Больше цитат

Wild_Iris

22 марта 2014 г., 19:07

Нікало Тамазэа

Шчодрасць выкуплення

Ты, як імгненныя іскры, нябесныя зоры
рухам рукі сваёй можаш тушыць і запальваць нанова,
месцяцца, Госпадзе, тысячы светаў прасторы
толькі ў адзінай крыві тваёй кроплі барвовай.

Быццам бы жменю каштоўнага чыстага зерня,
тысячы вогненных сонцаў ў руцэ Ты сціскаеш;
тысяч планетаў грамады бясконцыя маеш —
кропля крыві тваёй бы Акіян невымерны.

Будучы лёс і мінулае цэлых сусветаў
кропляй крыві, што Марыя дала, паяднаны.
Гэтая кропля крыві, на пакуты адданай,—
месца любові і рухаў няспынных для тысяч сусветаў.