
5 | 11 | |
4 | 8 | |
3 | 1 | |
2 | 0 | |
1 | 0 | |
без оценки |
4 |
Евгения Янищиц - циклы книг | Бумажные издания
- 5 произведений
- 20 изданий на 2 языках
-
Яўгенія Янішчыц Творы, жыццяпіс, каментарыі...
ISBN: 978-985-08-2033-4, 978-985-08-2032-7 Год издания: 2016 Издательство: Беларуская навука Язык: Белорусский Аннотация
Змест 1-га тома чатырохтомнага выдання складаюць вершы Я. Янішчыц, прыжыццёва апублікаваныя ў шасці паэтычных зборніках паэтэсы і кнізе выбранай паэзіі. Упершыню вершы прадстаўлены разам з літаратуразнаўчымі і навуковымі каментарыямі да іх. Таксама ў томе чытач знойдзе ўступны біяграфічны артыкул, хроніку жыцця і творчасці, радаводы па лініі маці і бацькі, матэрыялы пра паэтэсу, пададзеныя ў храналагічным парадку, успаміны родных, суседзяў, аднакласнікаў, настаўнікаў. -
Яўгенія Янішчыц Творы, жыццяпіс, каментарыі...
ISBN: 978-985-08-2219-2, 978-985-08-2032-7 Год издания: 2017 Издательство: Беларуская навука Язык: Белорусский Аннотация
Змест 2-га тома чатырохтомнага выдання складаюць вершы са зборніка «Каліна зімы» і 6 паэм (адна з іх – «Завеі снежаньскай пялёсткі» – упершыню прадстаўлена ў кніжным выданні) разам з літаратуразнаўчымі, навукова-папулярнымі і навуковымі каментарыямі; 21 празаічны твор (сярод якіх 5 публікуюцца ўпершыню) разам з навуковымі каментарыямі. Уведзены ўступны артыкул з апісаннем гісторыі збору матэрыялаў для выдання, у дадатках змешчаны бібліяграфічны паказальнік прац пра Я. Янішчыц (налічвае больш за 400 крыніц); прысвечаныя паэтэсе вершы (136 вершаў 95 аўтараў), паэма, зномы, п’еса, аповесць; успаміны аднакурснікаў, калег па працы, пісьменнікаў (34 аўтары). -
Яўгенія Янішчыц Непрыручаная птушка
ISBN: 978-985-02-2249-7 Год издания: 2024 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Аннотация
Творчасць Яўгеніі Янішчыц (1948—1988) — адна з самых яркіх старонак беларускай паэзіі другой паловы ХХ стагоддзя. Яе высока цаніла крытыка, ёй захапляліся звычайныя чытачы. І сёння, калі беларускае прыгожае пісьменства актыўна шукае новыя шляхі самасцвярджэння, у тым ліку праз наватарства і эксперымент, лірыка Яўгеніі Янішчыц, далёкая ад модных паэтычных павеваў, па-ранейшаму застаецца вяршыннай з’явай нашай літаратуры, кранаючы сэрцы як сталых прыхільнікаў сапраўднай паэзіі, так і моладзі. -
Яўгенія Янішчыц Творы, жыццяпіс, каментарыі...
ISBN: 978-985-08-2436-3 Год издания: 2019 Издательство: Беларуская навука Язык: Белорусский Аннотация
Змест 3-га тома складаюць вершы і песні Я. Янішчыц, напісаныя ў перыяд з 1963 па 1988 г., якія не ўключаліся ў прыжыццёвыя паэтычныя зборнікі паэтэсы; уступны артыкул; навуковыя каментарыі да вершаў; дадаткі з успамінамі 46 пісьменнікаў, журналістаў, знаёмых, маці пра Я. Янішчыц, 7 з якіх публікуюцца ўпершыню, і зместы неапублікаваных зборнікаў паэтэсы. Унікальнасць дадзенага тома ў тым, што сярод 780 прадстаўленых твораў, якія друкаваліся ў калектыўных зборніках, «Выбраным» (2000), перыядычных выданнях, а таксама якія захоўваюцца ў Літаратурным музеі Яўгеніі Янішчыц, БДАМЛМ, сямейным архіве паэтэсы, а таксама 69 чарнавых накідаў, каля 360 вершаў чытач убачыць упершыню. -
Яўгенія Янішчыц Кахання сад і ластаўка вясны
ISBN: 978-985-02-1826-1 Год издания: 2018 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Аннотация
У кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Яўгеніі Янішчыц (1948—1988), якой у гэтым годзе было б 70 гадоў, увайшло 100 лепшых вершаў з яе багатай літаратурнай спадчыны. -
Яўгенія Янішчыц Пачынаецца ўсё з любві...
ISBN: 978-985-02-0986-3 Год издания: 2008 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Аннотация
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, Яўгенія Янішчыц сваімі арыгінальнымі, рамантычна-ўзвышанымі і ў той жа час задушэўна-інтымнымі вершамі даўно вядома шырокаму колу чытачоў. Тонка адчуваючы сваю кроўную сувязь з роднай зямлёй, паэтэса ўражвае глыбінёй асэнсавання складаных праблем сучаснасці, прагай сцвярджэння…
-
Яўгенія Янішчыц Дзень вечаровы
Год издания: 1974 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский -
Яўгенія Янішчыц Выбранае
ISBN: 978-985-02-1074-6 Год издания: 2009 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Аннотация
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі Яўгенія Янішчыц сваімі арыгінальнымі, рамантычна-ўзвышанымі і ў той жа час задушэўна-інтымнымі вершамі даўно вядома шырокаму колу чытачоў. Тонка адчуваючы сваю кроўную сувязь з роднай зямлёй, паэтэса ўражвае глыбінёй асэнсавання складаных праблем сучаснасці, прагай сцвярджэння высакародных адносін паміж людзьмі.
У кнігу ўвайшло лепшае з напісанага паэтэсай. -
Яўгенія Янішчыц Снежныя грамніцы
Год издания: 1970 Издательство: Беларусь Язык: Белорусский Аннотация
Яўгенія Янішчыц нарадзілася 20 лістапада 1948 года ў вёсцы Рудка Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыўшы сярэднюю школу ў вёсцы Парэчча, паступіла ў Беларускі дзяржаўны універсітэт імя Леніна. Зараз з'яўляецца студэнткай 5-га курса філалагічнага факультэта. Вершы Я. Янішчыц друкаваліся ў часопісах "Маладосць" і "Беларусь", у выданнях беларускага "Дня…
-
Нил Гилевич, Алесь Разанаў, Рыгор Бородулин, Николай Метлицкий, Наум Гальперович, Віктар Шніп, Алесь Пісьмянкоў, Евгения Янищиц, Генадзь Пашкоў Мастацкае слова ў паэзіі
ISBN: 978-985-11-0981-0 Год издания: 2017 Издательство: Беларуская Энцыклапедыя ім. П. Броўкі Язык: Белорусский Аннотация
У кнігу ўвайшлі вершы сучасных беларускіх паэтаў, творчасць якіх імкнецца паспець за імклівым часам з яго смуткам і радасцю, гневам і суровасцю, трывогай і верай… Знаемства з творамі зборніка дапаможа адзінаццацікласнікам адчуць дыханне часу, яго рытм, мэтанакіраванасць у будучае… У зборнік увайшлі вершы Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна, Яўгеніі Янішчыц, Алеся…