Больше цитат

johannajarvinen

23 марта 2014 г., 16:59

Калі б я была ўпэўнена,
што ты сумуеш без мяне
гэтаксама, як я без цябе,
то напісала б доўгі ліст,
у якім згадала б пра зорку
і пра майскага жука,
пра вершы,
што нагадваюць лабірынты,
і пра тое, як знаходжу
знаёмыя словы
ў іншамоўным тэксце.
Але я не ўпэўнена
І я не напішу.