
Автор
Лучшие книги Зенона Позняка
- 1 произведение
- 8 изданий на 3 языках
По популярности
-
Беларуска-расейская вайна Зянон Пазьняк
ISBN: 9955-578-03-3 Год издания: 2005 Издательство: Беларускія Ведамасьці Язык: Белорусский Тысяча гадоў беларускай дзяржаўнасьці – гэта тысяча гадоў беларускай культуры і тысяча гадоў ваенных змаганьняў. Але сярод гэтых змаганьняў ёсьць адна пэрманэнтная вайна, што не спыняецца ніколі – гэта цывілізацыйная вайна з Расеяй. “Мы на самым краі Хрысьціянства”, - пісаў Мікола Гусоўскі (чытай - эўрапейскага ладу жыцьця). Беларусы гістарычна прайгралі гэтую вайну. Прайгралі перш за ўсё таму, што ад самага пачатку ніхто ў Эўропе не зразумеў яе як сваё змаганьне ў абарону эўрапейскай культуры. Беларусь у асобе Вялікага Княства Літоўскага была адна перад Ардой, і сапраўды, як пісаў Гусоўскі, на краі Хрысьціянства. -
Парсіваль Зянон Пазьняк
ISBN: 9955-578-04-1 Год издания: 2009 Издательство: Беларускія Ведамасьці, Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве Язык: Белорусский Сярэдневяковая легенда, якая ўзьнікла ў Заходняй Эўропе. Існуе ў розных варыянтах. Выкарыстоўвалася ў творах розных мастакоў, паэтаў і музыкаў. Легенда пра Парсіваля зрабіла ўплыў на думаньне і творчасьць культурных людзей Эўропы. Кніжка разьлічаная на шырокага чытача. Эўрапейская сярэднявечная літаратура – легенды, паданьні, эпасы – мала вядомая ў Беларусі (акрамя, магчыма, Аповесьці аб Трышчане.) Гэтаму ёсьць розныя тлумачэньні і прычыны. Але галоўная зь іх – адсутнасьць перакладаў. Літаратура павінна гучаць па-беларуску. Тады перакладны твор робіцца набыткам і нашай літаратуры. Легенды пра Парсіваля, ці таксама пра Сьвяты Грааль, нічога ня кажуць нашаму чытачу. У той час, калі ў кантэксьце эўрапейскага мастацтва спасылкі ці ўспамінаньні гэтых назоваў сустракаюцца даволі часта, ад Вагнэра да Рэмарка. -
Прамаскоўскі рэжым Зянон Пазьняк
Год издания: 2005 Издательство: Беларускія Ведамасьці Кніга напісаная напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году ў Беларусі. У тым ліку таму у ёй адчуваецца палемічны запал. Аўтар робіць шырэйшы агляд найноўшае гісторыі Беларусі і прыходзіць да высновы, што самым дэструктыўным на Ўсходзе Эўропы ёсьць чыньнік расейскай імпэрскай палітыкі. Пасьля распаду Савецкага Саюзу новая імпэрская дактрына Расеі была падрыхтаваная і прынятая за часы Ельцына ў жніўні 1995 года. Мэта яе заключалася ў аднаўленьні расейскіх уплываў на тэрыторыях, што вызваліліся ад СССР, а потым – далучэньне гэтых тэрыторыяў да Расеі. Але ж палітычная агрэсія Расеі супраць Беларусі распачалася яшчэ раней – вясной 1992 года пасьля таго, калі было прынятае рашэньне ЦВК Беларусі пра рэфэрэндум аб новых выбарах і чакалася прызначэньне даты яго правядзеньня. У перамозе Беларускага Народнага Фронту мала хто сумняваўся. Тады ўрад Кебіча, ратуючыся, пайшоў на зьдзелку з Масквой і КГБ. У канцы кастрычніка ўрадам Кебіча і пракамуністычнай бальшынёй у Вярхоўным Савеце быў рэалізаваны бессаромны плян антызаконнай забароны рэфэрэндуму пра новыя выбары. Беларускае грамадзтва, на жаль, засталося назіральнікам антыдэмакратычных падзеяў. Гэта разьвязала рукі расейскай разьведцы і прарасейскім рэваншыстам у старых структурах улады Беларусі. -
Добрая фатаграфія Зянон Пазьняк
ISBN: 978-83-935476-0-9 Год издания: 2012 Издательство: Гарадзенская бібліятэка, Беларускія Ведамасьці „Добрая фатаграфія” – гэта кніга-альбом, якая складаецца з фатаграфіяў і артыкулаў-эсе пра фатаграфію, дзе галоўным зьяўляецца апавяданьне пра эстэтычную адметнасьць фатаграфічнага мастацтва і, адпаведна, разгляд і аналіз выбраных фатаграфіяў ад сярэдзіны ХІХ стагоддзя і да 2012 года. Абазначаючы тэму „Добрая фатаграфія”, ня ставілася задача паказаць узровень майстэрства таго ці іншага фатографа, ці пазнаёміць з шэдэўрамі прафэсійнай фатаграфіі. У аснову адбору пакладзена адлюстраваньне часу, эмацыйнае ўражаньне вобразу, перажываньне чалавечага духу, адбіткі беларускай культуры, хараство Зямлі і людзей, трагічны і вечны аспэкты чалавечага…
-
Нацыянальныя каштоўнасьці Зянон Пазьняк
ISBN: 978-9955-578-10-9 Год издания: 2009 Зборнік артыкулаў на тэму беларускай гісторыі, культуры і дэмакратыі. Дасьледуюцца пытаньні станаўленьня нацыянальнай сьведамасьці і ідэалёгія нацыянальна-культурнай супольнасьці, праблемы выжываньня і разьвіцьця культуры ў неспрыяльных абставінах. Пытаньні беларускай культуры разглядаюцца на фоне глябальных працэсаў культуралёгіі і разьвіцьця. -
Тэрра Дэй Зянон Пазьняк
ISBN: 978-9955-578-06-2 Год издания: 2014 Кніга-альбом пра мінуласьць і сучаснасьць, пра Беларусь і замежны сьвет у фатаграфіях, вершах, апавяданьнях, нарысах, эсэ і артыкулах. Выданьне сумяшчае фатаграфіі зь вершамі, мастацкую форму з дакумэнтальным апавяданьнем, дэфінітыўныя азначэньні з успамінамі аб жыцьцёвых падзеях, рацыянальнае асэнсаваньне тэрмінаў з разважаньнямі пра сутнасьць культуры і зьмест чалавечай гісторыі. -
Сапраўднае аблічча Зянон Пазьняк
ISBN: 5-7815-1508-9 Год издания: 1992 Издательство: ТВЦ Паліфакт Гэтая кніжка паўстала на зломе эпохаў. Здавалася, што сыходзіла у нябыт савецкае панаваньне, а новая эпоха патрабавала зусім іншых палітычных правілаў. Беларускія палітычныя лідары мусілі стаць ня проста больш вядомымі, а больш адкрытымі. А з такой моцнай фігуры, як Зянон Пазьняк, камуністычная прапаганда пасьпела стварыць дэманічны вобраз. Вось з задачы лепшай рэпрэзэнтацыі Пазьняка і быў выдадзены зборнік ягоных публікацыяў пад назвай “Сапраўднае аблічча”. Сюды увайшлі найбольш значныя нарысы і артыкулы беларускага палітыка, якія зрабілі вядомым ягонае імя ў Беларусі ды па-за межамі краіны ў канцы 1980-х – пачатку 1990-х гадоў: “Курапаты – дарога сьмерці”, “Шумяць над магілай сосны”, “Чарнобыль — трагедыя нацыі”, “Двуязычие и бюрократизм”... Артыкул “Шлях да свабоды”, датаваны 1990 годам, нібы вяртае нас у сучаснасьць: “Пара азірнуцца і паглядзець, што зроблена і што дасягнута... У Беларусі ж, здаецца, не зьмянілася нічога. Той жа зьдзек з беларускай мовы, тыя ж расейскія шыльды, назвы і вывескі; тыя ж помнікі на плошчах, Леніна ды Калініна; тыя ж прадажныя журналісты... Здаецца, што час спыніўся ў гэтым застойным балоце...” Паміж аналітычнымі ці востра публіцыстычнымі тэкстамі палітыка зьмешчаныя ягоныя асобныя вершы, дзе Зянон Пазьняк, ужо як паэт, сьцвярджае: “Прырода поўная маіх пачуцьцяў. Толькі нікому няма справы да маёй прыроды.” -
Палын-палын… Зянон Пазьняк
ISBN: 978-83-935476-8-5 Год издания: 2016 Издательство: Беларускае Выдавецкае Таварыства ў Амэрыцы Язык: Белорусский Дзеяньне рамана пачынаецца ў 30-х гадах на Віленшчыне і працягваецца ў 40-х - 60-х гадах мінулага стагоддзя ў БССР. Гэта расповяд пра лёсы, каханьне і справы беларусаў, што жылі пад саветамі. Паказана акупацыйная рэчаіснасьць савецкага рэжыму, яго норавы і парадкі. У цэнтры сюжэта людзі, якія шанавалі сваю годнасьць і Бацькаўшчыну і змагаліся за яе волю і адраджэньне.