— А мы з Арманда, — уздыхае Лідка, — год жылі наогул без вады. Гэтыя лайдакі не спяшаліся рамантаваць, а Арманда, ты ж яго ведаеш: “Рэвалюцыянер павінен трываць цяжкасці”,— ён дык, бляха муха, цэлы дзень на працы, рэвалюцыянер доўбаны,а “цяжкасці трываць” даводзілася мне, на карку тую ваду на пяты паверх цягала...