Калі б я была ўпэўнена, што ты сумуеш без мяне гэтаксама, як я без цябе, то напісала б доўгі ліст, у якім згадала б пра зорку і пра майскага жука, пра вершы, што нагадваюць лабірынты, і пра тое, як знаходжу знаёмыя словы ў іншамоўным тэксце. Але я не ўпэўнена І я не напішу.