Больше рецензий

Morra

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

10 апреля 2014 г. 01:39

765

4

Мастацтва і містыка лепей, чым палітыка.

Страшэны час на зломе эпох. Невялічкая кампанія сустракае яго ў старым доме, старасьвецкім будынку "з мансардай і разьблёнымі калонамі, пацямнелы ад часу", у доме, які назаўтра "экс-пра-пры-… Госпадзе, гэта ж вымавіць немагчыма…" забярэ новая ўлада. Пір падчас чумы. Будучыня зацягнута туманам і змрокам. Апошняя ноч старых сяброў, якую яны бавяць, распавядаючы жахлівыя паданні старога Мінска, бо чым страшнейшы час – тым прыемней слухаць выдуманыя жахі…

І вось кожны з гэтай кампаніі - уладальніца дома Дарота, яе сяброўка Зося, былы арыстакрат, а зараз актор Улад, мастак Ной і нейкі фалькларыст ва ўзросце (пра якога мне есць што сказаць асобна, але аб гэтым далей) - успамінаюць містычныя гісторыі, якія яны некалі пачулі ці нават самі былі іх сведкамі. Адныя паданні прыходзяць з глыбіні стагоддзяў, іншыя падзеі адбываюцца зусім нядаўна - як, напрыклад, добра знаёмая мінчукам гісторыя пра лошыцкі прывід. Адныя містычныя эпізоды атрымліваюць па выніках нейкае звычайнае матэрыялістычнае тлумачэнне і прымушаюць нават усміхнуцца, іншыя так і застаюцца таямнічымі. І, трэба адзначыць, што ў абодвух катэгорый ёсць сваеасаблівае хараство.

Аповесць цалкам апраўдвае ўдакладненне "містычная" - яна менавіта такая і ёсць, містычная, загадкавая і атмасферная. І павінна спадабацца і знаўцам жанру, і аматарам беларускіх паданняў (а ўвогуле - любых паданняў). Але ёсць у аповесці адна рэч, якую я ніяк не магу ўхваліць і якая па жывым рэзала мяне падчас усяго чытання. Навошта, ну навошта, адкажыце вы мне, патрэбна было ўводзіць у кампанію герояў Андрэя Беларэцкага, цудоўны, моцны, яскравы і, напэўна, самы прывабны вобраз беларускай літаратуры? Навошта пераўтвараць яго, моцнага і маладога, у старога расчараваннага ў жыцці? Не чапайце мары майго юнацтва! І, нават калі адхіснуць эмоцыі, створаны вобраз ніяк не суадносіцца з арыгіналам (а "Дзікае паляванне..." я ведаю амаль на памяць). Каб не гэта - усё было б зусім цудоўна. І жахлівая містыка, і яшчэ больш чорная рэальнасць.

— Стой, гад! — стрэлы за сьпіной ужо не турбавалі. Сьветлая беларуская будучыня была тут.

Комментарии


Ну что, начало положено) Я думаю, теперь ты точно согласна на "Авантуры..."?


Да я и сразу была согласна. :) Эта книга лишь подтвердила, что не зря. Думаю, что чтение будет увлекательным. :)


Надеюсь на это :) Я, кстати, взяла два экземпляра, так что можно даже одновременно читать.


О, прекрасно. :) Тогда со следующей недели можно будет начать.