Автор
Артур Клінаў
  • 6 книг
  • 2 подписчика
  • 55 читателей
4.2
62оценки
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.2
62оценки
5 25
4 29
3 7
2 1
1 0
без
оценки
7

Лучшие книги Артура Клінава

  • Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца Артур Клінаў
    ISBN: 978-609-8213-87-4
    Год издания: 2021
    Издательство: Logvino literatūros namai

    Культавы твор беларускай літаратуры апошняга дзесяцігоддзя. Кніга была выдадзена на сямі еўрапей скіх мовах. Аўтар стварае эпас Мінска і спрабуе даць вытлу мачэнне гэтага не простага гораду — прыгожага і жахлівага, правінцыйнага і імперскага, таталітарнага і сентыментальнага адначасова. ⠀ Артур Клінаў прапануе інтэлектуальны шпацыр па краявідах менскай душы. Горад СОНца паўстае перад чытачом як гіганцкі праект нябачнага дэміурга, які вырашыў залучыць туды не толькі гарадскія прасторы, але і завербаваць чалавечыя лёсы. Гэтая кніга — брама Іштар у беларускую сітуацыю, канцэптуальнае тлумачэнне чаму мы (і нашыя гарады) такія, якія ёсць.

  • Шалом Артур Клінаў
    ISBN: 978-985-6991-08-3
    Год издания: 2011
    Издательство: Мінск: Логвінаў
    Язык: Белорусский

    Гэта кніга, якая прымусіць вас па-іншаму зірнуць на наш сьвет. Прачытаўшы яе, вы нарэшце даведаецеся, ці ёсьць сэнс жыцьця, спасьцігнеце таямніцу праклёну славянаў, навучыцеся зарабляць дваццаць тысяч эўраў за месяц, зразумееце, як належыць паводзіцца ў выцьвярэзьніку і што трэба рабіць, калі да вас дахаты адно за адным прыходзяць пажарнік, участковы міліцыянт, цешча, поп і грамадзянін у шэрым паліто. Вы даведаецеся, як мыць галаву, не здымаючы шалому, і што трэба адказаць людзям, якія ўсё ж такі хочуць зьняць яго з вашае галавы.

  • Горад СОНца Клінаў Артур
    ISBN: 978-985-6901-10-5
    Год издания: 2006
    Издательство: І.П.Логвінаў
    Фотаальбом Горад СОНца ёсьць вынікам пяцігадовай працы вядомага беларускага мастака Артура Клінава над праектам, прысьвечаным Менску. У яго ўвайшлі каля ста фатаздымкаў і эсэ Горад СОНца, напісанае аўтарам для гэтага праекту. Ідэя фотапраекту палягала на тым, каб перадаць унікальнасьць і дзіўную абаяльнасьць нашага гораду не праз банальную фотафіксацыю вядомых архітэктурных абектаў, а праз пошук вобразу гораду, выкарыстоўваючы мову мастацкай фатаграфіі.

    Упершыню ў Беларусі выкарыстаная форма падачы матэрыялу, якую аўтар акрэсьліў як візуальная паэма. Як клясычны сымфанічны твор, яна складаецца з трох частак, трох настрояў, трох колераў: чырвонага, сіняга, белага. Першая частка Горад Сонца – гэта гімн сонечна-пасіянарнай архітэктуры, манумэнтальнасьці і велічы формаў, танец сьвета і ценяў у горадзе Багоў Вялікай Камуністычнай Утопіі. Другая частка Горад СОНца адлюстроўвае іншую прастору гораду небажыхароў. Гэта лірычная мэлёдыя менскіх дворыкаў, сэнтымэнтальнасьць ціхіх вулачак у раньнія летнія прыцемкі, мяккія цені старога гораду. Фінальная частка паэмы Горад Сон – гэта празрыстасьць і пранізьлівая чысьціня белага гораду, пакрытага сьнегам. Танальнасьць гэтай часткі зьмяняецца ад моцных, падобных да бэтговэнскіх, "удараў лёсу, які грукаецца ў дзьверы", да ціхай мэлёдыі, якая зьнікае ў засьнежаных прадмесьцях старога гораду.
  • Шклатара Артур Клінаў
    ISBN: 978-985-562-098-4
    Год издания: 2013
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский
    Кніга прадстаўляе сабой шчыры і праўдзівы аповед пра бурапеннае жыццё самага, бадай, багемнага месца творчага Мінску — галерэю “Ў”.
  • Дванаццаць Клінаў Артур
    ISBN: 985-6901-13-6
    Год издания: 2008
    Издательство: І.П.Логвінаў
    "Калекцыя пАРТызана" — унікальная сэрыя альбомаў беларускага актуальнага мастацтва. Упершыню ў нашай краіне робіцца спроба сыстэматызаваць і прэзэнтаваць лепшае, што было зроблена цягам апошніх дзесяцігодзьдзяў у беларускім актуальным мастацтве — праекты, жывапіс, фота, інсталяцыі etc.

    "Калекцыя пАРТызана" стварае прэцэдэнт новай для Беларусі формы падачы актуальнага мастацтва. Праект разьлічаны на некалькі гадоў.

    Канцэптуальны мастак Артур Клінаў, галоўны рэдактар альманаху pARTisan і ідэоляг новай сэрыі: "Цягам апошніх 20—30 гадоў у беларускай культуры адбываецца рэвалюцыя, культурная рэвалюцыя. Але асабліваcьць у тым, што яна праходзіць незаўважнай для большай часткі грамадзтва. Задача сэрыі "Калекцыя пАРТызана" — зрабіць рэвалюцыю, якая адбываецца ў беларускім мастацтве, бачнай ня толькі культурніцкім элітам, але й шырокім колам грамадзтва".

    Сэрыя робіць акцэнт на прэзэнтацыю герояў актуальнага арт-працэсу і скіраваная на манаграфічныя выданьні: адзін альбом — адзін аўтар. Сярод заплянаваных пэрсонаў — Руслан Вашкевіч, Ігар Цішын, Уладзімер Цэсьлер, Ігар Саўчанка ды інш. Таксама плянуюцца і калектыўныя альбомы, што будуць рэпрэзэнтаваць мастацкія плыні ці стылёвыя кірункі пэўнай эпохі.

    Артур Клінаў: "Уся сэрыя плянуецца як the best, лепшае, што сварыў аўтар за сваё творчае жыцьцё, пакуль мы яго ня выхапілі з гэтай нябачнай рэвалюцыі".

    Першым у сэрыі выйшаў альбом "Дванаццаць" канцэптуальнага мастака Артура Клінава — рэтраспэктыва 12-ці найбольш важных для мастака праектаў за апошнія 12 гадоў. З жывапісным — трынаццатым — бонусам. Назва ёсьць вынікам банальнага "нумэралягічнага супадзеньня". Выбар Клінавым самога Клінава ў якасьці першага героя сэрыі — пазнака не нахабства, а сьціпласьці: "На сабе экспэрымэнтаваць прасьцей — дый усе матэрыялы пад рукой".