Лучшая рецензия
Смотреть 1
Гарадзенка Ала Петрушкевіч не магла не звярнуць сваю літаратуразнаўчую ўвагу на суседні з роднай Гарадзеншчынай культурніцкі рэгіён – беларускую Беласточчыну. Балазе тут існавала і існуе не проста літаратурная суполка – а цэлая беларуская пісьменніцкая арганізацыя, якая называецца – Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”. Ніводная нацыянальная меншасць, якая сёння пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Польшча, не здолела стварыць штосьці падобнае. Таму варта было заняцца вывучэннем гэтага феномену. І такіх літаратуразнаўчых даследаванняў з’явілася нямала. Але ніхто з беларускіх літаратуразнаўцаў не напісаў столькі артыкулаў пра пісьменнікаў з “Белавежы”, як Ала Петрушкевіч. Абсалютна арганічным і заслужаным стаў гэты факт – выхад кнігі «“Белавежа": постаці, творы, героі».
Такім чынам,…