
Автор
Игорь Бобков — книжные серии
- 3 произведения
- 9 изданий на 4 языках
-
Адам Клакоцкі і ягоныя цені Игорь Бобков
ISBN: 978-985-6991-90-8 Год издания: 2012 Издательство: Логвінаў Язык: Белорусский Як сьцьвярджае прадмова, гэта «раман у дзесяці гісторыях з жыцьця адважнага асьветніка й энцыкляпэдысты Яна Адама Марыі Клакоцкага і ягоных ценяў, з дадаткам зацемаў аўтара, двух эпіграфаў зь лістоў сусьветна вядомых творцаў ды пасьляслоўем Францішка Эн., у якім той упершыню ў беларускім літаратуразнаўстве скарыстоўвае посткаляніяльны панятак галюцынацыягеннай прысутнасьці Сябе як Іншага, а таксама фрагмэнтаў двух ненапісаных раманаў, якія - з глыбокай мэтафізычнай пэрспэктывы - бачацца як адзін ненапісаны раман пад рознымі назвамі». -
Solus Rex Ігар Бабкоў
Год издания: 1992 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Ягоныя кветкі заўсёды красуюць увосень, цьмяна-барвовымі фарбамі плёну і адчаю, крыху падсьветленыя пашарэлымі бяліламі сьмерці. Восень — самы адданы яго чытач і перакладчык; яна пераклала Бадлера на дождж, на шэрань, на змоклыя парэнчы мастоў, вытлумачыла сьцішанымі, нясьпешнымі крокамі аматараў шпацыру, зрабіла падрадковыя заўвагі адценьнямі палай лістоты. З замілаваньнем гартае яна старонкі ягонае кнігі, пакідаючы маргіналіі, чыркаючы на палях нешта сваё, зразумелае толькі ёй...