Автор
Людмила Рублевская

Людмила Ивановна Рублевская

  • 45 книг
  • 8 подписчиков
  • 268 читателей
4.3
1 029оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.3
1 029оценок
5 497
4 436
3 72
2 23
1 1
без
оценки
148

Рецензии на книги — Людмила Рублевская

Morra

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

4 декабря 2014 г. 00:25

923

3.5

Шаноўнае панства, а не жадаеце накіравацца ў небяспечную вандроўку, апынуцца ў змрочных і волкіх сутарэннях, выйсці на двубой са смяротным ворагам, вызваліць чароўную даму з палону?.. Асартымент багаты, ёсць з чаго выбраць. Не жадаеце? На канапе з кніжкай зручней? Зразумела. Але ў любым узросце душа ўсё роўна жадае падарожжаў, прыгод і авантур. Дык падзякуем жа пісьменнікам, якія задавальняюць нашы патрэбы ў незвычайным, асабліва калі гэта адбываецца на роднай мове і ў дэкарацыях роднай гісторыі. Цудоўна, што ў гэтам жанры з'явіўся нават ужо не адзін раман - цэлая серыя (бо - зараз я раскрою таямніцу - трылогія хутчэй за ўсё будзе мець працяг; і калі вы прачытаеце трэці раман, вы самі ў гэтым пераканайцеся - так і цягне дадаць апошнім сказам "to be continued").

За тры кнігі галоўныя…

Развернуть
Morra

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

31 мая 2014 г. 15:44

1K

4

Добрую прыгодніцкую літаратуру я люблю не менш, чым сур'ёзныя творы пра складаныя матэрыі. І вось нарэшце, такі падарунак - сучасны беларускі авантурны раман, дынамічны, іранічны, з бойкамі, пагонямі, таямніцамі ў сутарэннях, чароўнымі дамамі і мужнымі мужчынамі. І ўсё гэта - у атачэнні родных рэалій і на беларускай мове. Цудоўна!

Час для разгортвання падзей выбраны, здаецца, ідэальна. Сярэдзіна XVIII стагоддзя - росквіт шляхецтва, заняпад дзяржавы. Магутныя магнаты інтрыгуюць, соймы зрываюцца, зухаватыя шляхціцы наўпрост з-за стала адпраўляюцца на двубой, толькі паспрабуй крануць іх шляхецкі гонар. У шкаляра-недарэкі Пранціша Вырвіча, гербу Гіпацэнтаўр, хоць ён і з "шэрачкоў", гонару хопіць на тузіну вояў. Розуму - крыху менш, але час гэта выправіць. Увогуле хлопец ён не благі, асабліва…

Развернуть
Morra

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

10 апреля 2014 г. 01:39

765

4

Мастацтва і містыка лепей, чым палітыка.

Страшэны час на зломе эпох. Невялічкая кампанія сустракае яго ў старым доме, старасьвецкім будынку "з мансардай і разьблёнымі калонамі, пацямнелы ад часу", у доме, які назаўтра "экс-пра-пры-… Госпадзе, гэта ж вымавіць немагчыма…" забярэ новая ўлада. Пір падчас чумы. Будучыня зацягнута туманам і змрокам. Апошняя ноч старых сяброў, якую яны бавяць, распавядаючы жахлівыя паданні старога Мінска, бо чым страшнейшы час – тым прыемней слухаць выдуманыя жахі…

І вось кожны з гэтай кампаніі - уладальніца дома Дарота, яе сяброўка Зося, былы арыстакрат, а зараз актор Улад, мастак Ной і нейкі фалькларыст ва ўзросце (пра якога мне есць што сказаць асобна, але аб гэтым далей) - успамінаюць містычныя гісторыі, якія яны некалі пачулі ці нават самі былі іх сведкамі.…

Развернуть
Krysty-Krysty

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

17 декабря 2018 г. 22:09

747

4 Готыка ў сіропе

Вядома, Шэкспір ці Сыракомля перапісалі б усё па-свойму...

Выява першая. Цёмны салон з двума шэрагамі сядзенняў і рэдкімі пасажырамі-ценямі. У паўзмроку нярэзкія абрысы можна, прыжмурыўшы вочы, дамалёўваць ці ў антыкварны экіпаж 19 стагоддзя, ці ў фэнтэзійны стымпанкавы цэпелін, ці, што адпавядае не толькі здароваму сэнсу, але і рэальнасці, - у воглы прыгарадны аўтобус. Асабліва калі пасярэдзіне запальваецца яркая пляма - экран электроннай кнігі. Што там казаў Эйнштэйн адносна некалькіх сістэмаў каардынатаў: калі аўтобус млява і абыякава трухае ў будзень, а чытач у ім на злом галавы мкне на дрыкгантах у іншыя эпохі, сусветная энтрапія паскараецца ці маруднее?..

Не, каэфіцыент эскапізму на першых старонках не такі ўжо вялікі: "Дагератып" напачатку вельмі сучасны і рэальны. Разглядаем…

Развернуть
Morra

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

29 ноября 2014 г. 21:52

455

3.5

Ад наканавання не збегчы - дастаткова адзін толькі раз ублытацца ў "высокія справы" і выбрацца з іх пераможцам, захаваўшы уласнае жыццё, ды яшчэ і праявіць розум, адвагу, прынцыповасць, і ўсё, колькі не спрабуй жыць ціха, не атрымаецца. Напэўна, гэта закон лёсу - калі хоць раз ты апынуўся ў самым цэнтры навальніцы, ты будзеш прыцягваць маланкі зноў і зноў. І вядома ж, гонару зухаватага і самаўпэўненнага шляхціча не пасуе ад іх ухіляцца. А вось сталы і крыху стомлены авантурамі доктар і прафесар жадаў бы простага сямейнага шчасцця і адданасці навукі. Але куды там...

З падзей першай часткі прайшло тры гады. Баўтрамей Лёднік, былы алхімік і былы слуга, а зараз шляхтіч і прафесар, палохае сваім абліччам ужо не ворагаў, а студэнтаў Віленскай акадэміі, вядзе бойкі з іезуітамі на карысць навукі…

Развернуть
Osman_Pasha

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

11 июня 2023 г. 16:56

294

3.5

7 кніг, амаль 30 кніжных гадоў і вось прагоды авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра, шпега, студыёзуса, драгуна, здрадніка, канфедэрата, чальца банды Чорнага Доктара і, урэшце, маршалка менскага, а з ім і Баўтрамея Лёдніка сябра, настаўніка і былога слугі, набытага некалі за адзін медны шэлег, падышлі да канца.

Усе кнігі цыклу напісаны па адным шаблоне. Кожная глава пачынаецца з нейкага міфу, ці з прыказкі, ці з забабона, а потым ідуць разважанні аўтара на тэму. Часам яны бываюць цікавымі і пацешнымі, напрыклад у гэтай частцы былі такія:

Каб пазбавіцца начніцаў, разумныя людзі вешаюць на дзверы кашулю каўняром уніз. Хоць халера яго ведае, чаму дзеўкі, ператвораныя ў прывідаў праз тое, што пры жыцці не займелі ўласных дзяцей, баяцца кашуляў. Кашлатыя, голыя, мокрыя, бо ў балотах жывуць,…

Развернуть
Morra

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

24 мая 2019 г. 20:46

618

2

"Дэкаданс, готыка, хорар, бязлітасная чалавечая подласць і палкае каханне насуперак усяму". Ужо гэта абяцанне з анатацыі выклікае вялікія падазрэнні, бо пісаць падобнае ў ХХІ стагоддзі можна толькі з іроніяй, калі не са з'едлівасцю і натуральным здзекам. У супрацьлеглым выпадку атрымаецца нешта наскрозь састарэлае і нафталінавае, бо ўсе гэтыя клішэ - змрочныя сутарэнні і балоты, схаваныя стылеты, брутальныя мужчыны з моцнымі рукамі і пацалункамі, дзёрзкія прыгажуні, якія нарэшце падаюць у абдоймы, здрады, помсты і што толькі не - мы ўжо неаднаразова бачылі на старонках класічных авантурна-містычных раманаў. У "Дагератыпе" зашмат усяго. І я не магу, на жаль, назваць гэта інакш як дрэнным густам. Дрэнна ўсё - збор згаданых клішэ, прадказальнасць, вялікая колькасць супадзенняў, наіўнасць…

Развернуть
lessthanone50

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

2 июня 2018 г. 18:20

758

4

По-моему, Рублевская с каждой книгой пишет все лучше. В "Пантофлю..." я прямо рухнула и с большим удовольствием провела полтора дня за чтением этого романа. Полон он какой-то отдохновенной ясностью, несмотря на структуру двойной матрешки (а если хорошо присмотреться - то и тройной). Роман в романе всегда Рублевской удается: получается всё друг в друга завернуть, сделать красивые переходы и - самое главное - не устроить сюжетной каши.

А сюжет действительно увлекает. Линий несколько, объединены они даже и виртуозно. Много интересных персонажей, много событий. Как всегда у Рублевской, есть место истории, городу и мистике. На этот раз добавляется еще и тема репрессий, но звучит она на удивление тонко и правильно. Порадовало меня и то, как роман написан - как-то очень органично, "нязмушана".…

Развернуть
Krysty-Krysty

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

1 ноября 2017 г. 10:19

376

4

У гэтым рамане таксама пераплецены аповед з нашага часу і 1930-х, але дадаецца шмат іншых гістарычных эпізодаў: паслярэвалюцыйныя падзеі, сцэнкі часоў паўстання Каліноўскага, Сярэднявечча праз гісторыю роду Курб-Варановічаў.

Чыталася больш натуральна, чым гульня ў Альбарутэнію . Без фантасмагарычнага персанажа невялікія ўтрыраванні нейкіх рысаў у персанажаў не раздражняюць. Пераключэнні на мінуўшчыну не пераважваюць асноўную лінію аповеду. Значна менш дадатковых звестак і недарэчных "лекцый". Без штучных натацый, праўда, не абышлося, сам чытач ну нізавошта не зрабіў бы выснову без разжоўвання аўтаркі.

Аповед часам сапраўды захопліваў, хоць сентыментальнасць лініі кахання а-ля (не)найлепшы жаночы раман затапіла любыя паняцці меры. Што праўда, Леаніды... Караткевіча таксама залітыя…

Развернуть
Krysty-Krysty

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

29 октября 2017 г. 16:23

450

4

Як заўсёды з кнігамі Рублеўскай, уражанні ў мяне супярэчлівыя. Цікавая тэма, непаганы сюжэт, дый напісана няблага, неаднастайныя персанажы (хаця тры хлапцы ў масоўцы адрозніваюцца надта слаба і ролі амаль не выконваюць). Я нават захаплялася аповедам, суперажывала, спяшалася даведацца, што далей... а потым нешта зноў выбівала з тэксту і прымушала скептычна крывіцца. Уражанне ці то дзяціннасці, наіўнасці напісання некаторых эпізодаў (пры цалкам недзіцячым аповедзе), ці то пэўнай скаванасці, змушанасці пісьма.

Усё-такі кніга моцная, найперш тэмай. Нашы сучаснікі, моладзь (ну проста гарадскія эльфы) гуляюць у Альбарутэнію. Яны знаходзяць дзірку ў мінулае, у 1930-я гады, і пражываюць хвіліны жыццяў, дакладней, смерцяў беларускіх інтэлігентаў . Спачатку чытач асацыюе сябе з сучаснікам (што…

Развернуть
Xartym

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

28 марта 2016 г. 22:40

758

4.5

Историческая проза в нашей стране – жанр очень важный и нужный. И радует, что в этом жанре у нас есть свои достойные писатели, литературные традиции, да и сюжетов хватает. У белорусской исторической прозы есть сегодня лишь одна проблема – отсутствие читателя. И хотя факт этот печальный, но большинство современной молодежи отдаст предпочтение фантастике, фэнтези или чему-то вроде «50 оттенков…».

«Авантуры Пранціша Вырвіча шкаляра і шпега» Людмилы Рублевской можно отнести к популярной исторической литературе. В ней автор рассказывает о реальных исторических персонажах и событиях, но добавляет и вымышленную часть истории. Правда, не переходя грань фантастики. Это первая книга трилогии (пока – трилогии) о приключениях Вырвича и его друга Лёдника.

Пранциш Вырвич принадлежит древнему, но…

Развернуть
Xartym

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

25 апреля 2016 г. 20:34

272

4

Пугай можна пагнаць у храм ці на вайну… Але не прымусіш шчыра маліцца альбо стаць героем. Можаш згвалціць жанчыну – але не прымусіш яе пакахаць. У кожнага павінна быць тое, у што ён верыць і за што не збаіцца паміраць.

«Авантуры студыёзуса Вырвіча» – вторая часть истории о приключениях Бутрима Лёдника и Прантиша Вырвича. Перед прочтением рекомендуем ознакомиться с книгой «Авантуры Пранціша Вырвіча шкаляра і шпега».

Вторая часть истории Лёдника и Вырвича стала гораздо более масштабной как в политическом, так и в географическом плане. Наши герои вновь ввяжутся в борьбу магнатов Речи Посполитой за титул короля, проедут через всю Польшу и посетят столицу Британии – Лондон. В книге стало больше фантастических элементов, например Лёдник проявит свое мастерство чернокнижника, а Вырвич убьет…

Развернуть

25 августа 2014 г. 22:10

726

Цудоўная прыгоднiцкая гiсторыя, нешта накшталт "Трох мушкецёраў". Мова патрабуе пэўнай падрыхтоўкi, але ўжо з 30-й старонкi цапляе так, что i мова ня цяжкая :) Мне здаецца, можна падлажыць пад вочы падлетку, якi нешта на беларускай ужо чытаў i прагне большага.

vamos

Эксперт

Развлекаю только себя.

4 апреля 2019 г. 20:00

416

5

После четвертой книги становится понятно, что все это время мы читали не просто историю приключений нескольких интересных персонажей, но хронику распада целого государства. Все, что в предыдущих книгах двигало сюжет и побуждало Лёдника и Вырвича раз за разом срываться с места и делать странные и опасные дела, в конце концов привело к тому, что в четвертой книге страна агонизирует и спасти ее невозможно. И над всей историей, на первый взгляд такой же легкой и увлекательной, как и остальные, еще сильнее довлеет ощущение безвыходности, невозможности выбрать правильную сторону, потому что ее просто нет. Под конец цикла (это же конец?) случилось чудо и Вырвич перестал быть помешанным на шляхетском происхождении выскочкой. Очень видно, что он повзрослел. И жену себе нашел чудесную, причем…

Развернуть
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

13 декабря 2017 г. 14:37

469

4

Ніхто ў 90-ыя не чакаў, што паэтка Людміла Рублеўская, якая ад першых сваіх публікацый і кніг звярнула на сябе ўвагу і ўпэўнена заняла сваю персанальную “дзялку” ў беларускай паэзіі, раптам перакваліфікуецца ў празаіка. Прычым і ў празаічным цэху яна вельмі хутка зрабіла кар’еру – і з чалядніка літаральна за некалькі год вырасла да майстра. Падобныя прыклады ў беларускай літаратуры ўжо былі, напрыклад, Вольга Іпатава, але ніхто раней з жанчын-паэтак у прозе не меў такога поспеху як Людміла Рублеўская. Яна, нядоўга экспэрэментуючы, адразу ўзялася за самыя запатрабавальныя чытачом жанры – дэтэктыў, прыгодніцкі і гістарычны раман. Прычым працуе так актыўна, што новыя кнігі ў яе выходзяць штогод.

Апошнім часам Людміла Рублеўская піша пераважна гістарычна-прыгодніцкія раманы. У нейкім сэнсе…

Развернуть
Xartym

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

11 апреля 2017 г. 19:55

242

4.5 Вяртанне Вырвіча і Лёдніка

Ніколі, відаць, гэтая каруселя для беларусаў не скончыцца… То адны яе хочуць за дыванок пад нагамі мець, то другія… І ад якога боку ні пачні абараняцца — для другога будзеш здраднікам, хаця галоўнае для нас — не здрадзіць сабе.

“Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата” Людмілы Рублеўскай – гэта ўжо чацвёртая кніга аб прыгодах збяднелага шляхцюка Вырвіча і яго сябра лекара Баўтрамея Лёдніка. Нагадаем, што трэцяя кніга аб гэтых персанажах нам падалася слабейшай, за першыя дзве. І таму наконт чацвёртай часткі ў нас не было вельмі высокіх чаканняў.

І з самага пачатку нашы асцярогі падаліся дарэчнымі. Паўсотні старонак пасля пачатку твора нас чакаюць толькі сумныя размовы пра лёс бацькаўшчыны, канфедэратаў, працу Лёдніка, караля Панятоўскага і г.д. Не, самі размовы не вельмі…

Развернуть
Xartym

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

20 июня 2017 г. 22:33

419

4.5

Я намагаўся пачаць пісаць рэцэнзію на гэты твор некалькі разоў. Але кожны раз пачатак атрымліваўся недарэчным. Спачатку была спроба распавесці пра сюжэт твора. Але ён атрымаўся такім цікавым і шматслойным, што немагчыма было нешта дакладна расказаць, без некалькіх спойлераў.

Потым была спроба распавесці пра структуру твора. Але тут я зноў сутыкнуўся з той жа праблемай. Вельмі цяжка расказаць пра пабудову “Дагератыпа”, каб не закрануць сюжэт твора.

Трэцяя спроба. Цяпер буду гаварыць проста пра тыя моманты, якія робяць гэты твор такім, які ён ёсць на самая справе.

Каханне

Калі верыць у каханне ў рамантычным разуменні, яно не залежыць ні ад сацыяльнага статуса людзей, ні ад іх матэрыяльнага становішча ці поглядаў на жыццё. Гэтае пачуццё ўзнікае нечакана, а часам і нежадана для мужчыны і…

Развернуть
xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

25 декабря 2016 г. 14:51

444

4.5

Людміла Рублеўская — адна з самых папулярных і таленавітых пісьменніц сучаснай беларускай літаратуры. Яна годна працягвае справу Уладзіміра Караткевіча ў стварэнні гісторыка-прыгодніцкіх раманаў і дэтэктываў. Раман "Дагератып" я ўжо чытала ў 2014 годзе ў часопісе "Дзеяслоў". Потым на з'явілася электронная версія, а цяпер вядзецца краўдфандынгавая кампанія па зборы грошай на выданне папяровай кнігі.

Кампазіцыйна раман складаецца з 2 частак: кніга знешняга кола (наш час) і кніга ўнутранага кола (мінулае). Малады вучоны Гальяш збіраецца з'язджаць у Амерыку да сваёй нявесты, а кватэру, якая дасталася яму ў спадчыну ад дзеда, на некаторы час бясплатна пакідае сваёй знаёмай, дзяўчыне з дзіўным імем Сімка. Рыхтуючыся да пераезду і разбіраючы старыя дзедавы рэчы юнакі знаходзяць стары дзённік, і…

Развернуть

3 ноября 2018 г. 15:02

1K

Ня поняла. Гэта толькі ў электроннай вэрсіі аж столькі памылак? Іх зашмат, настолькі, каб адчуцца падманутай і зьняважанаю. Я стамілася ад іх, не прачытаўшы і паловы кнігі. Я ня здолела сканцэнтравацца на творы. Крыўдна, калі з чытачом дачыняюцца ў стылі "і гэтак праглыне".

xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

29 ноября 2017 г. 16:00

1K

4

18 стагоддзе, галоўныя героі кнігі — былы вучань Менскага езуіцкага калегіюма, шляхціц Пранціш Вырвіч і доктар, алхімік Баўтрамей Лёднік. Іх выпадковая сустрэча кардынальна змяніла жыццё абодвух, хоць і была не самай прыемнай: Вырвіч купіў Лёдніка за медны шэлег. Але разам іх чакае шмат прыгодаў, інтрыг магнатаў, пошукаў разгадак і таямніц. Кніга для аматараў дынамічных аповедаў, тут нішто не стаіць на месцы, героі знаходзяцца ў пастаянным руху, ці то ў руху фізічным, ці то ў руху думкі. Раман гістарычны, у ім дзейнічаюць сапраўдныя гістарычныя дзеячы, Рублеўская дзеліцца асаблівасцямі жыцця ў тыя часы (напрыклад, расказвае якім чынам просты чалавек мог стаць шляхціцам), але разам з тым авантурны і прыгодніцкі, Рублеўская дадае ў раман фантастыкі, што робіць яго яшчэ больш захапляльным.…

Развернуть
Показать ещё