Моя оценка

Сафрон Дзядзюля, стоячы на сельсавецкім ганку, заўважыў жанчыну, якая зайшла на могілкі. Постаць яе падалася Сафрону знаёмым і нагадала адну асобу. Гадоў з дзесяць назад ён заляцаўся да Макаркавых Волькі, дачкі бежанца, што з'явіўся ў вёсцы ў гады першай сусветнай вайны. Ісці замуж дзяўчына не збіралася, бо хацела вучыцца. Да таго ж Сафрон ёй зусім не падабаўся. Каб адчапіцца ад назаллівага хлопца, Волька выказала яму ўсё, што пра яго думае. Назвала яго пустым ганарліўцам, які нікога і нічога не паважае, псуе ўсякую рэч, абы толькі да яе дакрануцца. Хоць дзяўчына гаварыла праўду, Дзядзюля пакрыўдзіўся і чакаў моманту адпомсціць...

Получить эту книгу или продать свою

Перейти

Лучшая рецензия

Смотреть 1
imaginative_man

1K

4

*русский вариант ниже*

Невялічкі, але адметны твор. Ён дакладна адлюстровае свой час. Час, калі сапсаваць (часам – і знішчыць) жыццё чалавека можна было з дапамогай аднаго даносу.

Аўтар вельмі яскрава паказаў, што кепскія справы робяць кепскія людзі. Так, Сафрон пачаў помсціць Вольцы з-за яе адмовы з ім сысціся, і дзяўчыну можна выдатна зразумець. Выдатных якасцяў у яго не было, затое дурных– хоць адбаўляй. Гэткі чалавек- гаўно, што яго наступныя дзеянні толькі сцвярджаюць. Вольга ж, наадварот, дзяўчынай была выхаванай і талковай, за што той дурань яшчэ больш яе неўзлюбіў.

Вынік сумны. Галоўная гераіня перажыла некалькі паклёпаў, страціла бацькоў і нават не здолела прыехаць развітацца з татам. Яна скончыла інстытут і стала лекарам, але гэтая лячэбная дзейнасць прывяла яе да хворага Сафрона.…

Читать полностью

Издания

Смотреть 8

Похожие книги

Вы можете посоветовать похожие книги по сюжету, жанру, стилю или настроению. Предложенные вами книги другие пользователи увидят здесь, в блоке «Похожие книги».

Новинки

Смотреть 339

Популярные книги

Смотреть 785