Больше рецензий

Belera

Эксперт

по поглощению книг и поеданию сгущенки

8 октября 2023 г. 14:35

171

4 Фэнтазі па-беларуску

За сваё жыццё, я паспела начытацца ўсялякага рознага, і, напэўна, ужо магу сцвярджаць, што ў мяне сфармаваўся нейкі густ на літаратуру. Іншае пытанне, наколькі ён добры, але нейкі ёсць.

Дык вось, фэнтазі маё безумоўнае каханне назаўжды. Як кажуць, спачатку яно, а потым ужо Арыяна Грандэ, Ледзі Гага...

"Вольнеры. Прадвесце" Валера Гапеева - гэта самае што ні на ёсць беларускае фэнтазі, насычанае нашай міфалогіяй і атмасферай.

Гэта гісторыя пра трох мінскіх старшакласнікаў, якія выпадкова пазнаюць пра існаванне іншасвета і пра змаганне дабра са злом. І, вядома, не застаюцца ў гэтай бітве ўбаку.

За містычны Мінск кніга атрымвае ад мяне плюсік, асабіста мне здаецца вельмі крутым, калі дзеянні адбываюцца ў месцах, па якіх ты сам рэгулярна шпацыруеш.

Спадабалася разнастайнасць міфічных істот і лёгкі стыль кнігі. Сам свет таксама ў цэлым парадаваў, ён досыць прадуманы і цікавы.

Што мне не зайшло.

Можна было зрабіць болей прапрацаваных персанажаў? Ім па 17 гадоў, шо яны як сімы з трыма эмоцыямі сюды-туды блукаюць? Хочацца адправіць іх у басейн і выдаліць лесвіцу, каб у іх жыцці з'явілася хоць нейкая глыбіня.

Не хапіла напалу пакут, вельмі ўсё складненька і лёгка ў герояў атрымваецца. З-за гэтага кніга не выклікае моцных эмоцый і перажыванняў, а без гэтага навошта яно ўсё?

У мяне не атрымалася пагрузіцца ў свет цалкам, я ўспрымала ўсю гісторыю трохі адхілена, як казачку. Вельмі міленькую казачку, але не болей.

Кніга пакінула прыемныя ўражанні, і, калі вы шукаеце нешта сучаснае з беларускай літаратуры, то я раю азнаёміцца. Але не "Уладар пярсцёнкаў", вядома.

Instagram Heylerie