Вячаслаў Рагойша — об авторе
Книги
Смотреть 4Рецензии
Смотреть 116 февраля 2021 г. 18:11
168
3 Дзсяць саг пра каго заўгодна, толькі не пра Караткевіча
Уладзімір Караткевіч — адзін з тых аўтараў, пра якіх можна бясконца расказваць цікавыя гісторыі. Рэдкі выпадак, калі біяграфія пісьменніка чытаецца з такім жа задавальненнем, як і яго творы.
На жаль, з сумам адзначаю, што гэта адна з найгоршых кніг пра Караткевіча. Вядома ж, з тых, што чытала я. Не таму, што яна нейкая дрэнная ці няякасная. Проста яна не пра Караткевіча зусім. Пра каго ж? Пра Вячаслава Рагойшу, а яшчэ пра яго жонку, пра іх сем’і і сяброў. Толькі Караткевіча ў гэтай кнізе так мала, што і не варта было выносіць у загаловак.
Кніга сапраўды складаецца з дзесяці гісторый, толькі сагамі пра Караткевіча іх можна назваць з нацяжкай. Калі мяне абудзіць сярод ночы, то я змагу адказаць, кім і дзе працаваў бацька Таццяны Кабржыцкай, жонкі Рагойшы, бо гэты факт у кнізе паўтараецца…