Вручение 2017 г.

Премия за 2016 год.

Страна: Беларусь Место проведения: город Полоцк, Музей белорусского книгопечатания Дата проведения: 2017 г.

Глиняный Велес

Лауреат
Міхась Скобла 4.1
Зборнік аб’яднаў вершы з усіх перыядаў творчасці, – кажа аўтар кнігі. – “Камізэлька для месяца” – гэта выбранае з маіх ранейшых кніг. Калісьці Яўгеній Еўтушэнка адну са сваіх кніг назваў “Маё самае-самае”. Ну дык можна сказаць, што і ў “Камізэльцы” маё самае-самае з ранейшых дзевяці кніг. І недзе з паўсотні вершаў, якія да гэтай пары не траплялі, па нейкіх прычынах, у ранейшыя кнігі, а таксама новыя вершы. Кніга таксама ўтрымлівае пераклады і дзіцячыя вершы паэта. Прадмову да зборніка напісаў старэйшы паплечнік па літаратурным цэху – паэт Уладзімір Някляеў.
Валеры Гапееў 4.3
Раман пачынаецца як класічны дэтэктыў: загадкавая смерць маладой жанчыны, сведкаў няма, слядоў таксама, сродак забойства нявызначаны. Далей высвятляецца, што забітая — лесбіянка, дачка мясцовага ведзьмака, сектантка, што нарадзіла за колькі дзён да смерці. Са звыклых дэтэктыўных рэек дзеянне збочвае ў гушчар містыкі.
Гэта эратычна-містычны дэтэктыў на тле беларускай правінцыі найноўшага часу…
Віктар Жыбуль 4.0
“Дзяцел і дупло” – напэўна, самая вясёлая з выдадзеных на сёння кніг паэта-авангардыста і перформера Віктара Жыбуля. Многія вершы, якія склалі яе, неаднойчы гучалі на паэтычна-музычных вечарынах і слэмах у адметным аўтарскім выкананні і паспелі заваяваць прыхільнасць аўдыторыі. Іронія, гратэск, “чорны” гумар, давядзенне да абсурду, гульня словаў і сэнсаў здольныя не толькі выклікаць усмешку, але нярэдка і прымусіць задумацца над рознымі праявамі нашай зменліва-зманлівай рэчаіснасці.
Выданне аздоблена фотаздымкамі з тэатральна-мастацкіх акцый і перформансаў з удзелам Віктара Жыбуля.
Наста Кудасава 4.3
Кнігу "Маё невымаўля" склалі новыя вершы паэтэсы, напісаныя ў 2011-2015 гадах.
Алена Ніякоўская 0.0
Алена Ніякоўская - аўтарка, якая ўвесь час прысутнічала ў беларускім культурным полі, але як бы інкогніта. Была знаёмая і ліставалася з Янкам Брылём і Уладзімірам Караткевічам. Пісала літаратуразнаўчыя працы і выступала з імі на канферэнцыях. Перакладала з польскай і нямецкай моваў. Была старшым сябрам-настаўнікам для полацкіх пісьменнікаў з Таварыства Вольных Літаратараў, тэарэтыкам "пострамантызму". Друкавалася ў перыядычных выданнях і калектыўных зборніках. Але ніколі не мела ўласнай кнігі. "Там, дзе буяла жыта" - першая кніга Алены Ніякоўскай, якая аб'яднала лепшае, напісанае ёю, - вершы, пераклады, літаратуразнаўчыя працы, артыкулы і рэцэнзіі.
Сяргей Пляскач 3.9
Аповесць пра прыгоды беспрацоўнага настаўніка Мірановіча ў межах адной беларускай правінцыі.