Автор
Новинки Артура Клінава
- 6 изданий на 2 языках
-
Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца Артур Клінаў
ISBN: 978-609-8213-87-4 Год издания: 2021 Издательство: Logvino literatūros namai Культавы твор беларускай літаратуры апошняга дзесяцігоддзя. Кніга была выдадзена на сямі еўрапей скіх мовах. Аўтар стварае эпас Мінска і спрабуе даць вытлу мачэнне гэтага не простага гораду — прыгожага і жахлівага, правінцыйнага і імперскага, таталітарнага і сентыментальнага адначасова.
⠀
Артур Клінаў прапануе інтэлектуальны шпацыр па краявідах менскай душы. Горад СОНца паўстае перад чытачом як гіганцкі праект нябачнага дэміурга, які вырашыў залучыць туды не толькі гарадскія прасторы, але і завербаваць чалавечыя
лёсы. Гэтая кніга — брама Іштар у беларускую сітуацыю, канцэптуальнае тлумачэнне чаму мы (і нашыя гарады) такія, якія ёсць. -
Шклатара Артур Клінаў
ISBN: 978-985-562-098-4 Год издания: 2013 Издательство: Логвінаў Язык: Белорусский Кніга прадстаўляе сабой шчыры і праўдзівы аповед пра бурапеннае жыццё самага, бадай, багемнага месца творчага Мінску — галерэю “Ў”.
-
Шалом Артур Клінаў
ISBN: 978-985-6991-08-3 Год издания: 2011 Издательство: Мінск: Логвінаў Язык: Белорусский Гэта кніга, якая прымусіць вас па-іншаму зірнуць на наш сьвет. Прачытаўшы яе, вы нарэшце даведаецеся, ці ёсьць сэнс жыцьця, спасьцігнеце таямніцу праклёну славянаў, навучыцеся зарабляць дваццаць тысяч эўраў за месяц, зразумееце, як належыць паводзіцца ў выцьвярэзьніку і што трэба рабіць, калі да вас дахаты адно за адным прыходзяць пажарнік, участковы міліцыянт, цешча, поп і грамадзянін у шэрым паліто. Вы даведаецеся, як мыць галаву, не здымаючы шалому, і што трэба адказаць людзям, якія ўсё ж такі хочуць зьняць яго з вашае галавы.
-
Дванаццаць Клінаў Артур
ISBN: 985-6901-13-6 Год издания: 2008 Издательство: І.П.Логвінаў "Калекцыя пАРТызана" — унікальная сэрыя альбомаў беларускага актуальнага мастацтва. Упершыню ў нашай краіне робіцца спроба сыстэматызаваць і прэзэнтаваць лепшае, што было зроблена цягам апошніх дзесяцігодзьдзяў у беларускім актуальным мастацтве — праекты, жывапіс, фота, інсталяцыі etc.
"Калекцыя пАРТызана" стварае прэцэдэнт новай для Беларусі формы падачы актуальнага мастацтва. Праект разьлічаны на некалькі гадоў.
Канцэптуальны мастак Артур Клінаў, галоўны рэдактар альманаху pARTisan і ідэоляг новай сэрыі: "Цягам апошніх 20—30 гадоў у беларускай культуры адбываецца рэвалюцыя, культурная рэвалюцыя. Але асабліваcьць у тым, што яна праходзіць незаўважнай для большай часткі грамадзтва. Задача сэрыі "Калекцыя пАРТызана" — зрабіць рэвалюцыю, якая адбываецца ў беларускім мастацтве, бачнай ня толькі культурніцкім элітам, але й шырокім колам грамадзтва".
Сэрыя робіць акцэнт на прэзэнтацыю герояў актуальнага арт-працэсу і скіраваная на манаграфічныя выданьні: адзін альбом — адзін аўтар. Сярод заплянаваных пэрсонаў — Руслан Вашкевіч, Ігар Цішын, Уладзімер Цэсьлер, Ігар Саўчанка ды інш. Таксама плянуюцца і калектыўныя альбомы, што будуць рэпрэзэнтаваць мастацкія плыні ці стылёвыя кірункі пэўнай эпохі.
Артур Клінаў: "Уся сэрыя плянуецца як the best, лепшае, што сварыў аўтар за сваё творчае жыцьцё, пакуль мы яго ня выхапілі з гэтай нябачнай рэвалюцыі".
Першым у сэрыі выйшаў альбом "Дванаццаць" канцэптуальнага мастака Артура Клінава — рэтраспэктыва 12-ці найбольш важных для мастака праектаў за апошнія 12 гадоў. З жывапісным — трынаццатым — бонусам. Назва ёсьць вынікам банальнага "нумэралягічнага супадзеньня". Выбар Клінавым самога Клінава ў якасьці першага героя сэрыі — пазнака не нахабства, а сьціпласьці: "На сабе экспэрымэнтаваць прасьцей — дый усе матэрыялы пад рукой". -
Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца Артур Клінаў
ISBN: 978-985-6800-67-5 Год издания: 2008 Издательство: І. П. Логвінаў Язык: Белорусский Аўтабіяграфічны раман Артура Клінава — культавай постаці эўрапейскага мастацкага андэрграўнда — напісаны як падарожная кніга па Менску і зьмяшчае арыгінальныя фотаздымкі. Гэта глыбока філасоўскі і стылёва выкшталцоны тэкст, дзе асабістая гісторыя героя арганічна ўплеценая ў мінулае і цяперашняе гораду. Па пракладзеным Клінавым маршруце, як па Дублінскіх маршрутах Джойса і Венечкі Ерафеева ў Маскве, па Менску будуць вадзіць з экскурсыямі турыстаў з усяго сьвету. -
Горад СОНца Клінаў Артур
ISBN: 978-985-6901-10-5 Год издания: 2006 Издательство: І.П.Логвінаў Фотаальбом Горад СОНца ёсьць вынікам пяцігадовай працы вядомага беларускага мастака Артура Клінава над праектам, прысьвечаным Менску. У яго ўвайшлі каля ста фатаздымкаў і эсэ Горад СОНца, напісанае аўтарам для гэтага праекту. Ідэя фотапраекту палягала на тым, каб перадаць унікальнасьць і дзіўную абаяльнасьць нашага гораду не праз банальную фотафіксацыю вядомых архітэктурных абектаў, а праз пошук вобразу гораду, выкарыстоўваючы мову мастацкай фатаграфіі.
Упершыню ў Беларусі выкарыстаная форма падачы матэрыялу, якую аўтар акрэсьліў як візуальная паэма. Як клясычны сымфанічны твор, яна складаецца з трох частак, трох настрояў, трох колераў: чырвонага, сіняга, белага. Першая частка Горад Сонца – гэта гімн сонечна-пасіянарнай архітэктуры, манумэнтальнасьці і велічы формаў, танец сьвета і ценяў у горадзе Багоў Вялікай Камуністычнай Утопіі. Другая частка Горад СОНца адлюстроўвае іншую прастору гораду небажыхароў. Гэта лірычная мэлёдыя менскіх дворыкаў, сэнтымэнтальнасьць ціхіх вулачак у раньнія летнія прыцемкі, мяккія цені старога гораду. Фінальная частка паэмы Горад Сон – гэта празрыстасьць і пранізьлівая чысьціня белага гораду, пакрытага сьнегам. Танальнасьць гэтай часткі зьмяняецца ад моцных, падобных да бэтговэнскіх, "удараў лёсу, які грукаецца ў дзьверы", да ціхай мэлёдыі, якая зьнікае ў засьнежаных прадмесьцях старога гораду.