якім падабаецца чытаць паміж радкоў, марыць і адкрыта глядзець на новае – незвычайнае і побытавае.
Таццяна Карытка 4.3
Чатыры маладыя жанчыны прыходзяць на рэаліці-шоу “Мужчына выбірае”, каб знайсці каханне і праславіцца. Але знікненне адной з удзельніц, ананімныя запіскі з перасцярогамі і дзівацкія конкурсы красамоўна падказваюць, што рэжысёр праекта ставіць свой, небяспечны эксперымент, мэта якога зусім не каханне.

Дэбютная кніга Таццяны Карыткі пачынаецца як вясёлая пародыя на вядомы тэлепраект, а па сутнасці становіцца выказваннем пра ненадзейнасць памяці і немагчымасць зафіксаваць мінулае як нязменную велічыню.
Павел Каспяровіч 0.0
Выпуск 130 — Паэт, празаік, праваслаўны святар, клірык Свята-Пакроўскага сабора ў г. Гродне Павел Каспяровіч прапануе ўвазе чытачоў першую кнігу прозы, у якую ўвайшлі апавяданні, што друкаваліся ў розных беларускіх перыядычных выданнях.
Маргарыта Латышкевіч 3.8
Аповесць «Уласны крыж» — прыгодніцкі дэтэктыў пра пошукі старадаўняга артэфакта. Журналіст Зініч прыязджае ў старажытны Полацк на запрашэнне ўніверсітэцкага сябра, што ўблытаўся ў амаль крымінальныя справы. Якія таямніцы хавае архіў экспедыцыі БелАН на Полаччыну і дзе адшукаць сапраўдны ключ ад Мудрасці? Якія за- гадкі схаваныя ў лёхах пад былой езуіцкай акадэміяй? I ці атрымаецца, апантана вышукваючы старадаўні артэфакт, проста выжыць?
Міфалагічнае фэнтэзі «Трыснёг пад ветрам» падхоплівае тэму зага- дак і росшукаў. Экспедыцыя з трох чалавек выпраўляецца ў загадкавы горны край. Што чакае свайго часу ў старых шахтах? Ці праўдзівыя по- казкі пра гэтыя мясціны? I якую сілу маюць над людзьмі іхнія сны — нават на яве?
Уладзімір Някляеў 4.9
«Ёсць людзі, якія бачаць дарогу толькі тады, калі іх па ёй вядуць». Так пачынае Уладзімір Някляеў свой новы раман «Гэй Бэн Гіном», што значыць: «Геена вогненная». Першы сказ рамана - ягоны сціслы змест. Ідэя, якая ў пытанні: «Мы самі выбіраем свой шлях, ці выбіраюць за нас?» Раман пра Беларусь і беларусаў. Пра Янку Купалу. Пра ягоны лёс, таямніцу ягонай гібелі ў гатэлі «Масква». I аўтар вядзе нас да гэтай таямніцы.
Аляксандр Хацкевіч 3.1
Замак на ўзгорку стаіць спрадвеку, і многія спрабавалі даведацца пра яго таямніцы. Калісьці людзі верылі, што там жыве адроддзе Чарнабога — грозны Нічыпар. Паводле старажытнай дамовы, штогод адзін з жыхароў паселішча абіраецца ахвярай для крыважэрнага монстра. Аднойчы юнак Данка быў абраны. І вось ён, яшчэ амаль дзіця, павінен пакінуць дом бацькоў, каб сустрэцца з жахлівай пачварай. Ці здолее ён перамагчы Нічыпара і вярнуцца дамоў альбо загіне?
Але замак аб’ядноўвае дзве лініі часу. Праз стагоддзі яго знаходзіць малады археолаг Настасся. Дзяўчына нават і ўявіць сабе не магла, як крута зменіцца яе жыццё пасля таго, як яна пераступіць парог замка. Вострасюжэтны раман-хорар трымае чытача ў напружанні ад першай да апошняй старонкі.
Лаўрэн Юрага 4.0
Кніга "Замак з люстраной залай" сабрала пад сваёй вокладкай апавяданні, напісаныя ў жанры містычнай фантастыкі. Некаторыя з твораў можна ахарактарызаваць як "гатычныя", іншыя набліжаюцца да жанру фэнтэзі. Адны сюжэты звязаны з сучаснасцю, другія - з даўнінай.

Аўтар прапануе падзяліць з ім шпацыры па касцельных сутарэннях і вячэры ў карчме, перамяшчэнні ў прасторы і часе ды нават сякія-такія пераўвасабленні. І ўсё гэта - у антуражы старых маёнткаў і замкаў, зачараваных партрэтаў і загавораных свечак, рытуальнай зброі і манускрыптаў, што ўтрымліваюць паміж сваіх радкоў таямнічыя формулы заклёнаў...