Злавіў ліцвін у лесе русалку, якая ўблыталася валасамі ў ягоную барану, дамоў, радасны, прывалок – а красуня гнілой рыбай смярдзіць, у валасах сараканожкі бегаюць, вішчыць, ажно галава баліць, не да працы, ні да любашчаў… Памучаўся хлапец, памэнчыўся, дый завалок здабычу назад, у лес.