
Новинки Игоря Михайловича Бобкова
- 3 произведения
- 9 изданий на 4 языках
-
Хвілінка. Другая кніга Ігар Бабкоў
ISBN: 978-609-8147-92-6 Год издания: 2017 Издательство: Логвінаў Язык: Белорусский Другая кніга завяршае падарожжа праз эпохі, распачатае 24 жніўня 1984 году трыма сябрамі ў ленінскім пакоі гістфакаўскага інтэрнату на Свярдлова, 34. Францішак блукае па віленскіх лабірынтах у пошуках залатой маскі, Эва Дамініка ўцякае з краіны, але вяртаецца да сябе, Багдан радыкальна мяняе краявіды, унутры і навонкі. І толькі аўтар (не блытаць з Аўтарам) увесь гэты час цярпяліва стаіць за стойкай бара ў Хвілінцы, спрабуючы расказаць (каму?) пра сваё жыццё, пра раман і пра тое, як усё з усім пераблытана.
-
Minútka. Tri príbehy Ihar Babkov
ISBN: 978-80-8150-096-1 Год издания: 2014 Издательство: Artforum Язык: Словацкий Zo siedmich kníh Ihara Babkova si tri získali mimoriadnu pozornosť čitateľov v Bielorusku, a aj v zahraničí. Jeho prvá básnická zbierka Solus Rex získala v roku 1994 bieloruskú literárnu cenu Hliniany Viales. Román Adam Klakocki a jeho tiene (2002) bol preložený do poľštiny a postúpil do užšieho výberu na literárnu cenu Angelus za rok 2009. V roku 2012 získal Ihar Babkou cenu Zalaty Apostraf udeľovanú významným bieloruským literárnym časopisom Dziejaslou za najlepšiu prózu roku 2011. Román Minútka sa tohto roku stal laureátom literárnej ceny Jerzyho Giedroyca. Texty Ihara Babkova boli preložené do ukrajinčiny, ruštiny, poľštiny,…
-
Хвілінка. Тры гісторыі Ігар Бабкоў
ISBN: 978-985-562-097-7 Год издания: 2013 Издательство: Логвінаў Язык: Белорусский Гэта гісторыя пра адну менскую кавярню. Расповед пра трох герояў, якія патрапляюць у яе напрыканцы васьмідзесятых і адтуль не выходзяць. Тры сябры: паэт, змагар, спявачка. Кожны з іх, пражываючы эпохі, трымаецца свайго выбару. Паэт застаецца сярод шаманства словаў. Змагар ідзе да канца, хаця й разумее, што ў гэтым спектаклі больш няма за што змагацца. Спявачка хоча знайсці музыку кону і з ёй супасці. З іншага боку, ёсць другі план. Метафізічны. З гэтай перспектывы перад намі — алхімічная гісторыя пра mysterium coniunctionis, магічны тэатр душы, персанажы якога прыбраныя ў вопратку часу. Раман пра месцы, у якія мы патрапляем, і месцы, у…
-
Адам Клакоцкі і ягоныя цені Игорь Бобков
ISBN: 978-985-6991-90-8 Год издания: 2012 Издательство: Логвінаў Язык: Белорусский Як сьцьвярджае прадмова, гэта «раман у дзесяці гісторыях з жыцьця адважнага асьветніка й энцыкляпэдысты Яна Адама Марыі Клакоцкага і ягоных ценяў, з дадаткам зацемаў аўтара, двух эпіграфаў зь лістоў сусьветна вядомых творцаў ды пасьляслоўем Францішка Эн., у якім той упершыню ў беларускім літаратуразнаўстве скарыстоўвае посткаляніяльны панятак галюцынацыягеннай прысутнасьці Сябе як Іншага, а таксама фрагмэнтаў двух ненапісаных раманаў, якія - з глыбокай мэтафізычнай пэрспэктывы - бачацца як адзін ненапісаны раман пад рознымі назвамі».
-
Засынаць, прачынацца, слухаць галасы рыб Игорь Бобков
ISBN: 978-985-6901-01-3 Год издания: 2009 Издательство: І. П. Логвінаў Язык: Белорусский Трэцяя паэтычная кніга Ігара Бабкова выходзіць пасьля доўгага, насычанага снамі і вандраваньнямі перапынку. Як адзначае сам аўтар, у ёй ён "нарэшце патрапіў дадому – у салодкую непрытомнасьць восені". -
Królestwo Białoruś. Interpretacja ru(i)n Ihar Babkou
ISBN: 978-83-89185-85-3 Год издания: 2008 Издательство: Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka-Jeziorańskiego Язык: Польский Jednym z kluczy otwierających polskiemu czytelnikowi drzwi do zrozumienia przemyśleń Ihara Babkoua (ur. 1964) dotyczących Białorusi może być obserwacja, że jest on tak naprawdę pierwszym filozofem białoruskim, próbującym zdefiniować istotę białoruskości w warunkach współczesnego miasta, w którym białoruska kultura i światopogląd nigdy przedtem nie czuły się u siebie w domu. (Jan Maksymiuk) -
Каралеўства Беларусь. Вытлумачэньні ру[і]наў Игорь Бобков
ISBN: 985-6701-94-5 Год издания: 2005 Издательство: Логвінаў Язык: Белорусский Новая кніга паэта, філёзафа і вандроўніка Ігара Бабкова складаецца з паэтычных эсэяў, што друкаваліся ў такіх выданьнях, як віленская "Наша Ніва", часопісах "Крыніца", "Фрагмэнты!, "Arche", "Дзеяслоў". Асноўная адметнасць кнігі - інтанацыя, зь якой прамаўляецца слова "Беларусь". -
Адам Клакоцкі і ягоныя цені Игорь Бобков
ISBN: 978-985-6012-45-7 Год издания: 2001 Издательство: Друкарня імя Адама Клакоцкага Язык: Белорусский Як сьцьвярджае прадмова, гэта «раман у дзесяці гісторыях з жыцьця адважнага асьветніка й энцыкляпэдысты Яна Адама Марыі Клакоцкага і ягоных ценяў, з дадаткам зацемаў аўтара, двух эпіграфаў зь лістоў сусьветна вядомых творцаў ды пасьляслоўем Францішка Эн., у якім той упершыню ў беларускім літаратуразнаўстве скарыстоўвае посткаляніяльны панятак галюцынацыягеннай прысутнасьці Сябе як Іншага, а таксама фрагмэнтаў двух ненапісаных раманаў, якія - з глыбокай мэтафізычнай пэрспэктывы - бачацца як адзін ненапісаны раман пад рознымі назвамі» -
Solus Rex Ігар Бабкоў
Год издания: 1992 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Ягоныя кветкі заўсёды красуюць увосень, цьмяна-барвовымі фарбамі плёну і адчаю, крыху падсьветленыя пашарэлымі бяліламі сьмерці. Восень — самы адданы яго чытач і перакладчык; яна пераклала Бадлера на дождж, на шэрань, на змоклыя парэнчы мастоў, вытлумачыла сьцішанымі, нясьпешнымі крокамі аматараў шпацыру, зрабіла падрадковыя заўвагі адценьнямі палай лістоты. З замілаваньнем гартае яна старонкі ягонае кнігі, пакідаючы маргіналіі, чыркаючы на палях нешта сваё, зразумелае толькі ёй...