Альжбета Кеда — о писателе
- Родилась: 27 февраля 1960 г. , в. Шчонава Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці
Биография — Альжбета Кеда
Альжбета Кеда (Петрушкевіч Ала Мікалаеўна) - дацэнт кафедры беларускай літаратуры, кандыдат філалагічных навук.
Нарадзілася 27.02.1960 г. у вёсцы Шчонава Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. У 1981 годзе закончыла беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта, працавала ў школах Шчучынскага і Карэліцкага раёна. У 1992 годзе закончыла аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН, у 1993 – абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму “Паэзія Дануты Бічэль-Загнетавай. Праблема лірычнага героя” (Савет па абароне пра Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН). Вучонае званне дацэнта прысвоена ў 2001 г.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі…
Купалы працуе з 1992 г.
Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў: “Беларуская літаратура нашаніўскай пары”, “Літаратура Гарадзеншчыны”, “Творчасць пісьменнікаў беларускага замежжа”.
Книги
Смотреть 5Библиография
Премии
Рецензии
Смотреть 220 сентября 2018 г. 10:28
298
5
Гарадзенка Ала Петрушкевіч не магла не звярнуць сваю літаратуразнаўчую ўвагу на суседні з роднай Гарадзеншчынай культурніцкі рэгіён – беларускую Беласточчыну. Балазе тут існавала і існуе не проста літаратурная суполка – а цэлая беларуская пісьменніцкая арганізацыя, якая называецца – Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”. Ніводная нацыянальная меншасць, якая сёння пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Польшча, не здолела стварыць штосьці падобнае. Таму варта было заняцца вывучэннем гэтага феномену. І такіх літаратуразнаўчых даследаванняў з’явілася нямала. Але ніхто з беларускіх літаратуразнаўцаў не напісаў столькі артыкулаў пра пісьменнікаў з “Белавежы”, як Ала Петрушкевіч. Абсалютна арганічным і заслужаным стаў гэты факт – выхад кнігі «“Белавежа": постаці, творы, героі».
Такім чынам,…
19 октября 2017 г. 18:45
258
4
Гэтую кнігу можна назваць летапісам роднай вёскі аўтаркі. Наўрад ці такую кнігу напішаш толькі з уласнай памяці. Таму праца над ёй мне ўяўляецца перадусім у пошуку знікаючых у невараць мінулага гісторыяў, імёнаў, лёсаў – амаль як этнографы шукаюць старыя легенды і песні ў фальклорных экспедыцыях.
І яшчэ. Пра адну вёску, аказваецца, можна напісаць цэлую вялікую кнігу. Не ведаю, ці пра ўсіх землякоў, якія жылі ў вёсцы Шчонава на Карэліччыне ў другой палове 20 стагоддзя, напісала Альжбета Кеда ў “Шчонаўскіх абразках”, але тут сотні імёнаў, лёсаў, цікавых, вясёлых, займальным, сумных і трагічных гісторыяў.
Улічваючы тое, што аўтар кнігі жанчына, то і жаночы вобраз роднай вёскі бадай самы адметны і так бы мовіць драматургічны – ад дзіцячых гульняў, праз дзявочую маладосць да жаночых вынікаў…