Автор
Лучшие книги Василия Васильевича Зуёнка
- 3 произведения
- 19 изданий на 3 языках
По популярности
-
Выбраныя творы Васіль Зуёнак
ISBN: 978-985-6976-05-9 Год издания: 2010 Издательство: Кнігазбор Язык: Белорусский У кнігу ўвайшлі выбраныя вершы лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы Васіля Зуёнка, паэма "Маўчанне травы" (адна з пяці паэм кнігі "Пяцірэчча"), а таксама празаічныя элегіі, эсэ, эцюды і літаратурна-крытычныя артыкулы.
Пяцьдзесят пяты том кніжнага праекта "Беларускі кнігазбор". -
Азірнуўшыся, не скамянець Васіль Зуёнак
ISBN: 978-985-02-1488-1 Год издания: 2013 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский У кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Васіля Зуёнка ўвайшлі выбраныя вершы і фарагменты з кнігі паэм "Пяцірэчча". Творы вызначаюцца цёплым лірызмам і грамадзянскай скіраванасцю. -
Бадзірог Васіль Зуёнак
ISBN: 5-7880-0863-8 Год издания: 1995 Издательство: Юнацтва Язык: Белорусский Карагод вясёлых прыгод -- і рыфмай звязаных, і проста расказаных -
Пісьмы з гэтага свету Васіль Зуёнак
ISBN: 5-340-01402-9 Год издания: 1995 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Напэўна ж, нечаканым, сенсацыйным было б вызначэнне: «Пісьмы з таго свету»... А з гэтага? З нашага, будзённага, мітуслівага, няпэўнага, задыханага? О, колькі тут узнікае — невытлумачальнага здаровым сэнсам, ірацыянальнага,— бывае: тэатр абсурду, дый годзе... Старонкі новай кнігі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы Васіля Зуёнка, паэтычна засведчаныя ў гэтых «пісьмах», нясуць чытачу знак часу, пакліканы да жыцця пошукам духоўных шляхоў. Вершы паэта, пры ўсёй складанасці настрояў,прасветлены ўсё ж верай у чалавека, у родную краіну Беларусь. -
Паміж небам і зямлёй: літаратурна-лінгвістычныя эсэ, эцюды, падарожныя нататкі Васіль Зуёнак
ISBN: 978-985-08-1012-0 Год издания: 2009 Издательство: Беларуская навука Язык: Белорусский Аўтар кнігі — паэт Васіль Зуёнак, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы, ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Старонкі яе — плён роздуму аб праблемах жыцця, літаратуры, мовы. Аўтар дзеліцца сваімі ўражаннямі аб паэзіі класікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Пімена Панчанкі, калег-равеснікаў Ніла Плевіча, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева, Янкі Сіпакова, даследуе сакрэты паэтычнага майстэрства, этымалагічныя глыбіні слова. Кніга адрасуецца як навукоўцам, спецыялістам, так і шматлікім прыхільнікам роднай літаратуры. -
Хата, поўная гасцей Васіль Зуёнак
ISBN: 668 Год издания: 1987 Издательство: Юнацтва Язык: Белорусский У гэтую кнiгу, як госцi ў хату, сабралiся вершы - сур'ёзныя i жартоўныя, казкi, загадкi, а разам з iмi прыйшлi iх героi - вясёлыя i знаходлiвыя дзецi, птышкi i звяры, рыбы, кветкi, дрэвы... -
Світальныя птушкі Васіль Зуёнак
Год издания: 1982 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Новая паэтычная кніга Васіля Зуёнка адзначана імкненнем адкрыць для сябе і для іншых складаны свет сучасніка. Лірычны герой паэта востра адчувае з'явы жыцця, сваю адказнасць перад ім.
Настрой многіх вершаў Васіля Зуёнка падсвечаны ўсмешкай, гумарам, іроніяй. -
Крэсіва Васіль Зуёнак
Год издания: 1966 Издательство: Беларусь Язык: Белорусский Нарадзіўся Васіль Зуёнак у 1935 годзе ў вёсцы Мачулішча Крупскага раёна. Скончыў Барысаўскае педагагічнае вучылішча і Беларускі Дзяржаўны універсітэт імя Леніна. Працуе ў рэдакцыі газеты "Піянер Беларусі". Выдаў зборнік вершаў для дзяцей "Вясёлы калаўрот". -
Песня пра хлеб Анатолий Вертинский, Васіль Зуёнак
ISBN: 978-985-02-1381-5 Год издания: 2012 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский У кнігу ўвайшлі лепшыя творы лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Анатоля Вярцінскага з кніг “Песня пра хлеб”, “Тры цішыні”, “Чалавечы знак”, “Ветрана” і лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Васіля Зуёнка з кніг “Сяліба”, “Маўчанне травы” і “Гронка цішыні”. -
Лета трывожных дажджоў Васіль Зуёнак
ISBN: 5-340-00465-1 Год издания: 1990 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Лірычнае пранікненне ў духоўны свет чалавека, яго імкненне да ідэалу, акрэсленаму гістарычным мінулым, стварэннем сучаснага і марай пра будучыню, роздум пра жыццё, пра лёс роднай зямлі, голас у абарону прыроды, гарачы заклік да захавання і памнажэння духоўных скарбаў народа, што створаны на працягу вякоў і ўслаўлены ў яго слове і песні,— усё гэта складае аснову новай паэтычнай кнігі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы 1 прэміі Ленінскага камсамола рэспублікі Васіля Зуёнка. -
Солнечный клубочек Василь Зуёнок
Год издания: 1987 Издательство: Юнацтва Язык: Русский Стихи, сказки, загадки.
Здравствуйте, ребята! Книжка будет очень рада, если вы ее откроете сейчас. Она - для вас! Открывайте - читайте!.. -
Рассветные птицы Василь Зуёнок
Год издания: 1985 Издательство: Молодая гвардия Язык: Русский В своей книге "Рассветные птицы" автор размышляет о духовном мире современника, художественно осмысливает разные стороны нашей жизни, утверждая красоту любви к Родине и величие гражданского служения своему народу. -
Лукам'е Васіль Зуёнак
Год издания: 1984 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский У новай кнізе паэзіі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы Васіля Зуёнка наш дзень, наш час у руху, у гуках, у фарбах паўстае перад чытачом. Мяккі лірычны верш мяжуе з вершам з хітрынкай, з зуёнкаўскай усмешкай, спагаднай, інтэлігентна-аратайнай.
У аснову паэмы «Лукам’е» пакладзены эпізоды з жыцця князя Івана Лукомскага, асобы, якая ўпамінаецца ў гістарычных крыніцах. -
Лінія высокага напружання Васіль Зуёнак
Год издания: 1983 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, прэміі Ленінскага камсамола Беларусі паэт Васіль Зуёнак прапануе чытачу кнігу літаратурна-крытычных артыкулаў, дзе вядзецца гаворка пра своеасаблівасць паэтычнага слова, пра шлях развіцця сучаснай беларускай паэзіі, пра творчасць Петруся Броўкі, Максіма Танка, Пімена Панчанкі, Максіма Лужаніна, Васіля Bіткі, Анатоля Вялюгіна, Рыгора Барадуліна, Ніла Гілевіча, Генадзя Бураўкіна і інш. -
Час вяртання Васіль Зуёнак
Год издания: 1981 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Васіль Зуёнак — паэт шматгранны, самабытны: лірык, эпік, гумарыст, майстра вершаў для дзяцей, паэм. Зборнік «Час вяртання» склалі вершы розных гадоў, у якіх паэт вядзе шчырую размову са сваім сучаснікам.