Больше рецензий

3 марта 2024 г. 15:06

31

4 Фінітэ

Нарэшце серыя скончылася! Цяпер можна ўздыхнуць спакойна і з некаторым сумам (і, што ужо хаваць, з радасцю), прачытаўшы апошнюю старонку, загарнуць кнігу і паставіць на паліцу. А ўражанне засталося неадназначнае.

Маёй радасці не было мяжы, калі нарэшце замест смаркатай прынцэсы я ўбачыла сапраўдную баявую гераіню, якая ўсімі сіламі спрабуе дапамагчы сваёй лепшай сяброўке. Вось тая Лісса, што мне не хапала ўсе папярэднія часткі. Знакамітай велічы Драгаміраў я дачакалася толькі ў канцы серыі. Але лепш пазней, чым ніколі.

А вось Дзмітрыю мне хацелася добра  даць па галаве. Было бескарысна адмаўляць зноў узнікшую хімію паміж героямі, але ў Белікава мазгоў, магчыма, не было, а замест іх - пілавінне. Добра, што ў выніку ён зноў стаў тым Дзмітрыем, якога мы так любім.

Галоўны сюжэтны паварот мяне, шчыра кажучы, здзівіў. Не думала, што злодзеем можа выступаць менавіта той персанаж, хаця яго думкі і ўчынкі паступова разумела па-новаму. Зрэшты, крыўдна, што крыху банальнай рэўнасці я ўсё ж атрымала. Ледзь не завыла ад адчаю. Але вытрывала.

Вяртанне старых, ўжо знаёмых герояў, у гэтай частцы парадавала маё неспрактыкаванае сэрца. І як жа цешыў вока кантраст паміж знешнім выглядам вырадка пекла і яго ўнутраным светам. Здагайцеся самі, пра каго я кажу.

Эпоха матылькоў у жываце, плача і ляманту часова падыйшла да канца. Героі раслі, мяняліся як у горшы, так і ў добры бок, але іх гісторыя скончылася. У бліжэйшы час знаёмства з дапаўненнямі я дакладна не планую, аднак усё можа змяніцца. А пакуль на кніжнай паліцы сабралася цэлая серыя, і Роза разам з іншымі персанажамі застанецца там жыць да таго часу, як я не вырашу прачытаць "Акадэмію вампіраў" ужо ў трэці раз.