Больше рецензий

EvrazhkaRada

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

7 июня 2023 г. 11:55

225

4

Калi я брала гэтую кнiгу ў гульне, я i не ўяўляла сабе, што, па-першае, гэта раман у трох чатках, а па-другое, у iм амаль 1000 старонак. Мне выдалi ў мясцовай бібліятэцы 2 вялікія кнігі, надрукаваныя дробнымі літарамі. Але гэта мяне не спужала, а толькi здiвiла. У свой час я з асалодай прачытала "Людзi на балоце" гэтага аўтара, таму я чакала падобнага i ад гэтага твора. Але ж тут не пра каханне, тут пра пакуты, боль i пакалечаныя лёсы. Вайна - гэта зауседы страшна. Гэта пра кроў, пра жах, пра жывых i забiтых, пра смеласць і подласць, пра славу і бясслаўе.

У творы вельмі шмат персанажаў: у асноўным яны станоўчыя, але ёсць і здраднікі, такія, як Грэчка.

Я падманваю, кажучы, што тут зусiм няма кахання. Ёсць, але вельмі мала, раман не пра яго. Але так радасна чытаць пра шчырыя пачуцці Васiля Крайко i Валi Залескай, Нiчыпара Тураўца i ўрача Марыi Андрэеўны.

Вельмі шкада герояў, да якіх паспела прывязацца, а потым іх не стала. Ніна Лагуновіч, партызанка, якой я захаплялася, загінула, спрабуючы бегчы з турмы, калі ведала, што іх вядуць на растрэл. Яе муж Аляксей застаўся без жонкі, а маленькая Людачка без мамы.

Твор цікавы, пазнавальны, але ні ў якім разе не падобны на праслаўленых "Людзей на балоце". І гэта не да таго, што гэты раман горш. Не. Яны проста вельмі розныя. Каго цікавiць ваенная тэматыка, будзе вельмі карысна прачытаць "Мінскі напрамак".

Прачытала ў рамках гульні "Игра в классики"