Отзывы о книге Родныя дзеці

  • Аватар пользователя
    czyk
    24 июля 2014

    Паэзія найвышэйшай пробы. Сялянская, сярмяжная, простая — але простая ў дасканаласьці. Бярэшся чытаць — але неўпрыкмет ужо ідзеш, стаіш побач, п’еш з крыніцы, кратаеш каласы, ступаеш сьцежкай, удыхаеш водар, падслухоўваеш, сядзіш за сталом і куляеш чарку, ляжыш на сенавале, гледзячы праз шчыт на зоры — жывеш разам з героямі, ды што там — тваімі сябрамі ды блізкімі знаёмцамі, тым больш што гэтыя каласы, сенавалы, гарышчы, крыніцы, інтэрнаты, зайздрасьці ды першыя — самыя яскравыя ды ўзрушальныя — пачуцьці ты ўжо перажыў, толькі ня даў рады зрыфмаваць гэтак проста і натуральна.

    Ах, каб жа кожная кніга дарыла столькі асалоды ды спажывы розуму й вачам!

    like11 понравилось
    1,4K

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.

Комментариев пока нет

Комментариев пока нет,
ваш может стать первым