Отзывы о произведении Минское направление
7 июня 2023 г. 11:55
362
4
Калi я брала гэтую кнiгу ў гульне, я i не ўяўляла сабе, што, па-першае, гэта раман у трох чатках, а па-другое, у iм амаль 1000 старонак. Мне выдалi ў мясцовай бібліятэцы 2 вялікія кнігі, надрукаваныя дробнымі літарамі. Але гэта мяне не спужала, а толькi здiвiла. У свой час я з асалодай прачытала "Людзi на балоце" гэтага аўтара, таму я чакала падобнага i ад гэтага твора. Але ж тут не пра каханне, тут пра пакуты, боль i пакалечаныя лёсы. Вайна - гэта зауседы страшна. Гэта пра кроў, пра жах, пра жывых i забiтых, пра смеласць і подласць, пра славу і бясслаўе.
У творы вельмі шмат персанажаў: у асноўным яны станоўчыя, але ёсць і здраднікі, такія, як Грэчка.
Я падманваю, кажучы, што тут зусiм няма кахання. Ёсць, але вельмі мала, раман не пра яго. Але так радасна чытаць пра шчырыя пачуцці Васiля…